Гучныя чытанні «Прыгарніся да роднага слова»


Для юных чытачоў філіяла  "Олтушская сельская бібліятэка" прайшлі гучныя чытанні пад назвай «Прыгарніся да роднага слова» ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!”. Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай кнігі, выхаванне павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.
Спачатку быў падрыхтаваны для ўдзельнікаў агляд новай дзіцячай літаратуры. Дзеці пазнаёміліся з новымі творамі беларускіх аўтараў на кніжнай выставе “Беларускія пісьменнікі – дзецям”. Падчас мерапрыемства дзеці з вялікім задавальненнем па чарзе чыталі ўслых вершы: К. Камейшы, А. Пісьмянкова, Э.Агняцвет, М.Пазднякова, Я.Купалы, Я. Коласа і іншых. Па завяршэнні ўсе жадаючыя ўзялі кнігі для дамашняга чытання.
20260129_162620.jpg20260129_162449.jpg
20260129_162228.jpg20260129_162146.jpg
20260129_162843.jpg