Гульня-конкурс “Ведай і любі родную мову”


Да Дня роднай мовы ў філіяле “Замшанская сельская бібліятэка" прайшла гульня-конкурс “Ведай і любі родную мову”.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікам давялося зрабіць прыпынкі, на якіх выконвалі розныя заданні, такія як: адгадвалі загадкі, складвалі новыя словы на прыпынку “Шарада” і знаходзілі пачатак і канец прыказак, у конкурсе “Перакладчыкі” перакладалі словы ці словазлучэнні з рускай мовы на беларускую і г.д. Мерапрыемства прайшло з карысцю — дапамагло замацаваць веды дзяцей аб мове, пашырыла слоўнікавы запас і паказала разнастайнасць і багацце роднай мовы.
0-02-05-2cea12342048ffd86bcc1c274505619d16d32a1316a8c762b911468b7da13cfb_cbf05b7f1d1b4f90.jpg0-02-05-922f33d197a315a483b767c3a925415937f7dac60b89cdac7cce1bc25193a3c6_103177845ce01f37.jpg
0-02-05-aeb4b2f34f1fdcf2f607258575308c4c8a1dabd2176eb1c32f33e77ffacb3483_7f1a5cb97ca66a2e.jpg0-02-05-fae215210d882ab91f000b02668c863cc96fc06c63e98cf77b9535b572724767_bdd133db2cb3d7b.jpg