Інтэлектуальная гульня “Ведай роднае слова”


Інтэлектуальная гульня “Ведай роднае слова”, пад такой назвай прайшло мерапрыемства ў рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі для вучняў 10 «А» класа раённай гімназіі.
Удзельнікі мерапрыемства дакрануліся да крыніц роднай мовы. Юнакам і дзяўчатам давялося зрабіць прыпынкі, на якіх яны выконвалі конкурсныя заданні: «Лінгвістычны», «Этнаграфічны», «Самы кемлівы», «Прадоўжы твор». Падарожжа па краіне роднай мовы дапамагло школьнікам яшчэ раз ацаніць прыгажосць, мілагучнасць роднай мовы і праверыць свае веды.

0-02-05-00466f51f7ae391eb7eb1e747a75dba91b094133427f0c3de918f73e7dd1e46b_d653c5a95adef534.jpg0-02-05-1eff1659f355a6c91336a36e9c912ef7903cdb7e280efc85719cfb7a45e383df_5bdbfb8b2c5a05cc.jpg
0-02-05-e5af2ef932fa581b6fc30ac93484ed1736b26cad2c8c7ea862ea83ef21148ee8_cf5203979ecce8fe.jpg0-02-05-b5fd56d92839ca877c9c5d37248a934ad5b90785b8e707d953096b9f7e0f5740_374e17b7ec50d241.jpg
0-02-05-fa670b4b26865ddca5d5ee040a52069716388f9e58b864fccf06a5f421807f7a_f7f9cb716ad78c40.jpg0-02-05-fbbb58667a4b166624fb4ee91c553a20cb7147f43a6570a5b44372a104669bf1_1d2b47d058361489.jpg