Літаратурна-паэтычная сустрэча «Радзіма мая дарагая»
18 лютага ў філіяле «Макранская сельская бібліятэка» адбылася літаратурна-паэтычная сустрэча «Радзіма мая дарагая», прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.
Мэта мерапрыемства – паглыбленне ведаў пра родны край, фарміраванне пазітыўных адносін да беларускай мовы, выхаванне павагі да нацыянальнай спадчыны, культуры і традыцый, а таксама развіццё цікавасці да вывучэння роднага слова. Бібліятэкар разам з дзецьмі чыталі вершы, удзельнічалі ў гульнях, віктарынах і конкурсах.

Кибербезопасность