Літаратурна-паэтычная сустрэча "Беларускія пісьменнікі пра родны край"


20 лютага ў філіяле "Макранская сельская бібліятэка" да Міжнароднага дня роднай мовы прайшла літаратурна-паэтычная сустрэча "Беларускія пісьменнікі пра родны край". 

Бібліятэкар расказала, што родная мова – гэта аснова светапогляду народа, вынік працы многіх пакаленняў. Пакуль існуе мова, жыве і народ, захоўваецца памяць продкаў. Без роднай мовы немагчыма суцяшэнне ў гора і радасць. Падчас сустрэчы прагучалі вершы Я. Багдановіча, А. Бачыла, А. Ставера, Ж. Вашчынчука і іншых паэтаў. Мэта мерапрыемства – выхаваць у маладога пакалення гонар за сваю Радзіму, павагу да продкаў і імкненне да вывучэння і ведання роднай мовы.

0-02-05-2a0e9aaf591265ba638ff8637c13e8ad06bb90418b91eeeb7253bf1d7f4c4024_c668e643b56eec2e.jpg