Акция "Давайце чытаць беларускую кнiгу"


У рамках месячніка папулярызацыі беларускай літаратуры "Беларуская кнiжная хваля" ў філіяле "Олтушская сельская бібліятэка" прайшла акцыя "Давайце чытаць беларускую кнiгу". Мерапрыемства было накіравана на азнаямленне маленькіх чытачоў з багаццем і разнастайнасцю роднай літаратуры, а таксама на выхаванне любові да чытання на беларускай мове.
Для вучняў 2 класа ДУА "Олтушская средняя школа им.А.Н.Олесика" з класным кіраўніком Тыцык Т.В. была падрыхтавана кніжная выстава "Навiнкi беларускай лiтаратуры", дзе былі прадстаўлены сучасныя выданні для дзяцей: казкі, апавяданні, вершы, пазнавальныя кнігі. Бібліятэкар правяла агляд выставы, расказала пра найбольш цікавыя і папулярныя кнігі, звярнула ўвагу на ілюстрацыі і аўтараў. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні прачытаных твораў, дзяліліся сваімі ўражаннямі і меркаваннямі. Мерапрыемства садзейнічала павышэнню цікавасці да беларускай літаратуры, далучэнню дзяцей да нацыянальнай культуры і выхаванню павагі да роднай мовы.
0-02-05-4ca09b384ec810060a35f383fa9d633e2e7d544095a970341d769ab3b060782c_4b5d472e86bf9e82.jpg
0-02-05-07ce4f823dfc91a8dc644340dd4e9831b2df7fdaae113594a1a176966b49e926_369b660d56cbaa89.jpg
0-02-05-099124438abd37968ae047da1555825a0e1ae90d8cdc77831a0af216712620db_ebd8c12f0c1be431.jpg0-02-05-165eeac596cbcc22384e2bc72426b683e277e0fd1b926bfe989a23fdcc704a3f_aa87dbcbe41f74d1.jpg
0-02-05-cc2129a49c6ea95e1c2a02c19ac0cd21a8a4dd6b6964c1163c90d960e933dced_a0bb4e6d911f0c5d.jpg