Акцыя па тэме “Гісторыя ў прадмеце”


Для кожнага вяскоўца, сядзіба – спадчына, зробленая рукамі і духоўная, якую атрымалі мы ад продкаў і якую павінны годна перадаць сваім дзецям і ўнукам. У філіяле “Дарапеевіцкая сельская бібліятэка” прайшла акцыя па тэме “Гісторыя ў прадмеце”. Дзеці даведаліся, якімі прыладамі ў гаспадарцы карысталіся нашы продкі: студня з жураўлём, шынкоўка, качалка, бойка, бязмен, вілкі, качарга, сіта, гэблік і шмат іншага. І хаця ў вёсцы ўжо няма каней, але засталіся павеці, дзе і сёння стаяць калёсы і сані. 
Зазірнуць у мінулае праз прызму побытавых рэчаў – гэта не проста ўрок гісторыі, а магчымасць адчуць повязь з пакаленнямі, якія жылі на гэтай зямлі да нас. Кожны прадмет, ад простай качалкі да мудрагелістага бязмена, нясе ў сабе гісторыю цяжкай працы, мудрасці і вынаходлівасці. Такія акцыі могуць дапамагчы маладому пакаленню не толькі даведацца пра мінулае, але і зразумець, адкуль мы родам, хто мы ёсць.

 
IMG_20251119_165447.jpgIMG_20251119_165509.jpg
IMG_20251119_165651.jpgIMG_20251119_165705.jpg
IMG_20251119_165727.jpgIMG_20251119_165854.jpg
IMG_20251119_170030.jpgIMG_20251119_170317.jpg
IMG_20251119_170420.jpgIMG_20251122_161456.jpg
IMG_20251122_161528.jpgIMG_20251122_161826.jpgIMG_20251122_161757.jpgIMG_20251122_162003.jpg
IMG_20251122_162110.jpgIMG_20251122_162325.jpg
IMG_20251122_162403.jpg

IMG_20251122_162917.jpg