Гучныя чытанні “Беларускія паэты дзіцяткам-маляткам”


У рамках праекта “Планета Книголюбов” дзіцяча-юнацкі сектар ЦРБ наведалі выхаванцы дзіцячага сада №5. Для маленькіх гасцей прайшлі гучныя чытанні “Беларускія паэты дзіцяткам-маляткам” вершаў аўтараў: К. Камейшы, А. Зэкава, І. Муравейка, В. Кажуры, А. Пісьмянкова, Т. Мушынскай, В. Гардзея, Н. Галіноўскай. На фланэлеграфе была падрыхтавана кветкавая паляна з загадкамі ад беларускіх аўтараў, з якімі дзеці справіліся на выдатна. У завяршэнне мерапрыемства малята пагарталі старонкі кніг на роднай мове.   

IMG_20250123_111328.jpg

IMG_20250123_111515.jpg

IMG_20250123_112727.jpg

IMG_20250123_111647.jpg

IMG_20250123_113642.jpg