Пазнавальна-паэтычная старонка «Дзень роднай мовы»


З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла пазнавальна-паэтычная старонка «Дзень роднай мовы». Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 10-ых і 11-ых класаў ДУА "Олтушская сярэдняя школа імя А.Н. Алесіка". Накіравана мерапрыемства было на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.
Бібліятэкар разам з вучнямі здзейсніла, з дапамогай прызентацыі, падарожжа ў гісторыю ўзнікнення беларускай мовы, а таксама завастрыла ўвагу пра неабходнасць захоўваць яе. Падчас мерапрыемства вучні пашырылі свой слоўнікавы запас і праявілі творчыя здольнасці. Яны прынялі ўдзел у віктарыне, дзе паказалі добрыя веды твораў і вершаў беларускіх аўтараў, выконвалі заданні «Метаграммы» і «Шарады». Па заканчэнні мерапрыемства вучні пазнаёміліся з кніжнай выставай «Родная мова – тое, што нас яднае».

0-02-05-099bea20ad15ee4d85368723677b74883c90246b7fd74474c3b8c3d6e7f61488_6420a605b1ef8d54.jpg
0-02-05-d3530cc9d3536d1c55aa97aa02373f99cd371965939969929f5929aa59ac07b2_b753cc09fd173b92.jpg
64qzmtf0eltwqa84cns4pizlptmunxot.jpg