Пазнавальнае падарожжа “Мая Радзіма - Беларусь”
Бібліятэкар філіяла “Гвозніцкая сельская бібліятэка” арганізавала для выхаванцаў дзіцячага садка пазнавальнае падарожжа “Мая Радзіма – Беларусь”.
Падчас сустрэчы дзеці ўбачылі ўсю прыгажосць нашага краю, пазнаёміліся з сімваламі Беларусі, з гарадамі Рэспублікі Беларусь, з традыцыямі і звычаямі беларусаў, атрымалі ўяўленне аб беларускіх народных рамёствах, асаблівасцях нацыянальнай кухні. Бібліятэкар звярнула ўвагу і на такую рысу характара беларусаў, як добразычлівасць. Малята ўпэўніліся, што нам ёсць чым ганарыцца і нам ёсць, што зберагаць.









Кибербезопасность