Библиотека в печати

Активная работа библиотек находит отражение на страницах газет. Всего за 2015 год в газетах “Голас часу”, “Вечерний Брест”, "Настаўніцкая газета", “Культура” опубликовано 45 статей. Сотрудники отдела маркетинга и детской библиотеки систематически  выступали на районном и областном радио,  состоялось   6 выступлений. В 2016 году - 38 публикаций. 
В 2017 году -  46 статей и заметок опубликовано  в районной газете “Голас часу”, “Заря”, “Культура”, "Настаўніцкая газета"; 3 информации размещено на сайте Брестской Епархии и 1 – на сайте Малоритского райисполкома.

2018 год

Навумчык, М. Гэта наша з табой гісторыя / Мікалай Навумчык // Голас часу. - 2018. - 12 cнежня. - С.4.

Навумчык, М. Паэзіі чароўныя радкі / Мікалай Навумчык // Голас часу. - 2018. - 5 cнежня. - С.5.

Навумчык, М. Урок міласэрнасці / Мікалай Навумчык // Голас часу. - 2018. - 31 кастрычніка. - С.5.

Путешествие в профессию // Голас часу. - 27 кастрычніка. - 2018. - С.11.

Навумчык, М. Лялечны рай / Мікалай Навумчык // Голас часу. - 2018. - 24 кастрычніка. - С.8.

Навумчык, М. І. "Не пакидай мяне..." / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2018. - 13 кастрычніка. - С.9. 

Наумчик, Н. День мудрости / Николай Наумчик // Голас часу. - 2018. - 6 кастрычніка. - С.10.

Зінчук, А. 70 кніг - у падарунак бібліятэцы / Алёна Зінчук // Голас часу. - 2018. - 26 верасня. - С.6.
  
Навумчык, М. І. Жыць у міры і згодзе / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2018. - 22 верасня. - С.9.  
 
Навумчык, М. І. Праваслаўны семінар у бібліятэцы / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2018. - 19 верасня. - С.6.  

Шлойда, И. Читали и читать будем / Ирина Шлойда // Голас часу. - 2018. - 15 сентября. - С.4.

Праваслаўны семінар ў бібліятэцы // ekklisia.by: афіцыйны сайт Маларыцкага благачыння [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: http://http://malorita.net.by/. — Дата доступу: 17.09.2018.

Крысина, Т.Ф. "Книжное лето подводит итоги" / Татьяна Фёдоровна Крысина // Голас часу. - 2018. - 25 жніўня. - С.9. 

Навумчык, М. І.  Звонкае слова землякоў / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2018. - 11 жніўня. - С.11. 

Навумчык, М. І.  Маршрутамі бібліобуса / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2018. - 25 ліпеня. - С.8. 

Навумчык, М. І.  Памятная і свяшчэнная дата / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2018. - 25 ліпеня. - С.3. 

Навумчык, М. І.  Ад сэрца да сэрца / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2018. - 21 ліпеня. - С.10. 
DSC1807.jpg
Да ліку тых мясцовых аўтараў, хто цяпер плённа працуе на ніве паэзіі, належыць і Лідзія Гаўрылюк, повар ясляў-сада № 5 райцэнтра.
Нядаўна аддзел бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай раённай бібліятэкі выдаў шосты зборнік яе вершаў “От сердца к сердцу”. Між іншым, паэтычныя зборнікі Лідзіі Сцяпанаўны выходзяць з друку з перыядычнасцю адзін у два гады. Першы “…Но жить иначе просто не хочу!” убачыў свет у 2006, другі “За цябе, Беларусь, буду Богу маліцца” — у 2008, трэці “Капельки вечности” — у 2010, наступны “Дорога — жизнь”— у 2012, яшчэ адзін “Беларускай мовы смак” — у 2016. Наступныя два гады для Лідзіі Гаўрылюк таксама сталі плённымі ў творчым плане, бо з’явіўся яшчэ адзін зборнік “От сердца к сердцу”. У невялікім па памерах выданні змешчана 48 вершаў. Яны аб’яднаны ў тры тэматычныя групы: “Детям” (на рускай мове), “Мая Радзіма – Беларусь” (на беларускай мове), “Пожелания” (на рускай мове).
У сям’і Лідзіі і Мікалая Гаўрылюкоў васьмёра дзяцей: Андрэй, Веніямін, Данііл, Ірына, Інэса, Маргарыта, Мацвей, Давід. Многія свае вершы з тэматычнай групы “Детям” Лідзія Гаўрылюк напісала менавіта для іх.
— Хоць я і жыву ў рускамоўным асяроддзі, але пра родную мову не забываю, — гаворыць Лідзія Сцяпанаўна. — Яна пявучая, мілагучная, таму і напісаныя вершы даюць адчуванне повязі з роднай зямлёй, пачуццё еднасці з тым месцам, дзе праляцела маленства. А прайшло яно ў мяне ў в.Ляхаўцы.
Сярод напісаных вершаў, у Лідзіі Гаўрылюк ёсць і такі, які прысвечаны Маларыце. Працытуем урывак з яго.
Белым абрусам зямелька пакрылася,
Сыплецца, быццам скрозь сіта, сняжок,
Як ні кажы, сапраўды Маларыта ў нас –
Ціхі, утульны, як цуд, гарадок!
У апошняй тэматычнай групе “Пожелания” сабраны вершы-прысвячэнні сыну Веніяміну, унукам Захару і Іосіфу, унучцы Эльзе, Аляксандру Ярмаліцкаму.
У вершах Лідзіі Гаўрылюк створана шмат яскравых і запамінальных вобразаў на аснове ўласных назіранняў, абагульненняў, філасофскіх разваг над жыццём. Напрыклад, “Умчалось время срочной телеграммой”, “День свадьбы уж покрылся серебром”, “Но никто нигде ещё ни разу для любви не вычислил цены”.
Са зборнікам Лідзіі Гаўрылюк “От сердца к сердцу” можна пазнаёміцца ў чытальнай зале раённай бібліятэкі.

Навумчык, М. І. "Кузня шчасця" Максіма  Безкаравайнага / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2018. - 11 ліпеня. - С.8. 

Максимук С.А. "Наша фишка: лето плюс книжка" / Светлана Августиновна Максимук // Голас часу. - 2018. - 11 ліпеня. - С.8.

Навумчык, М. І. "Крочым родным краем" / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2018. - 27 чэрвеня. - С.6.
встреча 111jpg.jpg
Краязнаўства сёння з’яўляецца прыярытэтным накірункам работы бібліятэк раёна. З усіх устаноў і арганізацый, якія ім займаюцца, бібліятэкі валодаюць універсальным фондам дакументаў і застаюцца найбольш даступнымі для ўсіх катэгорый карыстальнікаў. Фарміраванне электронных краязнаўчых рэсурсаў ў Маларыцкай раённай бібліятэцы цяпер ажыццяўляецца па двух асноўных накірунках: стварэнне ўласных электронных рэсурсаў на базе краязнаўчага фонду бібліятэкі і запазычанне знешніх рэсурсаў. Узначальвае гэтую працу загадчыца аддзела маркетынгу Галіна Кучына пры падтрымцы метадыста Святланы Макарук і бібліятэкара Юліі Казлоўскай.
–Галіна Уладзіміраўна, ці займаюцца бібліятэкі раёна пытаннямі краязнаўства?
–Так. Яны вывучаюць гісторыю краю? захоўваюць яго культурныя традыцыі. З гэтай мэтай распрацаваны і ўкараняецца доўгатэрміновы праект “Крочым родным краем, старонкі гісторыі збіраем” (2012-2018 гады). Не адзін год аддзел бібліятэчнага маркетынгу каардынуе працу па зборы і захаванні розных відаў краязнаўчых дакументаў, якія фарміруюць рэгіянальны краязнаўчы фонд. Ён працягвае папаўняцца матэрыяламі, атрыманымі ў выніку пошукавай і выдавецкай дзейнасці бібліятэкараў раёна.
–Галіна Уладзіміраўна, для чаго краязнаўчую інфармацыю вы размяшчаеце на сайце раённай бібліятэкі?
–Так, для таго, каб праца па назапашванні і папулярызацыі новых краязнаўчых рэсурсаў перайшла на іншы ўзровень, на сайце Маларыцкай РЦБС (http://maloritalib.by) створаны спецыяльны раздзел “Краязнаўства”. Размяшчэнне такой інфармацыі робіць сайт цікавым і пазнавальным для карыстальнікаў. Так, калі ў 2012 годзе ўсяго было 418 зваротаў да сайта, то ў 2013 годзе ўжо 4647, у 2014 - 10095, у 2015 - 16718, у 2016 годзе - 21371, а ў 2017 годзе - 23492. У 2015 годзе ўведзена старонка “Землякі знаёмыя і незнаёмыя”, у 2016 – “Збор помнікаў і воінскіх пахаванняў”, у 2017 – “Маларытчыны праваслаўная”.
–Галіна Уладзіміраўна, амаль кожны год у вас мае пэўную вызначаную краязнаўчую скіраванасць. Раскажыце пра гэта.
–Напрыклад, у 2015 годзе была распачата распрацоўка паўнатэкставых электронных дакументаў (рэсурсаў) краязнаўчай базы “Вялікая Айчынная вайна ў Маларыцкім раёне”. Не так даўно быў створаны “Збор помнікаў і воінскіх пахаванняў Маларытчыны”. База дадзеных “Вялікая Айчынная вайна ў Маларыцкім раёне” з’яўляецца самай аб’ёмнай з тых, што існуюць у фондах Маларыцкай РЦБС. Яна складаецца з 11 электронных крыніц, большасць з якіх можна лічыць самастойнымі базамі дадзеных. У іх ёсць, напрыклад, раздзелы “Пачатак Вялікай Айчыннай вайны”, “Акупацыйны рэжым на тэрыторыі краю”, “Народная барацьба на акупіраванай тэрыторыі”, “Злачынствы нямецка-фашысцкіх акупантаў”, "Вызваленне Маларытчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, “Маларытчыны няскораная”, “Ураджэнцы краю на франтах Вялікай Айчыннай”, “Ветэраны Вялікай Айчыннай”, “Каб памяць жыла. Вайна ў сэрцах нашчадкаў: Брадзяцін, Дарапеевічы, Замшаны, Лукава, Мельнікі, Олтуш, Арэхава, Радзеж”… Праца над папаўненнем гэтай электроннай краязнаўчай базы дадзеных працягваецца.
У 2016 года адзначалася 450-годдзе Маларыты. Краязнаўчая работа бібліятэк праходзіла ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай падзеі. Вынікам пошукава-даследчай працы стала выданне кнігі-памяці пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны “Ішоў мой край дарогамі вайны”, а таксама стварэнне летапісу горада “Маларыта: гартаючы старонкі гісторыі”. Падрыхтаваны альбомы фотаздымкаў “Маларыта: гісторыя будынкаў”, “Маларыта сёння”.
У 2017 годзе супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу быў распачаты праект “Фальклорна-этнаграфічная энцыклапедыя Маларытчыны” Аснову яго складаюць запісы вуснай народнай творчасці, абрадаў, традыцый, успаміны жыхароў вёсак раёна. У стварэнні праекта прымалі ўдзел мясцовыя жыхары, клубныя работнікі, настаўнікі, мясцовыя краязнаўцы і ўсе неабыякавыя і зацікаўленыя захаваннем сваёй культуры людзі. Гэтая праца з’яўляецца першай у нашым рэгіёне, дзе сістэматызавана каля 230 крыніц і 150 фотаздымкаў. Энцыклапедыя складаецца з 8 раздзелаў. У цяперашні час супрацоўнікі аддзела пачалі працу па стварэнні паўнатэкставай базы “Край мой – Маларытчыны”.
–Галіна Уладзіміраўна, чым яшчэ займаецца наш аддзел?
–Шмат часу затрачваецца на рэдагаванне і афармленне краязнаўчых альбомаў, летапісаў вёсак, матэрыял для якіх збіраюць сельскія бібліятэкары. Па завяршэнні такой працы ўзнікла неабходнасць стварыць электронную базу дадзеных. У 2016 годзе ўбачыла свет ЭБД “Аграгарадок “Лукава”.
У сувязі з актуальнасцю захавання культурнай спадчыны, узбагачэння ведаў маларытчан аб родным горадзе ў супрацоўнікаў аддзела маркетынгу Маларыцкай раённай бібліятэкі паўстала неабходнасць стварэння матэрыялаў па гісторыі краю на электронных носьбітах. Ужо падрыхтаваны такія відэафільмы, як “Гэта мая Радзіма!”, “Тут Радзімы маёй пачатак”, “Застылая музыка Маларыты: гісторыя горада ў гісторыі будынкаў”, “На ўсё жыцце, на ўсе гады”, “Фільм пра горад у стылі РЭП”, “Чырвоная кніга Маларыцкага раёна”, “Падарожжа ў мінулае”, “Калі б будынкі загаварылі”. Раздзел электроннага каталога па краязнаўстве прадстаўлены больш чым 4700 запісамі. Супрацоўнікі РЦБС бачаць сваю задачу не толькі ў зборы і захаванні інфармацыі аб родным краі. Яны імкнуцца зрабіць яе даступнай для карыстальнікаў. Краязнаўчая інфармацыя даўно выйшла за сцены бібліятэк і стала часткай інфармацыйных рэсурсаў рэгіёна. Прадстаўляючы яе ў інтэрнэце або на лакальных носьбітах, супрацоўнікі бібліятэк не толькі забяспечваюць даступнасць краязнаўчай інфармацыі, але і распаўсюджваюць веды пра Маларытчыну. Гэтым самым яны спрыяюць фарміраванні і развіцці інфармацыйных краязнаўчых патрэб. Безумоўна, такая дзейнасць спрыяе захаванні культурнай спадчыны рэгіёна і забяспечвае права кожнага чалавека на свабодны доступ да інфармацыі.

Навумчык, М. І. Па казачных сцяжынках / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2018. - 23 чэрвеня. - С.10. 

Навумчык, М. І. Шэдэўры з крыжыкаў, або Ніткавы жывапіс / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2018. - 20 чэрвеня. - С.8. 
_DSC6214.JPG
Маларытчына багатая на таленты. У гэтым пераконваешся, калі наведваеш у раённай бібліятэцы чарговую выставу творчых аўтарскіх работ “Ніткі душы”. Яна працягвае арт-праект “Свет хобі”, які распачаты ўстановай культуры яшчэ пяць гадоў таму. На гэты раз яе наведвальнікі могуць пазнаёміцца з майстэрствам рук маларытчанкі Тамары Варабей. На суд гледачоў яна прадставіла 12 вышытых крыжыкам карцін. Гледзячы на іх, не адразу разумееш, што створана гэта з дапамогай звычайных нітак і натхнення.
–Такая публічная выстава работ у мяне першая, – гаворыць Тамара Васільеўна. – Па праўдзе кажучы, нават хвалявалася і перажывала. Аднак па першай рэакцыі наведвальнікаў зразумела, што мае работы іх кранулі, можа, нават здзівілі і ўразілі. Усе работы Тамары Варабей, якая самастойна навучылася вышываць, маюць назвы, аздоблены прыгожымі рамкамі, што дадае ім адметную асаблівасць і непаўторнасць.
Вышываць крыжыкам жанчына пачала ў 2014 годзе.Неяк яна расказала сваячцы Га¬ліне Уладзіміраўне са Стаўрапаля (Расія), што ў яе, пенсіянеркі, цяпер шмат вольнага часу. Любімая работа засталася ў мінулым, а хатнія справы не задавальняюць і не даюць спакою. Тая параіла знайсці сабе хобі, напрыклад, пачаць вышываць крыжыкам. Праз некаторы час Галіна Уладзіміраўна нават даслала адпаведныя схемы, дала першыя ўрокі па гэтым рукадзеллі. Спачатку Тамара Васільеўна думала, што ў яе нічога не атрымаецца. Але ўсё ж такі вырашыла паспрабаваць.

Рагін, Я. Савецкая, 54: вас чакаюць! / Яўген Рагін  // Культура. - 2018. - 16   чэрвеня. - С.10. 

Навумчык, М. І. Прыроду, як Айчыну, завешчана берагчы  / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2018. - 16 чэрвеня. - С.9. 

Навумчык, М. І. Усе мы родам з дзяцінства  / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2018. - 6 чэрвеня. - С.3. 

Навумчык, М. І. Маларытчына праваслаўная / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2018. - 30  мая. - С.4. 

Навумчык, М. І. Душа па кроплі свет збірае / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2018. - 30 мая. - С.4. 

Яцушкевіч К. Асяродак культуры і духоўнасці / Кацярына Яцушкевіч // Голас часу. - 2018. - 19 мая. - С.10. 
Якімі б хуткімі тэмпамі ні развіваліся сучасныя тэхналогіі, найноўшыя гаджэты, камп’ютары і электронныя кнігі не змогуць замяніць звычайнае друкаванае выданне ці нават скласці яму канкурэнцыю.Ледзьве ўлоўнае шалясценне старонак, спецыфічны пах друкарскай фарбы і нават вага кніжкі – гэта ўсё настолькі блізкае і адчувальнае. Кожная надрукаваная кніга — жывая. 
027-1.jpg
Менавіта так лічыць бібліятэкар Чарнянскай сельскай бібліятэкі Алена Анішчук і яе землякі, якія з задавальненнем наведваюць асветніцкую ўстанову. А тое, што ў Чарнянах чытаць любяць, самі за сябе ґавораць наступныя лічбы. Штодзень бібліятэкар абслугоўвае больш чым дзясятак вяскоўцаў, а ўсяго тут налічваецца 380 чытачоў. Дарэчы, бібліятэка аказвае і дадатковыя паслугі. Тут ёсць выхад у сусветную сетку інтэрнэт, можна скарыстацца паслугамі ксеракса. Яшчэ адна адметнасць сельскай бібліятэкі – гэта не толькі грунтоўны кніжны фонд, які налічвае больш за 10 тысяч асобнікаў разнастайнай літаратуры, але і сімпатычныя вырабы, вышыванкі, карціны, што таксама аздабляюць паліцы бібліятэкі.
— Усё гэта работы нашых чытачоў, — кажа Алена Уладзіміраўна. – Вось, напрыклад, паглядзіце, якія сімпатычныя кошыкі, вазачкі, кветачкі робіць са звычайнай паперы Наталля Міхалькевіч. Валянціна Грыгор’ева – майстрыха на ўсе рукі, падаравала нам пудзеля, якога звязала на прутках, і вось такія скураныя сурвэткі. Вельмі шмат у нас работ з бісеру Кацярыны Якімук і вырабаў з саломкі Людмілы Янч. А вось такія прыгожыя сурвэткі вышывае крыжыкам Людміла Якімук.
Алена Уладзіміраўна – гаспадыня сапраўднага кніжнага царства, дзе пануюць утульнасць і гасціннасць, дзе кожнага наведвальніка сустракаюць ветлівай, шчырай усмешкай. Проста дзіву даешся, як яна ўсюды паспявае: удзельнічае ў мастацкай самадзейнасці, спявае ў гурце “Чарняначка”, стварыла “пальчыкавы” тэатр і ставіць з дзецьмі пастаноўкі, займаецца рукадзеллем і сама майструе лялькі – герояў казак. У суботу ці нядзелю ў бібліятэцы заўсёды шмат моладзі. Дзеці з задавальненнем наведваюць аматарскае аб’яднанне “Свет талентаў”, якое дзейнічае не адзін год пад кіраўніцтвам Алены Уладзіміраўны. Плённа супрацоўнічае бібліятэка са школай і мясцовай царквой, ладзяцца сумесныя духоўна-асветніцкія мерапрыемствы, вечарыны, у якіх удзельнічаюць як дарослыя, так і дзеці.
Адчуваецца, што Алена Уладзіміраўна вельмі любіць сваю працу і чытачоў, пра якіх яна расказвае з асаблівай пяшчотай і павагай. Самыя актыўныя наведвальнікі бібліятэкі – Валянціна і Мікалай Дрэмукі, а таксама іх сын Аляксей з нявесткай Марынай і іх дзеткі — васьмікласнік Іван і шасцікласніца Ганна, а таксама Надзея Рыбачук, Надзея Рыбалюк, Валянціна Лашкевіч, Марыя Кулічык, шматдзетная маці Таццяна Клебановіч, Марыя і Павел Клебановічы. Попытам карыстаецца разнастайная літаратура: ад мастацкай да навукова-папулярнай. Бібліятэка праводзіць вялікую культурна-ас­ветніцкую работу. Дзякуючы намаганням як былых бібліятэкараў, так і Алены Уладзіміраўны вядзецца летапіс старажытнай вёскі Чарняны.
На іншым месцы Алена Анішчук сябе не ўяўляе. Хоць яна і вырасла ў Маларыце, але не шкадуе, што давялося пераехаць разам з мужам жыць у Чарняны.
— Муж ваенны, зараз на пенсіі, — расказвае Алена Уладзіміраўна. – Жылі ў Капусціным Яры, дзе ён служыў, потым вярнуліся на радзіму, да бацькоў. Як і ўсе вяскоўцы, трымаем уласную гаспадарку, працуем на зямлі. На вясенне-летні перыяд муж уладкоўваецца трактарыстам у мясцовую гаспадарку. Шчыра прызнаюся, калі пераязджалі жыць у Чарняны, перажывала вельмі, думала, што я буду тут рабіць. Аказалася, наадварот. У нас столькі ўсяго цікавага, што нават часу не хапае, каб рэалізаваць свае задумкі.
Алена Уладзіміраўна літаральна зачароўвае землякоў сваімі крэа­тыўнымі ідэямі. Яна плануе стварыць “фланелевы” тэатр і разам з дзецьмі зрабіць некалькі пастановак. Думаю, што ўсё ў Алены Анішчук атрымаецца, таму што сваім імпэтам і жыццярадаснасцю яна можа захапіць кожнага.

Навумчык, М. І. У сімвалах дзяржавы - гісторыя народа / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2018. - 16  мая. - С.2. 

Навумчык, М. І. Жывое слова мудрасці духоўнай / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2018. - 31 сакавіка. - С.10.

Кононович П. Колокола Хатыни  / Павел Кононович // Голас часу. - 2018. - 28  сакавіка. - С.3.

Навумчык, М. І. За пошукавую и даследчую працу  / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2018. - 21 сакавіка. - С.3.

Жывое слова мудрасці духоўнай // ekklisia.by: афіцыйны сайт Маларыцкага благачыння [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: http://http://malorita.net.by/. — Дата доступу: 17.03.2018.

_DSC3112.JPG
Да Дня праваслаўнай кнігі на Маларытчыне было праведзена шмат розных мерапрыемстваў. Напрыклад, у Хаціслаўскай СШ прайшло свята “Сэрцу карыснае слова”, у якім прыняў удзел протаіерэй Пётр Пяшко, настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в.Хаціслаў. У Дварашчанскай сельскай бібліятэцы адбылася сустрэча “Жывое слова мудрасці духоўнай” з протаіерэем Уладзімірам Стрэха, настаяцелем Спаса-Праабражэнскай царквы в.Олтуш. У Арэхаўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна духоўнасці “Духоўная спадчына ў кнігах”...
У фае Маларыцкай раённай бібліятэкі ўвазе наведвальнікаў была прапанавана выстава “Свет ведаў кніга адкрывае”, а ў чытальнай зале прайшла сустрэча з протаіерэем Віктарам Паляцілам, настаяцелем храма Мікалая Цудатворцы г.Маларыта, кандыдатам багаслоўскіх навук. Падчас яе размова зайшла пра ролю праваслаўнай кнігі, чым яна адрозніваецца ад іншых, як уплывае на светапогляд сучаснага чалавека, як чытаць святое Пісанне…
Сёння праваслаўнае друкаванае слова даступна кожнаму. Духоўная літаратура ёсць ва ўсіх бібліятэках раёна. Ёсць што выбраць пачытаць і ў бібліятэцы пры храме Мікалая Цудатворчы г.Маларыта. У яе фондах цяпер налічваецца некалькі тысяч экзэмпляраў кніг, змест якіх напоўнены духоўнасцю і Божым хараством. Літаратуру, што хочаце пачытаць, таксама можна набыць і ў іконнай лаўцы. Там выбар кніг задаволіць любога. 

Навумчык, М. І. "Малюнкавы сюрпрыз" / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2018. - 14 сакавіка. - С.8.

Навумчык, М. І. Захапленне, якое не дае сядзець на месцы / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2018. - 14 сакавіка. - С.7.
22.jpg
Марыя Рэмко – вучаніца 9 “Б” класа СШ №2. У вольны час яна займаецца спортам: бегае, наведвае трэнажорную залу… А яшчэ Марыя любіць маляваць. Малюнкі дзяўчыны цяпер можна ўбачыць у фае дзіцячай бібліятэкі. Тут нядаўна адкрылася выстава яе работ “Мая творчасць”.
–Я малюю з дзяцінства, – гаворыць Марыя. – Гэта маё сур’ёзнае захапленне, якое, думаю, стане сэнсам жыцця. Пасля заканчэння сярэдняй школы планую паступаць на псіхолага-педагагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, каб набыць спецыяльнасць “Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы”.
Ужо пяты год дзяўчына наведвае выяўленчае аддзяленне Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў. На занятках настаўніцы Інесы Гаўрылюк тры разы на тыдзень яна атрымлівае новыя веды па мастацтве і культуры, далучаецца да чароўнага свету пэндзля і фарбаў. Малюе Марыя не толькі на занятках, але і дома.
–Пра тое, каб я наведвала выяўленчае аддзяленне школы мастацтваў, марыла мая мама, – кажа дзяўчына. – Аднак так склалася, што прывяла вучыцца “на мастака” бабуля Яніна Максімаўна. Між іншым, мой дзядуля Васіль таксама меў задаткі да малявання. Хоць вядомым мастаком ён і не стаў, але многія захапляліся яго творчасцю.
Марыі падабаецца маляваць акварэльнымі фарбамі і гуашшу, працаваць акрылам у накірунку поп-арт і графіці. Яна спрабуе маляваць і масціхінам – спецыяльным інструментам, які выглядае як лапатка ці шпаталь са сталі, што лёгка гнецца. Маляванне масціхінам дае магчымасць стварыць рэльефныя фігуры, яркія вобразы, але пры гэтым не дэталізуе аб’екты. Найчасцей дзяўчына аддае перавагу маляванню партрэтаў як знаёмых, так і незнаёмых людзей па фотаздымках і з натуры. На выставе якраз і прадстаўлены такія работы.
–Спачатку я збірала свае малюнкі, а пасля пачала іх раздаваць знаёмым. На дні нараджэння аднакласнікаў таксама малявала партрэты, а потым іх дарыла. Над кожным малюнкам цяпер працую не менш за 4 гадзіны. Спачатку раблю накіды, а затым “чарую” фарбамі.
–Марыя, а якая ў цябе мара як мастака?
–Напісаць шмат карцін для персанальнай выставы, якую можна будзе арганізаваць, напрыклад, у абласным цэнтры. А яшчэ, калі атрымаецца, хочацца адкрыць салон-магазін па продажы сваіх жывапісных работ і работ іншых мастакоў.
* * *
Таццяна Крысіна, загадчыца дзіцячай бібліятэкі, паведаміла, што Марыі выставай сваіх работ “Мая творчасць” хацела зрабіць прыемны сюрпрыз сваёй маме Ульяне Васільеўне Рэмко. Думаецца, што дзяўчыне гэта ўдалося.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Кононович, П. Поющая деревня : [история деревни Ляховцы Малоритского района] / Павел Кононович // Голас часу. - Маларыта, 2018. — 14 сакавіка (№ 18). — С.5.

Кононович, П. Будни культуры [подведены итоги работы за 2017 год] / Павел Кононович // Голас часу. - Малорита, 2018. — 7 марта (№ 20). — С.6.

Навумчык, М. І. Да родных ніў, да роднай хаты / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2018. - 24 лютага. - С.10.

Навумчык, М. І. У Маларыце на заняткі - у школу бёрдвочараў / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2018. - 17 лютага. - С.8.

У мінулую нядзелю ў чытальнай зале Маларыцкай раённай бібліятэкі, як ніколі, было шматлюдна. Амаль 40 маларытчан рознага ўзросту і розных прафесій прыйшлі сюды, каб стаць слухачамі курсаў школы бёрдвочараў. Яна прадугледжвае правядзенне 8 тэарэтычных заняткаў і 2 палявых экскурсій.
4-5.jpg


На мерапрыемства запрашаюцца тыя, каму ўжо споўнілася 18 гадоў. Яно ладзіцца ў межах ініцыятывы “Будзь здаровы з птушкамі” грамадскім аб’яднаннем “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Нагадаем, што гэтая ініцыятыва рэалізуецца ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Прафілактыка неінфекцыйных захвор­ван­няў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь”, які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэа­лізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН), Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ), Надзвычайным Міжнародным Дзіцячым Фондам ААН (ЮНІСЕФ), Фондам ААН у вобласці народанасялення (ЮНФПА) у партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
3-7.jpg
Выкладчыкам у школе бёрдвочараў з’яўляецца маларытчанін, вядомы беларускі арнітолаг Дзяніс Кіцель.
– Кожны з 8 заняткаў праводзіцца па сваёй тэме, – гаворыць Дзяніс. – Па праграме нашай школы прадугледжваюцца, напрыклад, такія з іх, як “Птушкі і людзі”, “Птушкі населеных пунктаў”, “Птушкі вадаёмаў”, “Птушкі балот”, “Птушкі лесу”, “Птушкі адкрытых тэрыторый” і інш.
2-6.jpg

Школа пачаткоўца-бёрд­вочара разлічана ў першую чаргу на таго слухача, які зацікаўлены ў вывучэнні птушак роднага краю, аднак пакуль не мае ведаў і практычнага вопыту ў такой справе. Адну з мэт курсаў можна сфармуляваць так: далучэнне да здаровага ладу жыцця і павышэнне рухальнай актыўнасці насельніцтва. Прыемна, што сярод слухачоў на першым занятку прысутнічаў Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама, а таксама мае былыя настаўнікі з СШ №3.
Дзяніс Кіцель паведаміў, што курс школы бёрдво­чараў прадугледжвае азнаямленне з больш чым са ста відамі птушак краіны, іх паводзінамі, галасамі, рацыёнам харчавання, характэрным апярэннем… Слухачоў чакае шмат чаго цікавага і карыснага.
Наступныя заняткі ў школе бёрдвочараў пройдуць 18 лютага. Яны пачнуцца ў 10.00 у чытальнай зале раённай бібліятэкі. Запрашаем усіх жадаючых!

Навумчык, М. І. Лідары чытання-2017 / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2018. - 31 студзеня. - С.8.

Навумчык, М. І. Падрыхтавана фальклорна-этнаграфічная энцыклапедыя
Маларытчыны / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2018. - 31 студзеня. - С.5.
Для ўдзелу ў ХХVІ рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” аддзел бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай раённай бібліятэкі падрыхтаваў электрон­ны рэсурс (на двух DVD-дысках) “Фальклорна-этнаграфічная энцыклапедыя Маларытчыны”.
333.jpg – Яго мэта – захаваць творчасць нашых продкаў, традыцыі, якія яшчэ бытуюць на тэрыторыі раёна, пазнаёміцца з разнастайнасцю прадметаў хатняга ўжытку, – расказвае Галіна Кучына, загадчыца аддзела. – Маларыцкі раён – гэта надзвычай цікавы этнаграфічны рэгіён, які адрозніваецца асаблівымі этнакультурнымі прык­метамі: своеасаблівай этнічнай гіс­торыяй, народна-прыкладным мастацтвам, фальклорам і традыцыйным адзеннем. Культура краю характарызуецца спецыфікай таго гістарычнага шляху, які прайшоў народ, што пражывае тут. Маларытчына – гэта прыгранічны край, землі якога ў розныя гістарычныя перыяды ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі. Таму за многія гады існавання кожны народ уносіў у агульную маларыцкую культуру элементы сваіх традыцый, адначасова запазычваючы, узбагачаючы і паважаючы чужыя.
Зварот да больш дэталёвага і глыбокага вывучэння культуры прыгранічнага Маларыцкага рэгіёна невыпадковы. Сучаснае грамадства значна змяняецца, бо істотна ўзрастае міграцыя насельніцтва. Гэта таксама дае магчымасць лепш пазнаваць і ўласную нацыянальную ідэнтычнасць, свой нацыянальны культурны код. І цалкам зразумела, што ў кантэксце гэтых працэсаў важную ролю адыгрывае і рэгіянальная этнаграфія як частка культуры, як найважнейшы сродак жыццядзейнасці ў рэгіёне.
– Галіна Уладзіміраўна, ча­му ўзнікла ідэя ства­рэння “Фаль­клор­на-эт­награфічнай энцык­лапедыі Маларытчыны”?
–Большасць бібліятэк раёна пастаянна займаецца захаваннем традыцыйнай народнай культуры, асабліва – рэгіянальнай і мясцовай. Бібліятэкары разумеюць, што без ведання гісторыі краю, сваіх каранёў, народнай творчасці бурыцца пераемнасць пакаленняў. У 2017 годзе з’явілася першая электронная версія вынікаў нашай сумеснай працы. Стварэнне электроннага рэсурсу, на наш погляд, найбольш зручная форма сістэматызацыі матэрыялу, бо над ім можна працаваць і ў далейшым, дадаючы новую інфармацыю.
–А што ляжыць у аснове энцыклапедыі?
–Яе ядро складаюць запісы вуснай народнай творчасці, абрадаў, традыцый, успаміны жыхароў населеных пунктаў Маларытчыны. У рабоце пры­малі ўдзел бібліятэкары, мясцовыя жыхары, клубныя работнікі, настаўнікі, мясцовыя краязнаўцы і ўсе неабыякавыя людзі, зацікаўленыя захаваннем сваёй культуры.
Створаная праца з’яў­­­ляецца першай у нашым рэгіёне, дзе сістэматыза­вана каля 250 крыніц і каля 100 фатаграфій, выкарыстаны багаты матэрыял пра народнае жыццё. Сабраны звесткі аб звычаях, працы і побыце, буднях і святах, жыллі і адзенні жыхароў Маларытчыны, а таксама – фальклор на мове той мясцовасці, дзе быў запісаны… Энцыклапедыя складаецца з 8 раздзелаў: “Каляндарныя абрады”, “Сямейна-бытавыя абрады”, “Фальклор”, “Музычныя інструменты”, “Традыцыйнае адзенне”, “Прыстасаванні (прылады) сялянскай працы”, “Промыслы”, “Абрадавыя стравы”.
Звычаі, песні і легенды нашых продкаў, якія захаваліся і дайшлі да нашых дзён, з’яўляюцца асновай гістарычнай памяці народа, узмацняюць карэнне яго генетычнага дрэва.
– Галіна Уладзіміраўна, хто працаваў над электронным выданнем?
– У першую чаргу – наша дружная каманда аднадумцаў аддзела бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай ЦРБ. Арганізацыйнай работай праекта займалася я. Інфармацыйную ж падтрымку аказвала Святлана Макарук, метадыст. Бягучай работай над праектам і тэхнічнай падтрымкай займалася Юлія Казлоўская, бібліятэкар. Над афармленнем альбома праекта шчыравала Валянціна Ібрагімава, загадчыца аддзела абслугоўвання.
Пазнаёміцца з “Фальклорна-этнаграфічнай энцыклапедый Маларытчыны” можна ў чытальнай зале раённай бібліятэкі. Хутка электронная вер­сія будзе размешчана і на сайце Маларыцкай ЦРБ па адрасе: http://maloritalib.by.

Навумчык, М. І. Новы зборнік паэзіі: Творы Пятра Пальчука  з Маларыты / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2018. - 24 студзеня. - С.4.
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай раённай бібліятэкі (загадчыца Галіна Кучына) у чарговы раз парадаваў аматараў паэзіі.
1-26.jpg
Нядаўна тут выдадзены 51-шы зборнік лірыкі мясцовых пісьменнікаў – “Мой край родны – частка Беларусі” Пятра Пальчука. Для Пятра Іванавіча гэта ўжо 6 зборнік. Папярэднія таксама выдадзены ў Маларыцкай ЦРБ. Са зборнікамі “Вёсцы я прыехаў пакланіцца”, “Тут мае карані…”, “Лёсу абарваныя струны”, “Стаіць паміж лясоў вёсачка” (усе ўбачылі свет у 2016), “Я ў радкі закладу свае роздумы” (2017) цяпер можна пазнаёміцца ў чытальнай зале раённай бібліятэкі.
Новы зборнік Пятра Пальчука складаецца з 35 вершаў, пераважная большасць з якіх напісана на рускай мове. Пачынаецца ён паэтычным эпіграфам, які як бы раскрывае сутнасць прадстаўленых твораў і іх асноўную ідэю.
Тканые юбки, расшитые блузы –
Бабушек наших одежды набор.
Мы с Беларуси, с былого Союза
Эту одежду храним до сих пор. 
2-14.jpg
   Уласнае бачанне свету, тонкая назіральнасць за тым, што адбываецца побач, уменне прыкмячаць самае істотнае, адметнае і галоўнае, тое, што трывожыць, радуе хвалюе, выклікае на роздум, а так сама настальгія па мінулым – усё гэта разам падкупляе сваёй шчырасцю, праўдзівасцю, непасрэднасцю. Напісаны вершы зборніка запамінальна, вобразна. Яны чытаюцца лёгка і з цікавасцю.

Навумчык, М. І.  Паэзія навагодняй паштоўкі / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2018. - 6 студзеня (№1). - С.3.
1-4.jpgУ Хаціслаўскай сельскай бібліятэцы для чытачоў працуе рэтра-выстава “Віншаванне з мінулага”, на якой прадстаўлены савецкія навагоднія паштоўкі. На працягу амаль месяца наведвальнікі бібліятэкі змогуць убачыць 160 паштовак 1962-1991 гадоў выпуску. Імі раней віншавалі з Новым годам. Такія паштоўкі карысталіся асаблівай папулярнасцю.
-Ідэя арганізаваць такую выставу ўзнікла некалькі месяцаў таму, — гаворыць бібліятэкар Таццяна Хомік. – Ажыццявіць задуманае дапамагла кіраўнік гуртка Хаціслаўскага СДК Наталля Кавальчук. На выставе дэманструюцца не ўсе паштоўкі з прыватнай калекцыі Наталлі Рыгораўны, а толькі самыя цікавыя і арыгінальныя.
Гэта цяпер на першае месца выходзіць віртуальная паштоўка, а яшчэ зусім нядаўна без папяровых не абыходзілася ні адно свята, у тым ліку – і Новы год. Паштоўкі былі нечым большым, чым звычайная ілюстрацыя. У іх як бы знайшлі свой адбітак асноўныя падзеі грамадскага жыцця. Таму па паштоўках можна нават вывучаць гісторыю нашай краіны часоў СССР.
У людзей старэйшага ўзросту паштоўкі мінулых часоў выклікаюць настальгію, саграваюць душу, дорачы радасць і светлыя ўспаміны. Экспанаты рэтра-выставы таксама будуць цікавымі і маладым людзям.
Між іншым, паштоўка з’явілася параўнальна нядаўна — у другой палове XIX стагоддзя. Першая з іх, з аддрукаванай маркай, прызначанай для адпраўкі па пошце без канверта, была выпушчана ў Аўстрыі ў 1869 го¬дзе. У 1878 г. на Сусветным кангрэсе ў Парыжы зацвярджаюцца максімальныя памеры паштовак, прынятыя ў якасці стандарту — 90х140 мм.

2017 год

Праваслаўе - крыніца духоўнасці // ekklisia.by: афіцыйны сайт Маларыцкага благачыння [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: http://http://malorita.net.by/. — Дата доступу: 4.12.2017.
web_3.jpg
Маларыцкая дзіцячая бібліятэка другі год рэалізуе інфармацыйна-пазнавальны праект “Беларусь: вядомая і невядомая”. Яго мэта - рознабакова пашырыць веды школьнікаў аб роднай краіне, выклікаць у іх цікавасць да незвычайных і малавядомых фактаў.
Нядаўна ў рамках гэтага праекта прайшло віртуальнае падарожжа “Праваслаўныя святыні Беларусі” для вучняў 7 “Б” класа СШ №1. Прэзентацыя “Гісторыя беларускага праваслаўя”, якую падрыхтавалі супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі, пазнаёміла сямікласнікаў са старажытнымі цэнтрамі праваслаўнай веры на Беларусі (Полацкам і Туравам), з выдатнымі асобамі беларускай гісторыі (Еўфрасінняй Полацкай і Кірылам Тураўскім). Протаіерэй Віктар Паляціла, настаяцель Мікалаеўскага храма г.Маларыта, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, кандыдат багаслоўскіх навук, расказаў прысутным пра цудатворныя іконы, якія ёсць на Беларусі, пра святыя мясціні роднай зямлі, аб тых людзях, якія прылічаных да ліку святых, а таксама пра цікавыя факты з гісторыі развіцця праваслаўнай веры на Маларытчыне.
Напрыканцы сустрэчы протаіерэй Віктар Паляціла адказаў на пытанні сямікласнікаў.


Аб праваслаўных святынях Беларусі // ekklisia.by:: афіцыйны сайт Маларыцкага благачыння [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: http://http://malorita.net.by/. — Дата доступу: 3.12.2017.
2.jpg
Нядаўна бібліятэкар Макранскай сельскай бібліятэкі Тамара Максімук запрасіла аднавясцоўцаў на духоўна-пазнавальны экскурс “Праваслаўе – крыніца духоўнасці”. Тамара Мікалаеўна расказала аб гісторыі ўзнікнення іконы Божай Маці “Казанская”, яе лёсе, а таксама пазнаёміла з кнігамі, дзе расказваецца пра гэтую ікону. Іерэй Сергій Капанька, настаяцель Макранскай царквы, на сустрэчы гаварыў пра цуды, якія адбываюцца з “Казанскай”, адказаў на пытанні. Напрыканцы сустрэчы прысутныя паглядзелі фільмы-прытчы. Духоўна-пазнавальны экскурс прайшоў цікава і запамінальна.

Навумчык, М. І. Аб праваслаўных святынях Беларусі / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 29 лістапада (№91). - С.6.

Навумчык, М. І. Пазнавальны экскурс / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 29 лістапада (№91). - С.6.

Навумчык, М. І. Пытанні, якія заўсёды актуальныя / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 4 лістапада  (№85). - С.2.

Навумчык, М. І. Сустрэча ЮНЕСКАўцаў / Мікалай Іванавіч Навумчык  //  Голас часу. - 2017. - 4 лістапада  (№85). - С.7.

Навумчык, М. І. Маларытчына праваслаўная / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 28 кастрычніка (№83). - С.6.

Навумчык, М. І. "Лічбавы мастак" / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 4 кастрычніка (№76). - С.8.

Навумчык, М. І. "Лічбавы мастак" / Мікалай Іванавіч Навумчык // Настаўніцкая газета. - 2017. - 30 верасня (№109). - С.7.

Навумчык, М. І. Храм на многія стагоддзі / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 27 верасня (№74). - С.6.

Навумчык, М. І. "Кнігі Скарыны ў вечнасць пусцілі" / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 13 верасня (№70). - С.7.

Навумчык, М. І. У мудрым свеце кніг / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 13 верасня (№70). - С.2.

Навумчык, М. І. З гумарам па жыцці / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 6 верасня  (№67). - С.8.

Пашкевіч, Д. І. "На планетах кніжнага лета" / Дзіяна Іванаўна Пашкевіч // Голас часу. - 2017. - 30 жніўня (№66). - С.8.

Навумчык, М. І. Вясковы бібліятэкар / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 30 жніўня (№66). - С.4.

Навумчык, М. І. Любоўю і яднаннем выратуемся / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 30 жніўня (№66). - С.6.

fa1b830d1cbbc75718e861568b6549a9-для-сайта-225x300.jpgПашкевіч, Д. І. Дзіцячая пляцоўка для адпачынку і творчасці  / Дзіяна Іванаўна Пашкевіч // Голас часу. - 2017. - 23  жніўня  (№64). - С.8.
Вашы дзеці не ве­даюць, як цікава і з карысцю арганізаваць свой вольны час? Тады смела адпраўляйце іх ў дзіцячую бібліятэку. Тут арганізуюць ім вясёлы, цікавы і незабыўны адпачынак.
У рамках рэспубліканскай акцыі «Карысныя канікулы» работнікі дзіцячай бібліятэкі актывізуюць работу з кнігай. Пры гэтым у дзіцячай бібліятэцы дзеці могуць не толькі чытаць кнігі, але і прымаць удзел у конкурсе для вучняў 1-6 класаў «Па планетах кніжнага лета». Абавязковыя ўмовы для ўдзелу ў конкурсе – рэгістрацыя, актыўнае чытанне і наведванне чытальнай залы. У фае дзіцячай бібліятэкі размешчаны яркі плакат з фотаздымкамі ўдзельнікаў конкурсу ў выглядзе кветак.У кожным пялёстку – прачытаныя кнігі дзяцей. Чым больш “вырасце” пялёсткаў на кветцы, тым больш шанцаў стаць пераможцам конкурсу. Хутка будуць падведзены вынікі, лепшыя чытачы атрымаюць узнагароды.
У рамках летняга конкурснага праекта «Па планетах кніж­нага лета» на абанеменце дзіцячай бібліятэкі ўвазе чытачоў прадстаўлена PRO-выстава «Гісторыі з чамадана». Кнігі знаходзяцца ў чамадане. Чаму? Бо менавіта гэты прадмет мы бярэм з сабой у дарогу, ён з’яўляецца сімвалам падарожжаў. А ў чамадане – казкі і прыгоды, вясёлыя апавяданні і вершы і яшчэ шмат іншых гісторый пра падарожжы… Таксама чакае сваіх чытачоў кніжная выстава «Па планетах кніжнага лета», на якой дэманструюцца кнігі на ўсе густы з незвычайнымі раздзеламі : “Жоўтая планета сонечных кніжак”, “Зялёная планета братоў нашых меншых”, “Чырвоная планета: вырабы- самаробкі”, “Сіняя планета чамучак ”.
Чытальная зала ў дзіцячай бібліятэцы – гэта не проста месца, дзе можна пагартаць кнігі і часопісы. Гэта цудоўная пляцоўка для творчасці , увасаблення дзіцячай фантазіі ў рэальнасць. Дзеці з задавальненнем праводзяць тут свой вольны час і лічаць чытальную залу райскім куточкам. Бо тут можна памаляваць, напоўніць фарбамі бескаляровую размалёўку з героямі казак і апавяданняў, пагуляць у настольныя гульні. Для дзяцей, якія аддаюць перавагу актыўнаму адпачынку, бібліятэкары могуць прапанаваць твістары – рухомыя гульні на падлозе. Юныя чытачы з вялікай цікавасцю вымяраюць свой рост у “кнігах” з дапамогай жырафы-растамера – гэта яшчэ адзін падарунак бібліятэкараў сваім чытачам.
Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі – людзі творчыя, з фантазіяй, заўсёды прапануюць крэатыўныя ідэі.
У рамках акцыі «Карысныя канікулы» для чытачоў праводзіліся мерапрыемствы пад дэвізам «Дорыць лета дзецям усмешкі, кнігі, гульні і пацешкі».
Пацікавілася, якія ўражанні ад наведвання дзіцячай бібліятэкі застаюцца ў юных чытачоў і іх бацькоў? Якія кнігі падабаюцца ім больш за ўсё? Сваімі думкамі падзялілася Надзея Кухцей:
- Дзіцячую бібліятэку з вялікім задавальненнем наведваюць мае дзеці – дачка Святлана, якая перайшла ў 3-ці клас, і сын Яўген, якому восенню споўніцца 5 гадоў. Дачка прымае ўдзел у конкурсе “Па планетах кніжнага лета”, малодшы сын чытаць яшчэ не ўмее, таму пакуль чытаю яму я . І мне, і маім дзецям тут вельмі падабаецца: яркае афармленне бібліятэкі, утульная атмасфера, вялікі выбар кніг на рускай і беларускай мовах. Бібліятэкары добразычлівыя і ўважлівыя ў адносінах да чытачоў, заўсёды параяць і падбяруць цікавую і карысную літаратуру. Дачцэ і сыну падабаюцца казкі, вершы, апавяданні. Шмат разоў перачытвалі кнігу Аляксандра Шарова «Приключения Ёженьки и других нарисованных человечков», любім разам чытаць кніжкі пра прыгоды «Мамы My и ее друга Ворона» Джуджы Вісландэр, падабаюцца ў гэтай кнізе цудоўныя ілюстрацыі .
Дзверы дзіцячай бібліятэкі заўсёды адчынены для тых, хто хоча пасябраваць з кнігай, а бібліятэкары не стамляюцца дарыць цяпло сваёй душы юным чытачам. Сардэчна запрашаем у кніжнае царства пад назвай бібліятэка!

DSC0525-для-сайта-300x273.jpgНавумчык, М. І. Каб вершы дарылі радасць / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 16  жніўня  (№62). - С.8.
У апошні час на Маларытчыне пачала актыўна развівацца жаночая паэзія. Імёны мясцовых паэтэс на слыху ў многіх. Нядаўна аддзел бібліятэчнага маркетынгу раённай бібліятэкі выдаў першую кніжку паэзіі для дзяцей “Чаму рэчка сіняя?” Надзеі Кухцей.
-Я нарадзілася і вырасла ў Пінску, – расказвае пра сябе Надзея Міхайлаўна. – Там закончыла гімназію №3, пасля атрымала спецыяльнасць “Псіхолаг. Выкладчык псіхалогіі” ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна. Пасля заканчэння ВНУ некаторы час працавала ў в. Парахонск (Пінскі раён), цяпер – працую па атрыманай спецыяльнасці ў СШ №2 г.Маларыты. Я ўдзячна сваім бацькам – Міхаілу Серафімавічу і Надзеі Васільеўне Кучынскім, якія з дзяцінства выхавалі ў мяне любоў і павагу да кнігі. У нашай звычайнай кватэры налічвалася больш за 2 тысячы экзэмпляраў розных кніг. Аднак галоўнае месца ў дамашняй бібліятэцы займала мастацкая літаратура. Гэта дзіцячыя кнігі, усе творы школьнай праграмы, класічная беларуская, руская і замежная літаратура ў зборах твораў.
- Надзея Міхайлаўна, а вершы калі сталі пісаць?
- Яшчэ са школьных гадоў. Да прыгожага і чароўнага свету мастацкага слова далучыла мяне настаўніца рускай мовы і літаратуры Святлана Мікалаеўна Банцэвіч. Пад яе ўплывам і самой захацелася паспрабаваць напісаць вершы. Я была ў захапленні ад лірыкі Аляксандра Пушкіна, Мікалая Някрасава, Ганны Ахматавай, Сяргея Ясеніна, Марыны Цвятаевай, Канстанціна Сіманава, Бэлы Ахмадулінай… Любіла і люблю таксама чытаць класікаў беларускай літаратуры. Многаму вучуся ў іх. Мне вельмі падабаецца творчасць Яўгеніі Янішчыц, асабліва яе верш “Напэўна, шчасце ў мяне не па ўзросту”.
- Аднак пісаць вершы сталі для дзяцей. Чаму?
- Напэўна, адназначнага адказу няма. Штодзённая праца ў школе, безумоўна, уплывае на мой светапогляд. Дзіцячая энергетыка, іх усмешкі і частыя “Чаму?”, “Навошта?”, “Для чаго?” даюць мне магчымасць зноў і зноў убачыць дзяцінства знутры. Каб пісаць для дзяцей, трэба захаваць у душы штосьці дзіцячае. Гэты працэс творчасці больш адказны і складаны. Для дарослых прыдумаць і выкласці думкі на паперу прасцей. Невыпадкова адзін пісьменнік на гэты конт сказаў: “Для дзяцей трэба пісаць так, як для дарослых, але яшчэ лепш”. Ведаеце чаму? Бо неабходна ўвайсці ў дзіцячы свет, зразумець яго унутраны стан, адчуванні, думкі, перажыванні. Даросламу гэта зрабіць бывае няпроста. Калі пішу вершы для дзяцей, то заўсёды думаю аб тым, ці будуць яны зразумелы маленькаму чытачу ці слухачу. Верш павінен быць цікавым і лёгка чытацца. Толькі тады ён хутка знойдзе шлях да чытача. Заўсёды хвалююся, калі свае творы чытаю дзецям – дачцэ Святлане і сыну Яўгену, а таксама мужу Андрэю. Яны мае першыя крытыкі. Да іх думкі заўсёды прыслухоўваюся.
-Вершы, як і густы чытачоў, бываюць розныя. Мастацкую вартасць таго ці іншага верша аматарам паэзіі вызначыць цяжка. Колькі чытачоў, столькі будзе і думак. Мне падабаюцца вершы, у якіх ёсць рытм і рыфма, глыбіня і шырыня паэтычнай думкі, пачуццёвасць… Перакананы, што яны больш меладычна і пранікнёна гучаць, вершы, напісаныя з удзелам таленту і ад душы. Тады захапляе мелодыя твора, яго хочацца вывучыць на памяць. І сярод вашых вершаў ёсць цудоўныя, запамінальныя, якія мне падабаюцца, кранаюць і чытаюцца лёгка. Надзея Міхайлаўна, а ці ёсць у вас, як аўтара, сярод напісаных вершаў самы любімы?
- Напэўна, не. Кожны верш – любімы, дарагі, блізкі і родны, як сваё дзіця. Здаецца, каб не было нейкага напісанага верша, то я была б іншай. Кожны верш – гэта перажытае, перадуманае, прапушчанае праз сэрца.
- За які час напісаны вершы, якія ўвайшлі ў ваш дэбютны зборнік паэзіі “Чаму рэчка сіняя?”
- Трыццаць вершаў, якія ўключаны ў зборнік, напісаны ў асноўным за апошнія 2 гады. Між іншым, вокладка зборніка – гэта малюнак маёй дачкі Святланы.
- Надзея Міхайлаўна, акрамя вершаў, у зборніку ёсць і загадкі.
- Так. Пісаць іх стала таму, што прасілі дзеці. Усе загадкі, якія былі ў нас, дзецям загадвала шмат разоў. Патрэбны былі новыя. Па гэтай прычыне і стала іх прыдумляць. Загадкі вельмі спадабаліся дзецям. У зборніку “Чаму рэчка сіняя?” 75 тэматычных загадак: “Загадкі пра прафесіі”, “Загадкі пра школьныя прылады”, “Загадкі пра жывёл”, “Загадкі пра насякомых”, “Загадкі пра транспарт і тэхніку”. Яны развіваюць трапнасць, назіральнасць, вобразнае ўяўленне.
- Надзея Міхайлаўна, у вас таксама ёсць вершы, напісаныя на беларускай мове.
- Безумоўна. Вершамі на роднай мове як бы падказваю дзецям, што яна прыгожая, напеўная, меладычная, мілагучная. Думаю, што адзін са зборнікаў, які напішу, абавязкова будзе цалкам беларускамоўным. Хочацца, каб вершы дарылі маім чытачам радасць і ўсмешкі на тварах.
- Як вы знаходзіце час на творчасць? Напэўна, ахвяруеце дзеля гэтага сваёй сям’ёй, працай…
- Вершы нараджаюцца нечакана, прыходзяць з глыбіні душы. На паперу кладуцца тады, калі з’яўляюцца натхненне і вольны час.

Навумчык, М. І. Пра Францыска Скарыну і яго час / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 9 жніўня  (№60). - С.2.

_DSC0536.jpg
Навумчык, М. І. Літаратурны працэс на Маларытчыне : дзень сённяшні / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 9 жніўня  (№60). - С.3.
Нельга сказаць, што сёння літаратурнае жыццё Маларытчыны стаіць на месцы, не развіваецца. У нашым раёне былі і ёсць людзі, здольныя да мастацкай творчасці. Аднак іх неабходна ў час заўважыць. А заўважыўшы, пастаянна падтрымліваць. Цяпер гэтым на Маларытчыне займаецца ў першую чаргу аддзел бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай раённай бібліятэкі. Шмат чаго робіцца яго супрацоўнікамі ў гэтым накірунку. У тым ліку – рыхтуюцца і выдаюцца творы. Ужо ўбачылі свет 50 зборнікаў мясцовых аўтараў. Першы з іх выйшаў у 1996г., 6 – ужо ў 2017г., у планах – яшчэ некалькі.
Чытачоў сваімі творамі радуюць Мікалай Губей, Генадзь Мішчук, Валянціна Бярнадская, Алена Сац, Тамара Марозава, Надзея Літвінюк, Тамара Абрамчук і інш.
У літаратурным працэсе Маларытчыны ў канцы ХХ стагоддзя пачала назірацца яшчэ адна станоўчая тэндэнцыя – актыўна развіваецца літаратурная крытыка. Даследаваннямі творчасці мясцовых паэтаў стала актыўна займацца Марыя Жыгалава. Яна ўжо на­друкавала некалькі сваіх навуковых прац на гэтую тэму. Раней, у 2008г., пра пісьменнікаў Маларытчыны (Марыю Жыгалаву, Сямёна Кавеньку, Алену Мажароўскую, Аляксея Філатава) і іх творы краязнаўчыя нарысы і артыкулы напісаны таксама і брэсцкімі навукоўцамі. Дзве брашуры пра творчасць паэтаў раёна, якія выдадзены ў Маларыцкай раённай бібліятэцы, былі падрыхтаваны Аляксандрам Лядзінскім. Пад кіраўніцтвам Ірыны Аксянюк, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры раённай гімназіі, падрыхтаваны 2 вучнёўскія даследчыя работы.
Для папулярызацыі зборнікаў мясцовых майстроў слова ў чытальнай зале раённай бібліятэкі часта арганізуюцца выставы, ла­дзяцца розныя мерапрыемствы. Нядаўна тут прайшла сустрэча-семінар “Этнавітальнасць і мультыкультурнасць у літаратуры Маларытчыны”. Яе адкрыла Наталля Кузьміцкая, намеснік дырэктара бібліятэкі. У госці была запрошана Марыя Жыгалава, доктар педагагічных навук, кіраўнік навукова-даследчай лабараторыі па сацыякультурных праблемах беларуска-польска-ўкраінскага пагранічча, прафесар кафедры беларускай і рускай моў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, сапраўдны член Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук РФ, заслужаны настаўнік Беларусі, аўтар больш за 200 навуковых прац, а таксама майстры паэтычнага слова раёна. Гэта – Мікалай Пацяюк, Уладзімір Кучмінскі, Пётр Пальчук, Уладзімір Данілюк, Лідзія Гаўрылюк, Вольга Бачай, Таццяна Ефлакова, Надзея Кухцей. На сустрэчы прысутнічалі і бібліятэкары Галіна Кучына і Святлана Макарук.
Марыя Пятроўна звярнула ўвагу прысутных на развіццё сучаснай літаратуры і погляд айчынных і замежных навукоўцаў на само паняцце “рэгіянальная літаратура”, на яе ролю ў развіцці асобы і ўклад у развіццё айчыннай літаратуры. На канкрэтных прыкладах Марыя Жыгалава паказала ролю чытання ў развіцці інтэлекту пісьменніка, а значыць, і ў выбары актуальнай тэматыкі і праблематыкі, у абагачэнні стылявых адметнасцей лірыкі і прозы, у спосабах фарміравання характару лірычнага героя і дынамікі яго развіцця. Яна таксама пазнаёміла мясцовых пісьменнікаў з паняццем “моцная пазіцыя” твора, паказала на канкрэтных прыкладах, у чым яна праяўляецца, як дапамагае чытачу вызначаць тэму і ідэю мастацкага твора, якую ролю адыгрывае выбар назвы твора, рытму і рыфмы, сродкаў для фарміравання характару лірычнага героя, спосабаў пранікнення чытача ў падтэкст і выхад на шырокія філасофскія абагульненні. Была звернута ўвага і на жанравую, стылявую і тэматычную парадыгмы, мастацкую манеру, мову і стыль пісьменнікаў, спосабы адлюстравання імі навакольнага жыцця.
Марыя Жыгалава адказала на пытанні мясцовых паэтаў, звязаныя не толькі з яе літаратуразнаўчай дзейнасцю, але і з архіўнай, з гісторыяй выдання кніг за мяжой (у Германіі). Таксама было разгледжана пытанне этнавітальнасці і мульцікультурнасці ў творчасці пісьменнікаў нашага раёна.
Цяпер Марыя Пятроўна Жыгалава завяршае падрыхтоўку да друку кнігі “Поліэтнічная літаратура Маларытчыны: інтэрпрэтацыя і аналіз”, якая будзе першай грунтоўнай манаграфіяй аб развіцці літаратуры Маларытчыны, напісанай паэтамі розных нацыянальнасцей, пачынаючы з пачатку 50-х гадоў ХХ стагоддзя. Асноўная ўвага ў ёй будзе скіравана на ўсебаковы аналіз літаратурнага працэсу Маларытчыны, на яго асаблівасці і адметнасці, этнавітальнасць і мультыкультурнасць мастакоў слова і іх твораў, гісторыю, уклад беларускіх паэтаў, чые жыццёвыя лёсы прайшлі праз Маларытчыну, шляхі і сучасны стан развіцця поліэтнічнай літаратуры прыгранічнага рэгіёна.
Шмат старонак літаратурна-краязнаўчага даследавання будуць прысвечаны асобным майстрам слова Маларытчыны (Мікалаю Пацеюку і Уладзіміру Данілюку, Алене Мажароўскай і Івану Заматаеву, Пятру Чагайдзе і Генадзю Мішчуку, Таццяне Ефлаковай і Мікалаю Губею, Лідзіі Гаўрылюк і Міхаілу Коцелеву, Пятру Пальчуку і Уладзіміру Кучмінскаму, Мікалаю Навумчыку і Надзеі Кухцей).
Думаецца, што новая кніга дапаможа чытачу асэнсаваць гісторыю развіцця рэгіянальнай літаратуры.
На здымку: удзельнікі сустрэчы-семінара з Марыяй Жыгалавай у раённай бібліятэцы.

Навумчык, М. І. "Я ў радкі закладу свае роздумы... / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 2 жніўня  (№58). - С.8.

Навумчык, М. І. Дотык да гісторыі / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 26 ліпеня (№56). - С.4.

Навумчык, М. І. Для памнажэння духоўнага багацця / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 19 ліпеня (№54). - С.2.

Навумчык, М. І. Здаровае пакаленне - багацце Беларусі / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 28 чэрвеня (№49). - С.6.

Соколовская, Е. Книги в каждое село / Елена Соколовская  // Заря. - 2017. - 17 июня (№67). - С.11.

Зінчук, А.М. У вёску да чытача / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 14 чэрвеня (№45). - С.6.
d9f336d4e8702b3cc7f3d5b500c59c9e-для-сайта.jpg
Часта на дарогах раёна можна ўбачыць белы мікрааўтобус з надпісам на дзверцах “Перасоўная бібліятэка”. Бібліобус, як фармат бібліятэкі на колах, можа здзівіць хіба што гарадскога жыхара. Для сельскай мясцовасці ён стаў звыклым атрыбутам, такім жа, як праца паштальёна або аўталаўкі.
Сёлета ў чэрвені стартавала абласная акцыя “З кніжкай на колах”, да якой далучылася і Маларыцкая перасоўная бібліятэка. Сёння яна абслугоўвае 328 чытачоў, 30 з іх – дзеці. У бібліятэцы на колах – каля трох сотняў мастацкіх кніг рознай накіраванасці: фантастычная літаратура, дэтэктывы, жаночыя раманы, гістарычныя вестэрны, казкі, аповесці, апавяданні для дзяцей, а таксама перыядычныя выданні – газеты і часопісы. Фонд бібліобуса складае 2299 экзэмпляраў кніг і 1698 экзэмпляраў часопісаў рознай тэматыкі. Гэта “Хозяин”, “Сад, огород – кормилец и лекарь”, “Гаспадыня”, “Народный доктор”, “Врата небесные” і іншыя. Фонд перыядычна абнаўляецца. Пры гэтым улічваюцца запыты кожнага чытача. Пажаданні вяскоўцаў фіксуюцца ў сшыткі папярэдніх заказаў з той мэтай, каб у наступны раз у аддалены куток Маларытчыны прывезці літаратуру, якая будзе адпавядаць індывідуальным прыхільнасцям чытачоў. Вяскоўцы нярэдка тэлефануюць нам і просяць прывезці нейкую спецыяльную літаратуру, бо ў фондзе бібліобуса яе не так і многа. Усе просьбы чытачоў дазваляюць выконваць фонды кнігасховішча і аддзела абслугоўвання раённай бібліятэкі.
На сённяшні дзень функцыянуе 8 маршрутаў, яны ахопліваюць 21 вёску, дзе адсутнічаюць стацыянарныя бібліятэкі. Перыядычнасць наведвання населеных пунктаў – раз у месяц. Вельмі прыемна, што нас у вёсках чакаюць. Ёсць тыя населеныя пункты, а іх добра вывучыў вадзіцель мікрааўтобуса Сяргей Іванавіч Антанюк, куды едзем з задавальненнем і цікавасцю. Сярод іх – Сушытніца, Старое і Новае Забалацце, Брадзяцін, Нікольскае. Увогуле, у кожнай вёсцы ёсць верныя сябры кнігі, якія чакаюць бібліобус, не прапускаюць ніводнага выезду. У іх ліку Міхаіл Пятровіч Смаль і Канстанцін Пятровіч Галавійчук з вёскі Сушытніца, Вольга Сцяпанаўна Смаль і Ганна Васільеўна Смаль з вёскі Талочна, Яўгенія Васільеўна Хроль і Ганна Пятроўна Ківачук з Карпіна, Васіль Савельевіч Шалковіч і Таццяна Мікітаўна Прыходзька з вёскі Нікольская, Людміла Пятроўна Свістун і Ніна Сямёнаўна Шульжык з Галёўкі, Галіна Рыгораўна Аўтухова і Еўдакія Васільеўна Грашук з вёскі Брадзяцін, Ніна Сцяпанаўна Назарава і Віктар Аляксеевіч Хатынюк з Багуслаўкі, Еўдакія Іванаўна Багрынцава і Ніна Мікітаўна Кардзялюк з Новага Забалацця, Іван Сцяпанавіч Дрэмук і Таццяна Юр’еўна Уласюк са Старога Забалацця, Ганна Іванаўна Новікава і Віктар Пятровіч Федасюк з Гор, Сафія Еўдакімаўна Андраюк, Іван Герасімавіч Луцюк з в. Грушка, Святлана Вячаславаўна Мельнічук і Валянціна Віктараўна Хівук з вёскі Печкі, Лідзія Анатольеўна Матусевіч і Вера Севасцьянаўна Юхімук з в. Ужова, Алена Пятроўна Самасюк (1930 года нараджэння) – самая старэйшая чытачка бібліобуса са Старых Борак, Таццяна Максімаўна Горнік з Новых Борак, Валянціна Мікалаеўна Мішчук, Надзея Іванаўна Грузінская з вёскі Отчына, Еўдакія Аляксандраўна Самасюк, Уладзімір Іванавіч Галацэвіч з Асавой, Таццяна Уладзіміраўна Шаламай, Марыя Іванаўна Федарчук з Мысляч, Анатоль Сцяпанавіч Бягеза і Юлія Цімафееўна Ярмалюк з вёскі Перавое, Васіль Андрыянавіч Сай і Ніна Пятроўна Сай з вёскі Добрае, Ніна Пятроўна Жук і Леанід Васільевіч Галянчук з вёскі Дрочава, Сцяпан Іванавіч Максімук і Іван Іванавіч Кручык з Хмялёўкі.ee28e66997aa6920a8539a55282f0508-для-сайта.jpg
Практычна кожны чарговы раз, калі бібліобус прыязджае ў вёскі, становіцца больш чы­тачоў. І за год сям’я іх намнога павялічваецца. Трэба сказаць, што перасоўнай бібліятэцы чытачы вельмі ўдзячныя. Што адметна, у нас няма чытачоў-даўжнікоў. На маю думку, сельскі чытач больш адказны, чым гарадскі. Нават, калі ён не дачытае кнігу, нясе паказаць, што яна ёсць у наяўнасці, што яе не згубілі.
За тыя шэсць гадоў, на працягу якіх працуе бібліобус для вяскоўцаў мы сталі «сваімі». Работнікі сельгаспрадпрыемстваў, пенсіянеры любяць пагутарыць з бібліятэкарам пра жыццё, падзяліцца сваімі праблемамі і радасцямі. Усіх чытачоў ведаем, як кажуць, “у твар”, памятаем іх імёны і прозвішчы, у курсе, хто дзе працуе, у якім доме жыве. Да вяскоўцаў, якія выхоўваюць маленькіх дзяцей ці з-за ўзросту альбо хваробы не могуць выйсці да бібліобуса, бібліятэка на колах пад’язжае да самага дому. Нас чакаюць не менш, чым аўтакраму. Тэлефануюць, пытаюцца, калі прыедзем. Праўда, цяпер лета, а з ім у вяскоўцаў і больш клопатаў: хто – у агарод, хто – па ягады. Але ўсё роўна аматары кнігі знаходзяць час для чытання вечарам. Калі былі нядаўна ў вёсках выдала каля 120-ці экзэмпляраў кніг і часопісаў, а зімой бывае да трохсот кніг і часопісаў.
Хочацца сказаць дзякуй усім нашым чытачам за тое, што знаходзяць час і магчымасць наведваць нас, дзяліцца прачытаным і нешта прапаноўваць. Работнікі бібліобуса і далей будуць рабіць усё магчымае, каб задавальняць запатрабаванні і пажаданні вяскоўцаў. А хто яшчэ не чытач бібліобуса – прыходзьце да нас, калі мы прыязджаем у вашу вёску, і вы не пашкадуеце!

Навумчык, М. І. Чытаем разам Францыска Скарыну  / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 10 чэрвеня (№44). - С.7.

Навумчык, М. І. Проза жыцця ў вершах / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 10 чэрвеня (№44). - С.3.
DSCI7325-для-сайта.jpgМікалай Губей – самабытны мясцовы паэт. Ён родам з в. Ляхаўцы, але ўжо больш за 30 гадоў жыве ў в.Хаціслаў. Мікалай Вікенцьевіч піша вершы з дзяцінства. Аднак першыя свае творы, вартыя ўвагі, пачаў пісаць яшчэ ў 16-гадовым узросце. Цяпер ім напісана шмат вершаў на розныя тэмы. У аддзеле бібліятэчнага маркетынгу (загадчыца Галіна Кучына) Маларыцкай раённай бібліятэкі ўжо выдадзена 7 зборнікаў вершаў паэта на рускай мове: “Палёт душы” (2011), “Вытокі жыцця” (2012), “У пошуках ісціны” (2013), “Развагі пра вечнае” (2014), “На парозе Вечнасці” (2014), “Загадкі лёсу” (2015), “Кантрасты жыцця”. Апошні зборнік убачыў свет у маі гэтага года.
Творы Мікалая Губея любяць чытаць. Пра гэта сведчыць той факт, што пошукавая сістэма “Яндэкс” на запыт “Губей Мікалай Вікенцьевіч” выдае 103 мільёны вынікаў. Імя паэта з Маларытчыны шырока вядома на інтэрнэт-прасторы. Творы Мікалая Вікенцьевіча можна знайсці і пачытаць на такіх сайтах спецыялізаваных анлайн-бібліятэк, як, напрыклад, “LibMir”, “Ридли”, “RuLit”, “Либрусек”, “Maxima Library”, “KnigoGid”, “Vivliophica”, “Avid Readers”, “Іtexts” і інш. Акрамя таго, вершы Мікалая Губея друкуюцца на старонках літаратурна-мастацкага аб’яднання “Над рэчанькай Рытай”, што працуе пры раённай газеце “Голас часу”, а таксама ў абласным і рэспубліканскім друку.
-Мікалай Вікенцьевіч, як нараджаюцца вершы?
-Напэўна, ад пачуццяў, што ўзнікаюць у сэрцы. Пісаць вершы я нідзе не вучыўся. Больш за 30 гадоў працаваў мастаком-афарміцелем у калгасе “Запаветы Леніна”, на грамадскіх пачатках яшчэ быў трэнерам мясцовай футбольнай каманды.
Раней не было часу сур’ёзна заняцца літа­ра­турнай дзейнасцю, але з выхадам на заслужаны адпачынак ён з’явіўся. Штуршком стала і тое, што захацелася пакінуць памяць пра сябе ўнучкам. Станоўчы ўплыў і ўздзеянне на мяне аказала таксама паэзія Аляксандра Пушкіна, Міхаіла Лермантава, Уладзіміра Высоцкага, Сяргея Ясеніна. Зачытваюся творамі гэтых аўтараў і сёння, захапляюся іх творчасцю, вытанчанасцю і дакладнасцю радка. Захацелася і сабе паспрабаваць “па-майстэрску” пісаць вершы. У рэшце рэшт, усё гэтае, узятае разам, і стала, напэўна, прычынаю таго, што я ўзяўся за пяро.
Пішу так, як бачу, як адчуваю навакольны свет. Я ніколі не ведаю, якім будзе мой першы радок ці другі, як не ведаю, якімі словамі закончыцца верш. Аднаму Богу вядома, як гэта адбываецца. Пішу адразу, бо радкі неяк самі кладуцца і рыфмуюцца. Перачытваючы, амаль нічога не папраўляю. Бывае ў творчасці і прадуктыўны перыяд, бываюць і творчыя прастоі. Кожны верш як роднае дзіця: дарагое і блізкае, таму і любімае.
Калі ў сэрца стукаюцца вершы і лёгка кладуцца на паперу – гэта для мяне неймавернае шчасце, радасць, якую нельга ні з чым параўнаць! Натхненне для творчасці дае навакольны свет, родны край, прыемныя навіны, сустрэчы з добрымі людзьмі.
У апошнім зборніку Міка­лая Губея “Кантрасты жыцця” пераважаюць філасофская і рэлігійная тэмы. Выданне складаецца з 44 вершаў, якія напісаны ў перыяд з ліпеня 2010г. па красавік 2017г. і ў ранейшых зборніках аўтара не друкаваліся.
- Рэлігійная тэма ў апош­нім зборніку не выпадковая, – кажа Мікалай Губей. – Цяпер мала выходжу з дому. Ды і жыццё, на якое выпала нялёгкая доля, набліжаецца да вечнасці. Любы чалавек, аглядваючыся на пражытае-перажытае, думае і пра тое, што яму наканавана Богам на тым свеце. У маіх вершах – проза жыцця, яе будзённасць, паўсядзённасць.
Вершы Мікалая Губея напісаны проста, але шчыра, таму яны не могуць не крануць сэрца чытача, заклікаюць да роздуму над пытаннямі быцця, да разваг над сэнсам жыцця. Асаблівасць вершаў паэта, напэўна, у тым, што ён не толькі спрабуе перадаць свой унутраны свет, перажыванні, думкі, пачуцці, а раскрывае свой светапогляд. Магчыма, камусьці вершы Мікалая Вікенцьевіча нават дапамогуць пагля­дзець на жыццё па-новаму, па-іншаму, і змяніцца ў лепшы бок. Вершаваныя творы Мікая Губея дазваляюць задумацца над вечнымі пытаннямі, дапамагаюць усвядоміць сябе ў гэтым свеце, знайсці сваю сцежку. Паэт скіроўвае ўвагу чытача на тое, што ён, магчыма, раней не заўважаў, фарміруе светапогляд.

Крысіна Т.Ф. "Чытай і стань лідэрам" / Таццяна Фёдараўна Крысіна // Голас часу. - 2017. - 7 чэрвеня (№43). - С.8.
Изображение-108-для-сайта-300x163.jpg
Ва ўсе часы дзіцячая бібліятэка была цэнтрам далучэння дзяцей да чытання. У апошнія гады гэтаму садзейнічае праектная дзейнасць.
Прыкладам з’яўляецца рэалізаваны ў лютым-маі 2017 года конкурсна-літаратурны праект “Чытай і стань лідарам!”. Удзельнікамі яго былі вучні 3 “Б” класа СШ №1. Супрацоўнікі бібліятэкі сумесна з настаўніцай Вікторыяй Аляксандраўнай Астапук складалі спісы літаратуры для чытання. У рамках рэалізацыі праекта былі праведзены свята “Необъятен и велик мир волшебный детских книг» (па творчасці В. Драгунскага), турнір знаўцаў “С чего начинается дружба?” (па творчасці М. Носава), брэйн-рынг “Приглашаем в хоровод книжных приключений” (па творчасці Я. Шварца, М. Зошчанкі, В. Гаршына і іншых аўтараў). Па выніках мерапрыемстваў і на аснове аналізу чытацкіх фармуляраў былі вызначаны лідары чытання. Гэта – Аляксандра Алесік, Вера Лямачка, Ангеліна Максімук, Валерыя Сахарчук, Таццяна Данількевіч, Павел Панасюк, Аніта Бурштын. Праект, які быў рэалізаваны, садзейнічаў не толькі далучэнню школьнікаў да чытання, але і выхаванню ў іх такіх якасцей, як добрыя адносіны да людзей і прыроды, сяброўства, павага да старэйшых, уменне даваць адзнаку сваім учынкам.
А з 20 чэрвеня дзіцячая бібліятэка запрашае вучняў 1-5 класаў прыняць удзел у конкурсным летнім праекце “Па планетах кніжнага лета”. Вынікі яго будуць падведзены ў канцы жніўня. Чакаем і жадаем поспеху!

Навумчык, М. І. З глыбінь вякоў / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 7 чэрвеня (№43). - С.8.
DSC6566-для-сайта-255x300.jpg2017 год у Беларусі праходзіць пад знакам 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Амаль 500 гадоў назад, 6 жніўня 1517 года, у Празе Францыскам Скарынам на старажытнабеларускай мове была выдадзена першая ва ўсходніх славян друкаваная кніга “Псалтыр”.
Да гэтай памятнай даты ў Маларыцкай раённай бібліятэцы запланавана шмат мерапрыемстваў. Нядаўна тут для наведвальнікаў была арганізавана выстава “Францыск Скарына: друкар, мысліцель, творца” з серыі “З глыбінь вякоў”. Пазнавальнымі для наведвальнікаў сталі многія матэрыялы, прадстаўленыя на ёй. Гэта, напрыклад, цікавыя кнігі, прысвечаныя асобе Францыска Скарыны і яго эпосе, навуковыя даследаванні, а таксама манаграфіі і вучэбныя дапаможнікі, дзе расказваецца пра жыццё і дзейнасць знакамітага сына зямлі беларускай.

Паўлянкова, Д. "Планета" для дзяцей / Дар'я Паўлянкова // Голас часу. - 2017. - 7 чэрвеня (№43). - С.2.
Што любяць дзеці? Танцаваць, маляваць, спяваць, атрымліваць звесткі пра нешта новае і цікавае, а таксама гульні, цацкі, клоўнаў… У Дзень абароны дзяцей у гарадскім парку традыцыйна ладзіцца сапраўднае свята, на якім кожны юны маларытчанін можа знайсці забаву па сваіх інтарэсах, стаць удзельнікам канцэртна-гульнёвай і спартыўнай праграм. Адкрыў мерапрыемства Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама.
Каб падарыць у гэты дзень радасць дзецям, на свяце былі задзейнічаны многія службы, установы, арганізацыі. Супрацоўнікі пагранічнай камендатуры “Маларыта”, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і райа­ддзела ўнутраных спраў на некалькі гадзін адклалі свае важныя справы, каб прадэманстраваць дзецям абсталяванне, тэхніку і ўзбраенне. Хлопчыкам і дзяўчынкам усіх узростаў было цікава пасядзець у пажарным аўтамабілі, а таксама службовай машыне дзяржаўтаінспекцыі, прыняць удзел у віктарыне па пажарнай бяспецы і атрымаць за гэта падарункі. Магчымасць сфатаграфавацца з пагранічным сабакам і пагладзіць яго не ўпускалі маленькія маларытчане. Ля ўніверсальнага спартыўнага цэнтра “Жамчужына” разгарнулася 11 тэматычных пляцовак, на кожнай з іх дзяцей чакалі прыемныя сюрпрызы.
Напрыклад, пляцоўкі “Здароўе” і “Мой выбар – жыць з пазітывам”, якія арганізавалі цэнтральная раённая аптэка № 14, раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, сацыяльна-педагагічны Цэнтр, праз гульні, віктарыны,гутаркі агітавалі за здаровы лад жыцця. Асаблівай папулярнасцю карысталася праграма, якую падрыхтавалі спецыялісты раённай аптэкі. За правільныя адказы ў віктарыне аб вітамінах дзеці атрымлівалі смачныя і карысныя падарункі, а таксама яны змаглі адчуць сябе правізарамі, прымераўшы белы халат і ўзважваючы на аптэчных вагах цукар.
У чэргі выстройваліся маленькія маларытчане ля “Станцыі прыгажосці”. На ёй дзецям рабілі прычоскі, манікюр і аквагрым. 
Не праходзілі дзяўчаты і хлопцы міма “Кніжнай” пляцоўкі. Бібліятэкары зацікаўлівалі дзяцей не толькі кніжнай выставай, але і “жырафам-растамерам”. 
На “творчай” пляцоўцы можна было ўбачыць выставы работ, выкананыя рукамі выхаванцаў аддзялення дзённага знаходжання для маладых інвалідаў, вырабаў з самых розных матэрыялаў, якія прадставіў Маларыцкі раённы цэнтр народнай творчасці. Тут, прама на свежым паветры, была магчымасць павучыцца ў майстроў, як плесці розныя рэчы з саломкі, пацерак, рабіць цікавыя вырабы для дэкору дома. Спецыялісты раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі на пляцоўцы “Зрабі сам” паказалі дзецям, як з паперы змайстраваць самалёцік, птушку і многае іншае. На “Востраве малявання” для дзяцей былі пад­рыхтаваны фламастары, крэйда, фарбы, мыльныя бурбалкі, з дапамогай якіх можна было авалодаць тэхнікай нетрадыцыйнага малявання. Самыя маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі весяліліся на матах з цацкамі, мячамі, канструктарамі.
Размінку, што падбадзёрвала, з казачнымі персанажамі правяла Ала Шабогіна, культарганізатар раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Мноства шчаслівых эмоцый выклікала ў юных маларытчан гульнёвая праграма клоўнаў з Брэста.
А ў спартыўнай зале “Жамчужыны” прайшла спартландыя “Мама, тата, я – спартыўная сям’я”. Прыемна было ўбачыць столькі маладых, актыўных, спартыўных сем’яў разам. А ўдзел у спаборніцтве прынялі 8 сем’яў, якія прадстаўлялі дашкольныя ўстановы Маларыты. Такія спартландыі не толькі выхоўваюць любоў да спорту, але і згуртоўваюць сям’ю. Дзеці шчаслівыя ў той сям’і, дзе побач з імі дружна па жыцці ідуць мама і тата.
Камандам сем’яў Пракапук, Перкавец, Аўдзіюк, Каратынскіх, Тугарынавых, Дзямчук, Бягеза і Юнчык трэба было прайсці праз пяць выпрабаванняў. Эстафеты “Разміначная”, “Бег пінгвінаў” і “Сям’я ў абручы” паказалі не толькі спрытнасць бацькоў і дзяцей, але і ўменне падтрымліваць адзін ад­наго, быць сапраўднай камандай. А вось эстафеты “Трайны скачок” і «Здаравякі» праверылі ўсіх членаў сям’і на сілу і вытрымку. Парадавалі журы не толькі спартыўныя здольнасці каманд, але і іх знешні выгляд. Напрыклад, пераможца спарт­ландыі сям’я Дзямчук, якая прадстаўляла яслі-сад № 5, была апранута ў цяльняшкі і рознакаляровыя гальштукі. Другое месца журы прысудзіла сям’і Тугарынавых, а трэцяе заняла сям’я Каратынскіх (абедзве каманды з ясляў-сада № 6).
Усе ўдзельнікі спарт­ландыі атрымалі сувеніры ад “Беларускага фонду міру” і сертыфікаты на наведванне цырульні ад камбіната бытавога аб­слугоўвання. Пераможцам і прызёрам спаборніцтва падарункі ад раённага камітэта “БРСМ” і спонсараў мерапрыемства ўручылі Валянціна Жалнерык, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, і Галіна Селех, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму па дашкольнай адукацыі.
Да самага вечара ў гарадскім парку гучала музыка, спявалі і танцавалі дзеці. Гэта гукі “Планеты дзяцінства” запрашалі на свята дзяцей і іх бацькоў.

Навумчык, М. І. Проба пяра  / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 3 чэрвеня (№42). - С.2.
У актавай зале Маларыцкага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці нядаўна прайшоў заключны этап абласнога конкурсу “Проба пяра” сярод навучэнцаў ўстаноў прафесійнай адукацыі. Ва ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства прынялі ўдзел Станіслаў Ляшчук, дырэктар установы адукацыі, і Наталля Шумская, загадчыца кабінета Брэсцкага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра прафесійнай адукацыі.
Для ўдзельнікаў творчага спаборніцтва Вольга Жыльцова, вядучая, і навучэнцы прафесійнага ліцэя падрыхтавалі невялікае музычна-літаратурнае знаёмства з Маларытчынай, яе вядомымі людзьмі. Затым навучэнцы ўстаноў прафтэхадукацыі вобласці на сцэне пранікнёна чыталі свае творы. Пасля Дзмітрый Шкілюк, дырэктар Брэсцкага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра прафесійнай адукацыі, пераможцам абласнога конкурсу ўручыў заслужаныя ўзнагароды. На жаль, маларытчан сярод іх не было. 
Да пачатку творчага спаборніцтва ў фае прафесійнага ліцэя можна было наведаць выставу “Там, дзе Рыта льецца”, якую арганізавала Маларыцкая раённая бібліятэка. На ёй была прадстаўлена літаратура пра Маларытчыну, а таксама кнігі мясцовых пісьменнікаў.

Навумчык, М. Сімвалы нашага гонару : [у Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы ў форме адкрытага мікрафона прайшло раённае мерапрыемства "Дзяржаўныя сімвалы : гімн, герб і сцяг у жыцці кожнага беларуса" ] / Мікалай Навумчык // Голас часу. - Маларыта.- 2017. - 17 мая (№37). - С.2.

Адкрыты мікрафон: Дзяржаўныя сімвалы: гімн, герб і сцяг у жыцці кожнага беларуса  // malorita.brest-region.gov.by:  афіцыйны сайт Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: http://malorita.brest-region.gov.by/. — Дата доступу:  15.05.2017.

Кучына, Г.У.  Бацькоўскі вопыт - у кніжных радках : рэкамендацыйны спіс літаратуры ў дапамогу бацькам / Галіна Уладзіміраўна Кучына  // Голас часу. - 2017. - 29 красавіка (№33). - С.3.

Навумчык, М. І. Рукадзелля майстрыха / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 15 красавіка (№30). - С.8.
DSC5214-для-сайта.jpg 
Маларыцкая раённая бібліятэка цяпер – гэта не толькі тое месца, дзе можна ўзяць пачытаць кнігу, пагартаць свежую газету ці часопіс. Бібліятэка ўжо стала ўтульным домам, у якім прыемна пагасціць, своеасаблівай пляцоўкай, дзе разам збіраюцца па інтарэсах чытачы розных узростаў і прафесій, каб пагаварыць, абмеркаваць набалелае і надзённае або сустрэцца з цікавым, творчым чалавекам. Вось апошняе таму пацвярджэнне. 
Чытальная зала раённай біб­ліятэкі зноў запрасіла на сустрэчу з прыгожым. Не так даўно тут адкрылася чарговая выстава творчых аўтарскіх работ у рамках пастаянна дзеючага арт-праекта “Свет хобі”. На гэты раз жыхары горада і раёна могуць пазнаёміцца з майстэрствам рук і творчай фантазіяй Ірыны Харунжай, урача-псіхатэрапеўта цэнтральнай райбальніцы. Ірына Станіславаўна прадставіла на суд гледачоў 48 “рукадзельных цудаў”. 
- Такая публічная выстава работ у мяне першая, – гаворыць Ірына Харунжая. – Шчыра кажучы, трошкі хвалявалася, нават перажывала. Аднак па першай рэакцыі наведвальнікаў зразумела, што мае работы іх кранулі, можа, нават уразілі. А для мяне, як творцы, гэта самае галоўнае і важнае. Шчыры дзякуй Валянціне Ібрагімавай, загадчыцы аддзела абслугоўвання, якая арганізавала выставу маіх работ. 
- Ірына Станіславаўна, што наведвальнікі могуць убачыць у чытальнай зале? 
- Напэўна, маленькую часцінку мяне самой, – кажа Ірына Харунжая і ўсміхаецца. – Для выставы я адабрала толькі некаторыя работы. Тут можна ўбачыць вырабы з прыроднага матэрыялу, бісеру, паперы, палімернай гліны, халоднага фарфору, тапіарыі. Некаторыя работы выкананы з выкарыстаннем зерня кавы, у алмазнай тэхніцы вышыўкі (выкладванне мазаікі), у тэхніцы дэкупаж, пейп-арт, світ-дызайн. 
- Ці даўно захапляецеся рукадзеллем? 
- Я нарадзілася і вырасла ў Макранах, – расказвае Ірына Харунжая. – Так склаліся жыццёвыя і сямейныя абставіны, што ў 9 класе вучылася ў СШ №1 г.Маларыты, у 10 класе – у Маларыцкім раённым ліцэі, а заканчвала 11 класаў – у Макранах. Паколькі да вучобы адносілася старанна, то вольнага часу не асабліва і шмат было. Калі закончыла трэці клас, мае аднагодкі з Брэста, якія на лета прыязджалі ў Макраны да сваіх бабуль і дзядуль, навучылі плесці з бісеру браслеты – фенечкі. Аднак гэтым я захаплялася нядоўга, а пасля і наогул забыла. 
Пасля заканчэння сярэдняй школы Ірына Харунжая паступіла вучыцца ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Неяк у адным з магазінаў Гродна яна ўбачыла выставу-продаж вырабаў з бісеру. Дзяўчына доўга тады любавалася імі, нават фатаграфавала. А аднойчы вырашае паспрабаваць сваімі рукамі стварыць такія цуды. Жаданне было неймавернае. 
-Тая сустрэча стала своеасаб­лівым штуршком для творчасці. Бісерапляценнем я пачала займацца ў другі раз. Спачатку былі простыя рэчы, пазней сталі з’яўляцца сапраўдныя вырабы з гэтага матэрыялу. Варта адзначыць, што бісерапляценне су­пакойвае, дае цудоўны настрой, аказвае вельмі спрыяльны ўплыў на нервовую сістэму чалавека, паколькі занятак гэтым рукадзелле адцягвае чалавека ад пабочных думак, прымушае засяродзіцца на самім працэсе працы. 
- Ірына Станіславаўна, цяпер у Вас пад 300 работ, выкананых з рознага матэрыялу і ў розных тэхніках. А якая работа самая дарагая і блізкая для Вас? 
- Самая дарагая ў прамым і пераносным значэнні – бяроза з бісеру. Яе вышыня складае 1 метр 70 сантыметраў. Вага гэтага штучнага дрэва каля 55 кілаграмаў. На выраб бярозы затрачана 12 кілаграмаў бісеру і амаль паўгода часу. 
- А свае работы прадаеце? 
- Як сказаць… У лістападзе 2016 года я афіцыйна зарэгістравалася як рамеснік. Часам нешта магу і прадаць. Часта паступаюць заказы. Шчыра кажучы, мне падабаецца тварэнне маіх рук дарыць іншым. Нейкае задавальненне тады адчуваеш. 
- Ірына Станіславаўна, а калі займаецеся рукадзеллем? 
- Як і ўсе: у вольны ад работы час. На жаль, яго так мала. Бывае, што па буднях і ўсе выхадныя сяджу “ў творчасці”. Аднак могуць часам узнікнуць і “творчыя” прастоі, якія цягнуцца тыдзень ці нават два. 
- Ірына Станіславаўна, ці праўда, што ў Вашым рабочым кабінеце ў паліклініцы таксама можна ўбачыць Вашы работы? 
- Так. Але гэта зусім не выстава работ. Некаторыя з вырабаў спецыяльна там размешчаны. Бо я працую ў такіх накірунках, як арт-тэрапія, гештальт-тэрапія, паводніцкая псіхатэрапія, ра­цыянальна-эматыўная тэрапія, казкатэрапія, цялесна-арыен­таваная тэрапія, эмацыйна-вобразная тэрапія. Мае вырабы ствараюць пэўную атмасферу, спрыяльна ўплываюць на па­цыентаў падчас прыёму. 
- Якія ў Вас творчыя планы на будучае? Ці не хочацца Вам асвоіць новыя віды рукадзелля. Ёсць жа яшчэ, напрыклад, амігурумі, ярнбомбінг, квілінг, тэмары, ганутэль, пэчворк, кінусайга, тэрымэн, ашыбана, кірыгамі… 
-Зараз муза больш скіроўвае мяне на выраб упрыгожванняў з палімернай гліны і фоамірана. Завушніцы, кулоны, бранзалеты – вось чым хочацца заняцца ў самы бліжэйшы час. Практычна ўсе неабходныя матэрыялы ўжо для гэтага набыты. Засталося дачакацца натхнення і ўзяцца за працу. 
Хацелася б дадаць яшчэ наступнае. Было б вельмі цудоўна стварыць у Маларыце таварыства ці аматарскае аб’яднанне, якое згрупоўвала б вакол сябе тых, хто займаецца рукадзеллем. Яно патрэбна для таго, каб можна было абмяняцца вопытам, творчымі планамі і задумкамі. Часам жа ўзнікае пытанне, а каму яго адрасаваць, каб атрымаць адказ? Вось і даводзіцца тады траціць час на пошукі ў інтэрнэце.

Навумчык, М. І. Праваслаўная кніга - жывая крыніца / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 12 красавіка (№29). - С.6.
Дворышча-бібліятэка-5-для-сайта-300x224.jpg
Наталля Алесік, бібліятэкар Дварышчанскай сельскай бібліятэкі, нядаўна для мясцовых чытачоў арганізавала і правяла сустрэчу з протаіерэем Уладзімірам Страхой, настаяцелем Праабражэнскай царквы в.Олтуш. Мерапрыемства прайшло пад назваю “Жывая крыніца праваслаўнай кнігі”. Напачатку сустрэчы протаіерэй Уладзімір Страха расказаў аб праваслаўнай веры, яе асноўных адрозненнях ад іншых веравызнанняў і рэлігійных канфесій.
-Народ даўно заўважыў, што надзейным арыенцірам у жыцці чалавека з’яўляецца шчырая вера ў Бога, – сказаў святар. – Яна дапамагае выхаваць у сабе высокія маральныя якасці, пераадольваць розныя жыццёвыя цяжкасці, уплывае на ўнутранае духоўнае станаўленне асобы чалавека. Добра, калі ў сэрцы чалавека ёсць месца Богу. Аднак шлях да яго ў кожнага свой.
Падчас сустрэчы таксама размова зайшла і аб праваслаўнай кнізе, яе ролі ў жыцці кожнага чалавека. Праваслаўная кніга – вялікі дар. Яна з’яўляецца крыніцай бясконцай мудрасці і пазнання сусвету. Праваслаўная кніга здольна на многае. Яна можа наталіць духоўную смагу, перасцерагчы ад неабачлівых учынкаў, прымушае задумацца над сэнсам быцця…
Напрыканцы мерапрыемства протаіерэй Уладзімір Страха адказаў на пытанні прысутных.
* * *
Наталля Алесік для дарослых чытачоў бібліятэкі падрыхтавала выставу праваслаўнай літаратуры і перыядычных выданняў “Праз кнігу – да духоўнасці”, а для дзяцей – выставу кніг “Субяседнікі маёй душы”.

Навумчык, М. І. Пра маларыцкія старажытнасці  / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 12  красавіка (№29). - С.4.
балицевич-003-для-сайта.jpg

Мікалай Баліцэвіч – чалавек, які сур’ёзна цікавіцца мінулым роднага краю, займаецца яго вывучэннем. Ён скончыў Лукаўскую сярэднюю школу, затым – Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію і Маскоўскі юрыдычны інстытут, працаваў на прадпрыемствах і ва ўстановах Маларыцкага раёна: інжынерам-тэхнолагам у Маларыцкай райсельгастэхніцы, галоўным інжынерам міжкалгаснага прадпрыемства па нарыхтоўцы кармоў (МПНК) “Лукаўскае” (існавала ў 1978 – 1983 гг.), сакратаром і старшынёй Лукаўскага сельскага Савета, дырэктарам Забалацкай базавай школы. З 2000-га і да верасня 2016 г.быў настаўнікам гісторыі Лукаўскай сярэдняй школы. Цяпер – пенсіянер.
Мікалай Васільевіч – аўтар многіх краязнаўчых выданняў: “Гісторыя Лукаўскай царквы” (2012), “Увосень 1974: стыхія і людзі” (2013), “Маларытчына: страчаная спадчына” (2014), “Маларытчына ў 1930-я гады: па матэрыялах польскіх крыніц”(2015). Аддзел бібліятэчнага марке­тынгу Маларыцкай раённай біб­ліятэкі выдаў яшчэ адну кнігу Мікалая Баліцэвіча – “Маларыцкія старажытнасці”.
- Бурныя падзеі мінулых ста­годдзяў не абышлі і Маларытчыну, – піша Мікалай Васільевіч ва ўводзінах да кнігі. – Гэта прывяло да таго, што многія гістарычныя і археалагічныя помнікі і каштоўнасці, якія знаходзіліся на тэрыторыі раёна, былі беззваротна страчаны. Таму аднаўленне гістарычнай памяці, выхаванне духоўнасці, патрыятызму з’яўляецца важнай і актуальнай задачай сённяшняга дня.
На тэрыторыі Маларыцкага раёна амаль не праводзіліся ар­хеа­лагічныя раскопкі, а яго вывучэнне ажыццяўлялася эпізадычна, шляхам паверхневых разведак і шурфовак. Аднак археолагамі, якія ў розны час даследавалі месцы старажытных паселішчаў, знойдзена шмат розных прадметаў старажытнасці, якія цяпер знаходзяцца ў асноўным у інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, а таксама ў некаторых музеях. Мы нават не ведаем, якія прадметы археалогіі ёсць на Маларытчыне, бо раённага краязнаўчага музея няма. Няма і адзінай базы дадзеных пра знаходкі, якія захоўваюцца ў музеях устаноў адукацыі раёна. Між іншым, цяпер некаторыя археалагічныя знаходкі старажытнасці ёсць у Арэхаўскай, Олтушскай, Лукаўскай, Макранскай, Радзежскай сярэдніх школах, Мельніцкай і Пажэжынскай базавых школах, раённай гімназіі.
Краязнаўчае выданне “Мала­рыцкія старажытнасці” Мікалая Баліцэвіча складаецца з наступных раздзелаў: “Археалагічная карта Гродненскай губерні: кароткая характарыстыка і матэрыялы пра Маларытчыну”, “З гісторыі археалагічных знаходак на Маларытчыне”, “Археалагічныя знаходкі на тэрыторыі Маларыцкага раёна – музейныя прадметы Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея”, “Маларыцкія старажытнасці ў Польшчы”, “Археалагічныя рэчы старажытнасці, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна”, “Камяні (валуны)”, “Усё пра Дарапеевіцкі камень-крыж”.
У “Заключэнні” сваёй кнігі Міка­лай Баліцэвіч адзначае:
- Археалагічная спадчына Маларытчыны даволі значная, аднак у гістарычнай літаратуры, акрамя кнігі “Памяць. Маларыцкі раён”, яна амаль нідзе не згадваецца. Напрыклад, у фундаментальнай 4-томнай працы “Археалогія Беларусі” інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук у томе 1 (Каменны і бронзавы вякі, 1997г.) Маларытчына ўпамінаецца толькі адзін раз на старонцы 305: “Вядомы паасобныя выпадковыя знаходкі чаранковых лістападобных нака­нечнікаў дроцікаў з двухбаковай апрацоўкаю (Лемяшэвічы, Маларыта)…” Няма ніякіх упамінанняў пра Маларытчыну і на 700 старонках энцыклапедыі “Археалогія і нумізматыка Беларусі” (1993г.). З кнігі Л.Д.Побаля “Старажытнасці Беларусі ў музеях Польшчы” даведваемся, якія археалагічныя знаходкі з Маларытчыны знахо­дзяцца ў Польшчы. У выніку даследавання вопісу археалагічных музейных прадметаў Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея мы маем канкрэтную інфармацыю пра 57 старажытных прадметаў з тэрыторыі Маларыцкага раёна. І, нарэшце, у нас ёсць інфармацыя аб археалагічных знаходках, якія знаходзяцца ў цяперашні час у некаторых установах адукацыі раёна.
Якія ж вывады робіць Мікалай Баліцэвіч? Яны наступныя.
- У гістарычнай літаратуры, іншых даступных крыніцах недастаткова звестак пра археалагічную спадчыну Маларытчыны, – піша Мікалай Васільевіч, – бо вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі раёна, праведзеныя В.Ф.Ісаенка і іншымі археолагамі ў 1960-1990-я гады, нідзе не апублікаваны. Неабходна стварыць адзіную базу дадзеных аб асноўных археалагічных знаходках на Маларытчыне, якія знахо­дзяцца як на тэрыторыі раёна, так і за яго межамі.
Мікалай Баліцэвіч таксама перакананы, што стварэнне Маларыцкага раённага гісторыка-краязнаўчага музея – неабходнасць, якая даўно наспела.

Навумчык, М. І. Чароўнае люстэрка Алёны Дударчук  / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 8 красавіка (№28). - С.3.
DSC3924-для-сайта1 (1).jpg

Бібліятэкі цяпер – адзін з цэнтраў грамадскага і культурнага жыцця вёскі. Яны не толькі павышаюць інфармацыйную культуру чытачоў, але і збе­­рагаюць гіста­рычную і культурную спадчыну роднага краю, займаюцца асветніцкай, вы­ха­ваўчай дзейнасцю, папулярызацыяй здаровага ладу жыцця, праводзяць розныя сустрэчы, гутаркі… Біб­ліятэкі на вёсцы цяпер маюць свой асаблівы статус. Патрэбу ў тым, што яны робяць, дыктуе само вясковае жыццё.

-Часта мясцовыя жыхары прыходзяць у бібліятэку не толькі, каб пагартаць газеты, часопісы ці ўзяць пачытаць новыя кнігі, абмеркаваць набалелае, падзяліцца ўбачаным, пачутым, перажытым, але і каб сустрэцца з прыгожым, – кажа Галіна Кучына, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай раённай бібліятэкі. – Усё пералічанае адносіцца і да Олтушскай сельскай бібліятэкі. Хоць яна і месціцца ў невялікім, але ўтульным і прывабным памяшканні. Дзякуючы Галіне Якаўлеўне Шахрай, бібліятэкару, олтушцы пастаянна даведваюцца шмат новага і цікавага пра таго, з кім не адзін год жывуць побач. Гэта стала магчымым, дзякуючы выставе творчых работ “Майстэрства рук і сэрца”, якая ў бібліятэцы арганізоўваецца ўжо не адзін год.
Наведвальнікі Олтушскай сельскай бібліятэкі маглі пазнаёміцца з 25 жывапіснымі работамі, на­пісанымі Аленай Дударчук. Кожная з іх па-свойму цікавая і яркая.
Алена Уладзіміраўна працуе ў “Савушкіна” лабарантам, а ў вольны час бярэцца за пэндзаль. І тады з-пад яе рук выходзяць прыгожыя малюнкі і карціны.
-На выставе прадстаўлены работы, выкананыя аква­рэль­нымі фарбамі, алеем, алоўкам, – гаворыць Алена Дударчук. – Сябе прафесійным мастаком не лічу. Я – самавучка.
Малюе Алена Уладзі­міраўна з першага класа. У школе была своеасаблівым мастаком-афарміцелем. Нельга ўявіць, каб яна некалі не прыняла ўдзел у падрыхтоўцы да мерапрыемства, якое праводзілася ва ўстанове адукацыі.
-Я любіла маляваць і рабіла гэта з вялікім задавальненнем, – прызнаецца Алена Дударчук. – Што і казаць: нават думала паступаць вучыцца ў вучылішча мастацтваў, каб набыць адпаведную спецыяльнасць. Аднак жыццёвыя абставіны склаліся зусім інакш.
-Што найбольш падабаецца пісаць?
-Многае… Атрымліваю асалоду ад пейзажаў. Падабаецца маляваць коней. Спрабавала пісаць партрэты. Неяк даўно дадумалася маляваць Леніна. Аднак знаёмыя далікатна і тактоўна параілі: “Каб не наклікаць на сябе нейкую бяду, правадыроў СССР не чапай. Чым, напрыклад, горшыя землякі?”. Яны казалі, што ў мяне пакуль не той талент і ўзровень, каб маляваць такіх вялікіх людзей. Я прыслухалася да іх думкі. Пазней яшчэ раз паспрабавала вярнуцца да пар­трэ­таў у сваёй твор­часці. Аднак, каб чалавек на палатне быў падобны на сябе, неабходныя адмысловы талент і майстэрства. Лічу, што да гэтага жанру жы­ва­пісу пакуль яшчэ трошкі “не дарасла”. Быў час, калі малявала і шаржы.
-Алена Уладзіміраўна, дзе бераце тэмы для сваіх карцін?
-Мяне натхняе прыгажосць прыроды роднага краю. Са­праўд­­ныя шэ­дэў­ры ўсюды. Дастаткова вый­­сці ў по­ле, лес ці луг, на возера, каб убачыць непаўторную прыгажосць краявідаў. Бывае, што пішу карціну па фота­здымку. У маіх работах, як у чароўным люстэрку, адлю­строў­ваец­ца тое, што бачу, што западае ў сэрца.
- Што Вам дае напісанне кар­цін?
- Асалоду і заспакаенне. Сам творчы працэс можа суцяшаць боль, гаіць душэўныя раны.
-Алена Уладзіміраўна, колькі часу траціце на напісанне карціны?
-Творчы працэс не можа быць вокамгненным. Спачатку нараджаецца ідэя, затым некаторы час яна спее, набіраецца сілы, а пасля выліваецца ў канкрэтны вобраз. Над сваім чарговым творам магу працаваць дні два-тры і нават больш. Уплываюць на гэта і настрой, і самаадчуванне, і наяўнасць вольнага часу. А ў вёсцы яго, як вядома, не так ужо і шмат.
-А якая ў Вас мара як мастака?
-Іх некалькі. Пра дзве з іх скажу. Хацелася б сустрэцца і пагаварыць з вядомым прафесійным мастаком для таго, каб ён паглядзеў мае работы як спецыяліст, ацаніў іх мастацкія вартасці… Многія з тых, хто бачыў мае работы, раяць паспрабаваць прыняць удзел у выставах мастакоў-самавучак, напрыклад, у Брэсце ці Мінску.

Максімук, С.А. Выставы, віктарыны і бібліядартс / Святлана Максімук // Голас часу. - 2017. - 8 красавіка (№28). - С.2. 
детская-для-сайта-300x195.jpg
Кожны год у час вясенніх канікулаў юных аматараў кнігі запрашае дзіцячая раённая бібліятэка на розныя цікавыя мерапрыемствы. Вось і сёлета ў час традыцыйнага Тыдня дзіцячай кнігі хлопчыкаў і дзяўчынак чакала шмат конкурсаў, віктарын і выстаў.
Яшчэ напярэдадні Тыдня кнігі ў бібліятэцы з’явілася выстава “Гаворыць і паказвае кніга”. На ёй былі прадстаўлены цікавыя выданні і папулярныя фільмы, якія былі зняты па іх. Не пакінулі раўнадушнымі чытачоў і выстаўка “Самая…, самая…, самая”, якая размясцілася на абанеменце, прэзентацыя “Самыя любімыя кнігі”, што з’явілася на “Ютубе”.
Сам “Кніжчын тыдзень” пачаўся з цыклу мерапрыемстваў “Казкі дзядулі Карнея: казкапанарама”, які быў прысвечаны юбілею пісьменніка Карнея Чукоўскага. Дзеці прынялі ўдзел у слайд-віктарынах па яго творчасці.Тэатр “Казка на фланелеграфе” прадставіў увазе чытачоў пастаноўку па матывах казкі Чукоўскага “Купіла Муха-Цакатуха не самавар, а камп’ютар”.
Бібліятэкары для сваіх гасцей правялі біблія-дартс Ведаеш – адказвай, не ведаеш – прачытай”. Дзеці выдатна справіліся з заданнем.
Падумалі ў бібліятэцы і над тым, каб да Дня гумару арганізаваць выстаўку-настрой “А ты прачытай і ўсміхніся” і правесці жартоўную бяспройгрышную латарэю.
Не маглі не вызначыць бібліятэкары лепшых чытачоў. Самымі актыўнымі былі пры-знаны сям’я Рудык (Ульяна – дашкольніца, Данііл і Юрый – вучні СШ № 2) і сям’я Бурштын (Яўген і Юлія – вучні СШ №1). У ліку лепшых чытачоў таксама дашкольнікі Мацвей Кашэпа і Марына Асіпук, малодшыя школьнікі Улад Скамароха (СШ №1) і Валерыя Казлова (СШ № 2), вучні сярэдняга школьнага ўзросту Настасся Галавій і Лізавета Лапіна (СШ №1), вучні старэйшага школьнага ўзросту Аксана Кавалеўская (СШ №2), Лізавета Каламіец і Вераніка Алесік (раённая гімназія).

Навумчык, М. І. Ад Бібліі пачатак  / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 29 сакавіка (№25). - С.8.
фото1-для-сайта.jpg
Нядаўна адзначаўся Дзень праваслаўнай кнігі. Ён быў зацверджаны ў 2009г. Сінодам Рускай праваслаўнай царквы. Гэтае свята прымеркавана да выхаду першай на Русі друкаванай кнігі Івана Фёдарава “Апостал”, якая пабачыла свет 1 сакавіка 1564г. (па старому стылю). Хоць, як вядома, пачаткам кнігадрукавання на Беларусі лічыцца 1517 год, калі наш зямляк Францыск Скарына надрукаваў у Празе першую беларускую кнігу “Псалтыр”.

Сёння праваслаўнае друкаванае слова даступна кожнаму. Духоўная літаратура ёсць ва ўсіх бібліятэках раёна. Ёсць што выбраць пачытаць і ў бібліятэцы пры Мікалаеўскай царкве г.Маларыты. У яе фондах цяпер налічваецца некалькі тысяч экзэмпляраў кніг. Літаратуру, што хочаце пачытаць, таксама можна набыць і ў іконнай лаўцы. Там выбар кніг задаволіць любога. Гэта, напрыклад, кнігі на маральную тэматыку, біблейскія гісторыі, праваслаўныя энцыклапедыі, нарысы, тлумачэнні Евангелля, царкоўна-славянскія слоўнікі… Шы­рока ў лаўцы таксама прадстаўлены малітоўнікі, акафістнікі, праваслаўная і дзіцячая мастацкая проза.
Да Дня праваслаўнай кнігі ў прыходах благачыння прайшлі розныя мерапрыемствы. Былі яны арганізаваны таксама і ў бібліятэках раёна. Напрыклад, у раённай бібліятэцы прайшла сустрэча “Праз кнігу – да духоўнасці”, якую падрыхтавала і правяла Вольга Гадзецкая, бібліятэкар. Падчас сустрэчы, дзе прысутнічалі вучні 10 класа СШ №1 і протаіерэй Віктар Паляціла, настаяцель Мікалаеўскага храма г.Маларыта, благачынны прыходаў Маларыцкай царкоўнай акругі, кандыдат багаслоўскіх навук, размова зайшла пра ролю і значэнне кнігі ў жыцці сучаснага чалавека, у тым ліку – і праваслаўную.
-Ва ўсе часы да кнігі ставіліся як да святыні, – гаварыў протаіерэй Віктар Паляціла. – Кнігай кніг па праве лічыцца Біблія – старажытная і вечная скарбніца чалавечай мудрасці на ўсе выпадкі жыцця. Выкладзеныя ў ёй прынцыпы жыцця актуальныя і сёння.
У дзіцячай раённай бібліятэцы было арганізавана інтэрактыўнае падарожжа ў мінулае “Францыск Скарына – сын полацкай зямлі” з удзелам протаіерэя Віктара Паляціла і вучняў 7 “Б” класа СШ №1 райцэнтра. Размова падчас мерапрыемства вялася пра асобу Францыска Скарыны і ролю праваслаўнай кнігі ў духоўным станаўленні асобы.

Наумчик, Н. К 500-летию белорусского книгопечатания / Николай Иванович 
Наумчик // Ekklisia.by: официальный сайт Брестской Епархии  [Электронный ресурс] .  — Режим доступа:  http://ekklisia.by/.  — Дата доступа:  20.03.2017.

Навумчык, М. І. Цуд чароўнай вышыўкі  / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 7 сакавіка (№19). - С.8.
дворище-004-для-сайта-300x272.jpg
Наталля Алесік ужо шмат гадоў працуе бібліятэкарам Дварышчанскай сельскай бібліятэкі. Для чытачоў вёскі яна пастаянна арганізоўвае і праводзіць розныя цікавыя і запамінальныя мерапрыемствы. Апошняе таму пацвярджэнне – выстава праваслаўных ікон, вышытых бісерам. Аўтарам прадстаўленых работ з серыі “Майстэрства рук і сэрца” з’яўляецца Таццяна Сымонік, жыхарка в.Дворышча.
- Выстава творчых работ вяс­коўцаў гэтай серыі ў нас дзей­нічала і раней, – гаворыць Наталля Васільеўна. – У ёй змаглі прыняць удзел таленавітыя жыхары Дворышча розных прафесій і ўзростаў, прадэманстраваўшы сваё майстэрства. Аднак па пэўных прычынах на некаторы час давялося зрабіць перапынак у яе рабоце. Цяпер вось па просьбах чытачоў выставу зноў аднавілі. Думаю, што яна стане дзейнічаць пастаянна. У нас ёсць што паказаць! Жыхары Дворышча – людзі таленавітыя. Яны славяцца працаю, майстэрствам сваіх рук. А распачынаюць адноўленую серыю работы Таццяны Сымонік.
-Ніколі не думала, што буду вышываць бісерам, тым больш – іконы, – кажа Таццяна Сымонік. – Да выхаду на заслужаны адпачынак гэтым відам рукадзелля не займалася, бо не было калі. Толькі на пенсіі “адкрыла” ў сябе такі дар. Каб знайсці справу даспадобы, пераканана, неабходны здольнасці, цярпенне і жаданне сваімі рукамі ствараць прыгожае.
Неяк Таццяна Сымонік зайшла ў Брэсце ў магазін “Шкатулка”. Сярод іншага увагу жанчыны там прыцягнула ікона Божай Маці “Казанская”, вышытая бісерам.
- Ікона, якую ўбачыла, выклікала ў маёй душы замілаванасць. А потым нечакана ўзнікла жаданне самой стварыць такі цуд.
Настаўніцай па вышыванні бі­серам у Таццяны Сымонік была маларытчанка Вольга Сініла. Менавіта Вольга Паўлаўна давала першыя ўрокі гэтага рукадзелля. Вышыўка бісерам – занятак займальны, карпатлівы, складаны і патрабуе вялікага цярпення, уважлівасці, уседлівасці.
-Мабыць, я была добрай вучаніцай, бо Вольга Паўлаўна неяк сказала, што я выдатна вышываю. А гэтага мне было дастаткова, каб сур’ёзна заняцца спра­вай, якая хутка стала любімай. Першай работай, якую вышывала бісерам, быў нацюрморт. А далей захапілася іконамі.
Таццяна Сымонік – чалавек веруючы. Таму яна ўзяла благаславенне на вышыванне ікон бісерам у протаіерэя Уладзіміра Страхі, настаяцеля Праабражэнскай царквы в.Олтуш. На вышыўку кананічных праваслаўных ікон Таццяну Рыгораўну таксама благаславіў і протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі.
Трымаю іконы Таццяны Сымонік, якія вышыты бісерам. Складваецца ўражанне, што яе шыццё па мастацкай выразнасці і дасканаласці максімальна набліжана да майстэрства іканапісца. Таццяна Рыгораўна імкнецца перадаць усе нюансы адценняў лікаў святых у каляровых танах, формах і памерах, каб паўней раскрыць унутраны сэнс іконы.
- Вышыўка “свецкіх” карцін надае адчуванне эстэтычнага задавальнення, – гаворыць Таццяна Сымонік. – У іконе ж, на маю думку, галоўнай з’яўляецца прыгажосць унутраная, духоўная. Лініі і фарбы праваслаўнай іконы – гэта вобразнае выражэнне слоў Святога Пісання. Між іншым, лікі, рукі святых не вышываюцца – у іх нельга калоць іголкамі.
-Таццяна Рыгораўна, якая з 16 вышытых ікон асабліва блізкая сэрцу?
-Яны ўсе для мяне як родныя дзеці. У кожную з ікон закла­дзена часцінка маёй душы. Аднак асабліва дарагая работа — ікона Божай Маці “Жыровіцкая”.
Адны з вышытых работ цяпер знаходзяцца ў жанчыны дома, а іншыя яна падарыла родным і блізкім. А дзве іконы – Божай Маці “Вастрабрамская” і святой вялікамучаніцы Варвары – знахо­дзяцца ў царкве в.Олтуш.
Тэрміны вышывання кожнай іко­ны Таццяна Сымонік не ўстанаўлівае для сябе.
-Як Бог дасць, так і пойдзе, – кажа жанчына. – Па-рознаму бывае. Усё залежыць ад складанасці іконы, а яшчэ ад настрою, без якога не варта і брацца за справу. Над іконай сярэдняга памеру працую прыкладна 4 тыдні. Цяпер вось вышываю ікону “Тайная вячэра”. Яна па памерах будзе самай вялікай з усіх, якія вышыла.
Гэта такая асалода – адчуваць, што ў цябе атрымліваецца, бачыць, як работа ідзе спарней. Магу, напрыклад, да дванаццаці гадзін ночы прасядзець ці ў пяць раніцы ўстаць, каб больш было часу на вышыванне. Так і хочацца сказаць: “Какая Божья благодать – самой икону вышивать!”
-Таццяна Рыгораўна, хто першым ацэньвае Вашы вышытыя работы?
-Самыя строгія суддзі – трое маіх сыноў, нявесткі і 6 унукаў. Да іх заўсёды прыслухоўваюся.

Паўлянкова, Д. Эмоцыі рыфмуюцца ў вершы / Дар'я Паўлянкова // Голас часу. - 2017. - 7 сакавіка (№19). - С.8.
зіма-009-для-сайта-225x300.jpg
“Наши судьбы прошиты дождём”… Гэты прыгожы і глыбокі па свайму сэнсу радок з верша Таццяны Ефлаковай настройвае на рамантычную хвалю. Адразу ў думках усплываюць вобраз дарагога чалавека (а такі ёсць у кожнага), які падораны лёсам за гады чакання, тысячы расчараванняў, перажытыя няўдачы. Гэтая фраза і стала назвай першага зборніка маладой паэтэсы Таццяны Ефлаковай, якая ўжо сёмы год жыве на Маларытчыне. У яго ўвайшлі больш за 50 вершаў аб каханні ў самым шырокім разуменні гэтага слова, простых жыццёвых радасцях, маральных каштоўнасцях. Гэта шчырыя, адкрытыя рыфмаваныя гісторыі, у якіх адлюстроўваюцца пачуцці, эмоцыі і думкі аўтара.
Родам Таццяна Ефлакова з Камянеччыны. Вучылася яна ў звычайнай вясковай школе. Прыхільнасць да паэзіі праявілася ўжо ў школе. Першыя свае вершы Таццяна прысвячала сябрам, аднакласнікам. Але філолагам яна сябе не бачыла. Ёй больш падабалася хімія. Яна настолькі захапіла на той час ужо студэнтку Брэсцкага дзяр­жаў­нага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, што на паэзію ў вучэбным працэсе не хапала ні сіл, ні часу. За “пяро” Таццяна зноў узялася толькі ў Маларыце (у наш раён яна прыехала пасля ўніверсітэта па размеркаванні), калі ў яе нарадзілася першая дачка. Ночы без сну, як гэта часта бывае з маленькімі дзецьмі, далі штуршок для творчасці.
- Пад падушкай у мяне ляжаў блакнот. Калі прачыналася, пісала, бывала, скрозь сон прыдумвала нейкія радкі і запісвала іх амаль што на- вобмацак. У зборнік “Наши судьбы прошиты дождём” і ўвайшлі самыя раннія мае вершы. Некаторыя з іх пра мяне і маіх блізкіх, у аснову іншых леглі гісторыі знаёмых людзей, якія мяне закранулі. Гэта эпізоды, якія ці былі, ці маглі быць у жыцці, прычым не-абавязкова ў маім. Мне часта даводзіцца прасіць знаёмых, каб яны не праецыравалі ўсе вершы на маё жыццё. За 6 гадоў напісана больш за 200 вершаў, а яшчэ і апавяданні. У маім жыцці проста не зной­дзецца столькі падзей, пра якія напісана ў маіх творах, – дзеліцца паэтэса.
Па некаторых вершах знаёмыя Таццяны лёгка адгадаюць, што гэта гісторыі з яе жыцця. Ёсць сярод іх сакральныя, у якіх адкрываецца яе жаночая душа. Іх асабліва цяжка было аддаваць у друк. Першыя вершы аўтар зборніка адкрывала толькі свайму мужу. Ён даваў ім незалежную ацэнку. Менавіта муж і пераканаў Таццяну, што яе вершы па­вінны ўбачыць свет, гучаць з газетных старонак, выклікаць у людзей эмоцыі, усё, што пажадана, толькі не “маўчаць” у шафе.
- Першыя вершы з’явіліся ў газеце “Голас часу”. Памятаю, як перажывала з гэтай нагоды, бо надрукаваць верш, гэта значыць упусціць чытачоў у сваю душу. Ужо пяць гадоў мае творы друкуюцца не толькі ў нашай “раёнцы”, але і ў газетах “Заря”, “Навіны Камянеччыны”. Таму эмацыянальна я падрыхтавалася да выхаду зборніка. Дарэчы, сабраны ўжо вершы яшчэ для двух зборнікаў. Другі – “Самым близким по секрету”, напрыклад, будзе прысвечаны дзецям. Магчыма, пазней выйдзе і зборнік маіх апавяданняў.
Таццяна шмат піша пра дзяцей і для дзяцей. Мацярынства, зразумела, змяняе светаўспрыманне жанчыны, параджае ў ёй новыя думкі. Гэта можа заўважыць чытач і ў радках Таццяны. Натхняюць на дзіцячую паэзію, зразумела, дачушкі. Бывае і так, што першы радок агучыць нехта з дзяўчынак, а матуля працягвае яго. Такія вершы, як расказвае паэтка, пішуцца ў адно імгненне. Але бываюць у яе і такія творы, на напісанне якіх ідзе шмат часу. На якую б тэму ні выказвалася Таццяна, вершы яна прапускае праз сваю душу. Тады нават надуманыя гісторыі набываюць рэалістычнасць, праўдзівасць.
- Вершы добра пішуцца ў трох станах: калі табе вельмі добра ці зусім дрэнна, альбо калі нешта хочацца сказаць людзям, а вершы – ідэальны для гэтага сродак. Нагодай напісаць верш становяцца розныя сітуацыі ці сустрэчы з людзьмі. А таксама сям’я, падзеі, якія адбываюцца вакол мяне. У маёй групе ў сацыяльнай сетцы “УКантакце” ёсць такі заклік “Пазнай сябе ў адным з радкоў”. І ведаеце, многія людзі пішуць, што да іх жыцця можна прымяніць нават не адзін радок, а цэлы верш. Гэта вельмі стымулюе далей пісаць для людзей. Як і добрыя водгукі аб творчасці нават незнаёмых людзей.
Захапленне паэзіяй, якое нечакана вярнулася да Таццяны 6 гадоў таму, цяпер стала неад’емнай часткай яе жыцця.
Вось як у прадмове да збор­ніка гаворыць аб унутраным закліку пісаць сама паэтэса: «А ведаеце, часам так хочацца выгнаць гэтыя рыфмаваныя радкі з галавы… Толькі нагадвае мне гэта тапельца: ты быццам і ўмееш плыць, і атрымліваецца гэта часам нядрэнна, але сіл не застаецца на барацьбу з патокам – патанаеш… І ў нейкі момант, магчыма, апошні, раптам узнікае такое жаданне перамагчы абставіны, што, сабраўшы ўсю волю ў кулак, ты зноў працягваеш плыць…»
Умоўна першы свой збор­нік Таццяна падзяляе на дзве часткі – гэта, як ужо было сказана, першая яе спроба пяра, а таксама філасофскія вершы. А вось вершаў аб прыродзе ці надвор’і вы не сустрэнеце ні ў гэтым зборніку, ні ў наступных. Таццяну не цікавяць тыя сюжэты, дзе няма сапраўдных пачуццяў і перажыванняў. Любімым вершам са свайго зборніка паэтэса называе той, што тоіцца на самым яго “дне”, на апошняй старонцы – “Я ухожу ”. Прачытаўшы яго, адразу разумееш, што толькі моцныя эмоцыі могуць так горача маляваць карціну ўзаемаадносін дваіх людзей.

Навумчык, М. І. Мая ціхая Радзіма / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 1сакавіка (№17). - С.4.
Изображение-00-для-сайта2-300x260.jpg
Калі чалавек пачынае разумець, што ён любіць свой родны край, ганарыцца ім? Напэўна, мала хто можа адказаць на гэтае пытанне дакладна. А ці патрэбна чалавеку дапамога ва ўсведамленні пачуцця любові да таго месца, дзе ён нарадзіўся, вырас, стаў на ногі, пазнаў таямніцы навакольнага свету? Безумоўна! І важная роля ў гэтым на сённяшні дзень належыць бібліятэцы.
- За апошнія гады многія з нас сталі праяўляць большую цікавасць да гісторыі, роднай літаратуры, адраджэння нацыянальных традыцый, – гаворыць Галіна Кучына, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай раённай бібліятэкі. – Каб захаваць памяць для былых пакаленняў пра мінулае населеных пунктаў раёна, гісторыю станаўлення і развіцця арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, наш аддзел з 2001г. наладзіў выпуск кніг у серыі “Гістарычнае краязнаўства”. 18 прац ужо выдадзена і з імі можна пазнаёміцца ў чытальнай зале раённай бібліятэкі.
Нядаўна ў серыі “Гістарычнае краязнаўства” стала яшчэ на адну кнігу больш. “Мая ціхая Радзіма. З гісторыі вёскі Брадзяцін Маларыцкага раёна” – так называецца чарговае выданне. Матэрыялы ў ім сабраны Антанінай Лук’янаўнай Сіпчук, якая працавала бібліятэкарам Брадзяцінскай сельскай бібліятэкі з 1969 па 2008гг. А вось ідэя сабраць пра вёску усё, што магчыма, належыць Галіне Сцяпанаўне Пракапук, якая працавала бібліятэкарам гэтай жа бібліятэкі з 2008 па 2015гг. – да моманту яе закрыцця. Галіна Сцяпанаўна таксама з’яўляецца і рэдактарам гэтай кнігі.
“Мая ціхая Радзіма. З гісторыі вёскі Брадзяцін Маларыцкага раёна” – кніга не- вялікая па аб’ёме. Аднак на 42 старонках змяшчаюцца гістарычныя звесткі амаль за 130 гадоў існавання вёскі. Для тых, хто нарадзіўся і вырас у Брадзяціне, назаўжды застанецца ў памяці ўспамін пра гэтую ціхую, спакойную, з маляўнічымі мясцінамі вёску.
Антаніна Лук’янаўна, безумоўна, не прэтэндуе на ўсеабдымнасць і вычарпальнасць у сваёй кнізе. Яна перагортвае толькі некаторыя нядаўнія, блізкія ёй старонкі гісторыі роднай вёскі. Напісана кніга сакавітай беларускай мовай, таму і чытаецца лёгка, выклікае не толькі захапленне, але і прымушае думаць, аналізаваць, параўноўваць…
Выданне складаецца з дзвюх частак. У першай з іх размешчаны такія невялікія раздзелы, як “Гісторыя вёскі Брадзяцін”, “Сацыяльная структура”, “Культурнае жыццё”, “Народная адукацыя”, “Вёска Арлянка”. Побыт нашых продкаў”. Другая частка кнігі мае назву “Спадчына”. У ёй змешчаны вясельныя, жніўныя, калядныя, “простыя” песні, а таксама песні-вяснянкі, якія запісаны ад мясцовых жыхароў.
Кніга праілюстравана картай Маларытчыны і нешматлікімі фотаздымкамі з жыцця мінулых гадоў і сучаснасці в.Брадзяцін.
Кніга будзе карыснай і запатрабаванай для тых, хто цікавіцца пытаннямі краязнаўства.

Навумчык, М. І. Ты падарыў кнігу бібліятэцы  / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 18 лютага  (№14). - С.2.

DSC3919-для-сайта.jpg
У Маларыцкай раённай бібліятэцы стартавала акцыя “Падары кнігу бібліятэцы”. Яна прымеркавана да Міжнароднага дня дарэння кніг, які штогод адзначаецца 14 лютага.
Маларытчане яшчэ да пачатку акцыі “Падары кнігу бібліятэцы” актыўна прыносілі і дарылі бібліятэцы свае любімыя кнігі, тым самым абнаўляючы бібліятэчны фонд. Адны жыхары горада прыносяць выданні, якія ўбачылі свет 2-3 гады таму, другія – кнігі, якім ужо 5-10 гадоў. Практычна ўсе кнігі, якія прыносяць чытачы, добра захаваліся, маюць эстэтычны выгляд. Іх прыемна ўзяць у рукі, пагартаць і атрымаць асалоду і задавальненне ад напісанага майстрамі слова. Цяпер найбольш дораць мастацкую літаратуру. Яна на любы густ. Гэта раманы (любоўныя, дэтэктыўныя, фантастычныя, гістарычныя ў першую чаргу), аповесці і вершы розных аўтараў, у тым ліку – і беларускіх. Прыносяць таксама і літаратуру рэлігійнай тэматыкі. Яна заўсёды будзе запатрабавана чытачамі.
Самыя вялікія “ўклады” на кніжныя паліцы агульнага карыстання ўжо ўнеслі Ларыса Суворава (50 кніг), Ала Захарчук (40 кніг), Наталля Котава (30 кніг), Людміла Ляўчук (17 кніг), Вольга Шахава, Марыя Ярыга, Таццяна Кашэпа, Наталля Шутава, Ганна Байдук, Алег Крыкота, Ірына Баршак, Віталія Сезік, Ганна Самасюк, Кацярына Пацяюк, Таццяна Велюшова і інш. Адным з рэкардсменаў па колькасці падораных кніг стала Таццяна Вабішчэвіч з в. Хаціслаў, якая нядаўна ахвяравала бібліобусу (перасоўнай бібліятэцы на колах Маларыцкай ЦБС) 50 кніг Дар’і Данцовай. Творы гэтай вядомай расійскай пісьменніцы цяпер карыстаюцца асаблівай папулярнасцю ў чытачоў. Святлана Макарук з вёскі Нікольскае “бібліятэцы на колах” падарыла 10 кніг.
Дабрачынная акцыя “Падары кнігу біблія­тэцы” ў Маларыцкай раённай бібліятэцы працягваецца. Да ўдзелу ў ёй запрашаюцца ўсе, у каго ёсць жаданне падарыць карысную і цікавую кнігу іншаму. Тым самым прадыктаваць моду на новых аўтараў і творы, магчыма, дагэтуль невядомыя.

Навумчык, М. І. Для маральнага здароўя   / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 15 лютага  (№13). - С.6.
Чарняны-2-для-сайта-300x224.jpg
Бібліятэкі Маларыцкай цэнтралізаванай біб­ліятэчнай сістэмы ў рамках Праграмы супрацоўніцтва Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта з Брэсцкай і Пінскай епархіямі Беларускай Праваслаўнай царквы на 2016-2020 гады праводзяць шмат розных мерапрыемстваў.
Актыўна бібліятэкі раёна працуюць у гэтым накірунку з дзецьмі, для чаго пастаянна арганізоўваюцца выставы духоўна-асветніцкай тэматыкі, праводзяцца сустрэчы са святарамі, «круглыя сталы» з іх удзелам, гутаркі, дыскусіі… Падчас такіх мерапрыемстваў дзеці далучаюцца да праваслаўнай культуры, павышаюць узровень іх выхаванасці, агульнай культуры паводзін. Сістэматычная работа, якая праводзіцца па духоўна-маральным выхаванні, дае станоўчыя вынікі. Неабходна памятаць пра тое, што калі парушаны духоўныя і каштоўнасныя арыенціры, то страчваецца і адчуванне сэнсу жыцця.
…Нядаўна ўрокі ду­хоўнасці правялі Алена Анішчук, бібліятэкар Чарнянскай сельскай бібліятэкі, і Галіна Шахрай, бібліятэкар Олтушскай сельскай бібіліятэкі. Алена Уладзіміраўна і Галіна Якаўлеўна юным чытачам расказалі шмат цікавага і карыснага аб праваслаўі, традыцыях, якія існуюць.
Часта падчас урокаў духоўнасці бібліятэкары раёна закранаюць пытанне і духоўнага здароўя. Гэта – аснова, стрыжань існавання чалавека на зямлі. Галоўныя яго часткі – вера, надзея, любоў, мудрасць, прыгажосць, гармонія, міласэрнасць, суладнасць. Што можа палепшыць духоўны стан чалавека? Зразумела, наяўнасць сэнсу жыцця, самаўдасканаленне, добрыя справы, згода з самім сабою і навакольным светам.

Максімук, С.А. Фундамент будучыні - патрыятычнае выхаванне  / Святлана Максімук // Голас часу. - 2017. - 8 лютага (№11). - С.3. 
профсоюз 001.jpg

Нагодай для грунтоўнай размовы на пашыраным пасяджэнні прэзідыума раённага аб’яднання прафсаюзаў, якое прайшло ў форме “круглага стала” ў чытальнай зале раённай бібліятэкі, стаў прыемны факт – прысуджэнне Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”. Такой узнагароды ўдастоена Федэрацыя за шэраг праектаў, накіраваных на патрыятычнае выхаванне грамадзян, у тым ліку дзяцей, вучнёўскай і працоўнай моладзі. Таму нездарма тэма адраджэння традыцый і памяці аб мінулым і стала лейтматывам дыялогу, які, распачаў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Сяргей Строк пасля кароткага знаёмства вядучай мерапрыемства, загадчыцы аддзела абслугоўвання бібліятэкі Валянціны Ібрагімавай, з маштабным укладам нацыянальнага прафсаюзнага цэнтра ў рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Курган Славы”.

Пад увагай прафсаюза, як заўважыў ён, жыццё працоўных калектываў, сітуацыя ў грамадстве, пытанні заработнай платы, аховы працы, сацыяльныя пытанні, абарона правоў працоўных. Вырашэнне надзённых праблем – гэта важна. Але не менш важна дапамагчы чалавеку працы раскрыць свае здольнасці, каб калегі ўбачылі яго з іншага боку. А таму адраджэнню духоўных ка­ш­тоўнасцей, патрыятычнаму вы­хаванню надаецца значная ўвага. І гэтая работа праводзіцца ў цесным супрацоўніцтве з іншымі арганізацыямі.
Адным з самых маштабных праектаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, узнагародай за ажыц­цяў­ленне якога і стала прэмія “За духоўнае адраджэнне”, была рэ­канструкцыя мемарыяльнага комплексу “Курган Славы”. Але ў нас у раёне ёсць сотня сваіх памятных месцаў, якія, як адзначаў, працягваючы дыялог, старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Бойка, падтрымліваюцца ў належным стане дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву розных арга­нізацый, у тым ліку і галіновых аб’яднанняў прафсаюзаў. Кожную вясну праводзіцца агляд помнікаў, тэрыторыі ля іх. Яны знаходзяцца пад адкрытым небам, а таму, вядома, патрабуюць пастаяннай увагі і догляду. І тое, што за кожным з іх замацаваны не толькі працоўныя калектывы, але і школьнікі, адыгрывае значную ролю ў патрыятычным выхаванні.
Амаль 72 гады мы жывем без вайны. І тых, чые лёсы звязаны з Вялікай Айчыннай, з кожным годам становіцца ўсё менш. Абавязак грамадства паклапаціцца аб тым, каб жыццё ветэранаў было дастойным. 27 ветэранаў вайны, з іх 9 удзельнікаў яе непасрэдна, 4 працаўнікі тылу, двое тых, хто працаваў на прыфрантавых участках чыгуначных дарог, – гэтыя і многія іншыя катэгорыі людзей, якія маюць непасрэднае дачыненне да вайны, атрымліваюць розныя віды дапамог, канстатавала, працягваючы размову, выконваючая абавязкі начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Іолап. Склалася добрая традыцыя не толькі падтрымліваць ветэранаў матэрыяльна, але і радаваць увагай. І гэтая работа праводзіцца сумесна з многімі грамадскімі аб’яднаннямі.
У раёне дзейнічае больш за 20 розных арганізацыйных структур, і кожная з іх уносіць сваю лепту ў патрыятычнае выхаванне маладога пакалення, падкрэслівала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валянціна Жалнерык. Дзясяткі акцый, шэфская дапамога, удзел у мітынгах, валанцёрская падтрымка, месячнікі патрыятычнай работы, урокі мужнасці – усё гэта выхоўвае павагу да старэйшага пакалення, вучыць дабрыні.
Аб тым, як важна адраджаць самыя лепшыя традыцыі, сярод якіх шчырыя зносіны з людзьмі, падтрымка добрым словам ці ўчынкам, гаварыла старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” Людміла Бурштын. Яна прывяла прыклад таго, як на­дзейнае партнёрства прафсаюза і адміністрацыі дапамагае з году ў год падтрымліваць добрую традыцыю не забываць пра тых, хто ў калектыве працаваў раней.
- Майму свёкру нядаўна споўнілася 80 гадоў, – расказвала Людміла Віктараўна. – Якой радасцю было для яго прачытаць у раённай газеце віншаванне з юбілеем ад калектыву Маларыцкай ПМК-8, дзе ён некалі працаваў. За многія гады змяняліся кіраўнікі, прафсаюзныя лідары, але пра былых калег на прадпрыемстве не забываюць.
Вопытам таго, як умеюць разнастайваць свае будні на заслужаным адпачынку ветэраны-педагогі, дзялілася Соф’я Якубчык. Раённая арганізацыя ветэранаў педагагічнай працы арганізоўвае паездкі па памятных мясцінах, для ветэранаў пры падтрымцы галіновага прафсаюза праводзяцца тэматычныя сустрэчы, не застаюцца без віншаванняў юбіляры, не забываюць у арганізацыі ўшанаваць памяць тых калег, якія пайшлі ўжо з жыцця, і, што самае галоўнае, ветэраны сустракаюцца з моладдзю, перадаюць не толькі свой настаўніцкі вопыт, але і дзеляцца лепшымі традыцыямі.
“Круглы стол” не выпадко­ва праводзіўся менавіта ва ўстанове культуры. Адраджэнне духоўных каштоўнасцей, выхаванне гра­мадзянскасці і патрыятызму, як адзначала дырэктар Маларыцкай ЦБС Наталля Кузьміцкая, прыяры­тэтны напрамак дзейнасці бібліятэкі. Патрыятызм – паняцце шырокае. Гэта і любоў да сваёй маленькай радзімы, да людзей, якія жывуць побач, да роднай мовы. Каб выхоўваліся гэтыя пачуцці, бібліятэкары арганізоўваюць кніжныя выставы, праводзяць урокі патрыятызму, інфармацыйныя гадзіны. Значнае месца ў патрыятычным выхаванні адводзіцца і выдавецкай дзейнасці, дзякуючы якой ёсць магчымасць захаваць успаміны сведкаў вайны, знаёміцца з гісторыяй вёсак раёна, а, разам з тым, і з лёсамі людзей. Наталля Аляксееўна пазнаёміла ўсіх з кантэнтам бібліятэчнага сайта, дзе можна адшукаць шмат карыснай інфармацыі па краязнаўству.
Госці на пасяджэнне прафсаюзнага актыву былі запрошаны не выпадкова. Многіх з іх чакаў прыемны момант узнагароджання. За ўзаемадзеянне з прафсаюзным актывам раёна ва ўтрыманні ў належным стане помнікаў воінскай славы дыплом ад раённага аб’яднання прафсаюзаў атрымаў старшыня савета ветэранаў Уладзімір Бойка. За актыўнасць у рабоце з ветэранамі была заахвочана старшыня раённай арганізацыі ветэранаў педагагічнай працы Соф’я Якубчык. Не засталіся без увагі і прадстаўнікі маладога пакалення. За шэфскую дапамогу ветэранам вайны і ініцыятыўную работу па добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў дыпломам узнагароджаны навучэнец дзяржаўнага прафесійнага ліцэя Антон Ілюкевіч.


Навумчык, М. І. На сустрэчу запрасіла "Юнацтва"  / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 1 лютага  (№9). - С.8.
DSC3757-для-сайта-300x144.jpg
Дзе ў Маларыце школьнікам можна правесці цікава і з карысцю свой вольны час? Рэкамендаваць можна розныя адрасы. Мы ж раім наведаць, напрыклад, раённую бібліятэку. Яе работнікі кожны тыдзень рыхтуюць і праводзяць мерапрыемствы для вучняў устаноў адукацыі горада. Адно з іх прайшло нядаўна.

На гэты раз у чытальнай зале раённай бібліятэкі адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Юнацтва” з удзелам вучняў 11 “А” класа раённай гімназіі і іх класнага кіраўніка Таццяны Мармалюк. Дзіяна Пашкевіч, бібліятэкар, запрасіла на фальклорную гадзіну “Марозная ноч як казка”.
Адзінаццацікласнікі з уваж­лівасцю слухалі пра тое, адкуль прыйшоў звычай сустракаць Новы год, як праходзіла яго святкаванне ў Старажытным Егіпце і Рыме, у кельтаў, а таксама на Русі. Гімназісты даведаліся пра гісторыю ўзнікнення навагодніх персанажаў Дзядулі Мароза і Снягуркі, чаму і калі елка стала сімвалам Новага года і дзе ў свеце ёсць рэзідэнцыі Дзядулі Мароза. Аднак найбольшую цікавасць у прысутных выклікала азнаямленне з навагоднімі прыкметамі і павер’ямі, якія бытавалі ў нашым раёне.
На Маларытчыне спрадвеку існаваў свой “народны” каляндар, у якім з пакалення ў пакаленне перадаваліся мудрасць, веды, вопыт жыццёвых назіранняў. Аба­піраючыся на бацькоўскія традыцыі і веру, нашы продкі тры­малі ў памяці шматлікія назіранні, парады і забароны, выказаныя вобразным і трапным словам. Нашы дзядулі і бабулі добра ведалі, калі можна весяліцца, а калі ўстрымлівацца ад забаў, калі трэба брацца за тую ці іншую працу, а калі неабходна адкласці яе, каб не нашкодзіць ні сабе, ні блізкім…
Адзінаццацікласнікі таксама прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Адгадай мелодыю”. Яны з задавальненнем правяралі сваю эрудыцыю ў веданні песень на зімовую тэматыку. Пераможцы атрымалі салодкія ласункі.
Закончылася чарговае пася­джэнне аматарскага аб’яднання праглядам відэаматэрыялу “Традыцыі святочных дзён”.

Навумчык, М. І. Каштоўнасці нашага жыцця  / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2017. - 6 студзеня (№2). - С.8.
3333-для-сайта-300x194.jpg
У Макранскай сельскай бібліятэцы прайшла сустрэча за «круглым сталом” “Жыццё – дар Божы”. Бібліятэкар Тамара Максімук разам з вучнямі 11 класа мясцовай школы гаварылі аб праве кожнага чалавека на жыццё.
-Мы вольныя выбіраць зямны шлях самі, – казала Тамара Мікалаеўна. – Лепш пайсці ці застацца? Сказаць ці прамаўчаць? Адштурхнуць ці падаць руку дапамогі?..
Якраз пра гэта і вялася размова падчас “круглага стала”. Спачатку бібліятэкар зачытвала выказванні вядомых людзей, дэкламавала вершы, расказвала прытчы пра значэнне і сэнс жыцця чалавека. Затым удзельнікі паглядзелі відэаролік “Сапраўдны сэнс жыцця”.
Сустрэча прайшла цікава і запамінальна. Старшакласнікі разважалі, аналізавалі, выказвалі свае думкі і адносіны да розных жыццёвых сітуацый, сваё ра­зуменне “шчаслівага жыцця”, а таксама разам напаўнялі “Сасуд жыцця” агульначалавечымі каштоўнасцямі.

Максімук, С.А. Падарункі для чытачоў  / Святлана Максімук // Голас часу. - 2017. - 4 студзеня (№1). - С.2. 
a1c81c65bd23298ea9fe3025eede1cc2-для-сайцта-300x245.jpg
Пад заслону года раённая дзіцячая бібліятэка папоўнілася новымі выданнямі. Пераднавагоднім падарункам для юных чытачоў стала больш за 260 кніг. Самых маленькіх наведвальнікаў бібліятэкі цяпер будзе займаць пазнавальная серыя “Маленькі прафесар”. Сярод новых паступленняў і цікавыя серыі “Табе, малыш”, “Саюзмультфільм”, дзіцячая класіка – творы Драгунскага, Міхалкова, Маршака, Барто і іншых аўтараў.
Чытачоў сярэдняга ўзросту парадуе пазнавальная серыя “Гісторыя для школьнікаў”, якая раскажа аб асобах і падзеях мінулага нашай краіны. Шмат карыснай і захапляльнай інфармацыі знойдуць чытачы і ў “Беларускай дзіцячай энцыклапедыі”. Сярод новых кніг дзіцячай бібліятэкі арыгінальна аформленыя казкі, беларускія творы, фантастыка, літаратура, якая вывучаецца ў рамках школьнай праграмы.
З 3 студзеня ў бібліятэцы арганізавана выстава “З новай кнігай – у новы год”, дзе прадстаўлены цікавыя навінкі. Любую кнігу, што захапіла, хлопчыкі і дзяўчынкі могуць узяць пачытаць. А яшчэ юных чытачоў радуе акцыя-сюрпрыз “Чытаем са смакам”. Наведвальнікі могуць “прадэгуставаць” кніжны джэм. Разам з ласункам чытачу прапануецца кніга. “Смак” яе можна разабраць, толькі калі атрымаеш асалоду ад чытання. Такі сюрпрыз, між іншым, спадабаўся многім юным кнігалюбам.

2016 год 

У Год культуры асабліва актывізавалася адлюстраванне работы бібліятэк на старонках газет. Усяго у газетах “Голас часу”, “Культура”, "Настаўніцкая газета” апублікавана 38 артыкулаў. Супрацоўнікі аддзела маркетынгу выступалі на абласным радыё (2 выступлення). Інфармацыя аб мерапрыемствах бібліятэк раена асвятляецца на сайтах Маларыцкага райвыканкама, Брэст Праваслаўны (6 віртуальных публікацый). 

Максімук, С.А. "Парк эрудытаў"  / Святлана Максімук // Голас часу. - 2016. - 10 снежня (№95). - С.3. 
4b842f6ecbb5f25b1dc1caa6984c677f-для-сайта.jpg
Наведвальнікі дзіцячай бібліятэкі з цікавасцю затрымліваюцца ля кніжнай выставы “Парк эрудытаў”. Захапляюць юных чытачоў не толькі самі кнігі, у якіх сабрана інфармацыя аб усім, што акружае, але і цікавы, незвычайны дызайн выставы.
- Цяпер такі накірунак, як “book art”, а гэта значыць “кніжнае мастацтва”, – расказвае намеснік дырэктара цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы па рабоце з дзецьмі Таццяна Крысіна, – стаў папулярным. У ім арт-аб’ектам з’яўляецца сама кніга ў розных яе праявах.
У фондзе раённай дзіцячай бібліятэкі 26 тысяч кніг. Каля 2 тысяч з іх – пазнавальныя выданні, энцыклапедычная літаратура. Нягле­дзячы на тое, што пазнавальная літаратура і без таго карыстаецца вялікім попытам, работнікі бібліятэкі вырашылі незвычайным спосабам прыцягнуць яшчэ большую ўвагу чытачоў да “Парку эрудытаў”.

Равинский В. Одним миром   : [Круглый стол : «Профилактика преступлений и правонарушений несовершеннолетних. Проблемы и пути решения».] / Виталий Равинский  // Ekklisia.by: официальный сайт Брестской Епархии  [Электронны ресурс] .  — Режим доступа:  http://ekklisia.by/.  — Дата доступа:  9.12.2016.
      8 декабря 2016 в актовом зале УО «Малоритский государственный лицей сельскохозяйственного производства» состоялся круглый стол организованный совместными усилиями УО «Малоритский ГПЛ и Малоритского благочиния, на тему: «Профилактика преступлений и правонарушений несовершеннолетних. Проблемы и пути решения».
    Участниками круглого стола стали: администрация и педагоги УО «Малоритский ГПЛ СП», заместители директоров по воспитательной работе школ и гимназии города, представители Малоритского благочиния, представители районного исполнительного комитета, следственного комитета, начальник отдела образования спорта и туризма Малоритскоко РИК, инспектор ИДН Малоритского РОВД, представитель УЗ «Малоритская ЦРБ», представители Малоритского РОСК и ФОК «Жемчужина», представители районной библиотеки, а так же представители других заинтересованных организаций г.Малорита.

9ed4e3b25d2c4cf235757f48a25edf96-для-сайта-300x189.jpg
Падалінская,  Д. Як не стаць ахвярай хваробы / Дар'я Падалінская  // Голас часу. - 2016. - 7 снежня (№94). - С.4.
 Штогод да Сусветнага дня ба­­рацьбы супраць СНІДу ў раёне праходзіць шмат інфармацыйных мерапрыемстваў і акцый.
Бо адзіная на сёння мера яго прафілактыкі – гэта быць дасведчанымі аб тым, як хвароба распаўсюджваецца, што сабой уяўляе і як не дапусціць інфіцыравання пры кантакце з хворым на СНІД чалавекам. Пагутарыць з семікласнікамі на гэтую тэму ў дзіцячую раённую бібліятэку запрасілі памочніка ўрача-эпідэміёлага раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Юлію Леўчанка. Сустрэча пад назвай “Выжыць на дарозе смерці” выклікала цікавасць у дзяцей, яны не толькі ўважліва слухалі спецыяліста, але і задавалі пытанні. А галоўнае – зразумелі, што СНІД можа стаць рэальнай пагрозай для жыцця, калі паводзіць сябе бяздумна, не засцерагацца ад гэтай страшнай хваробы. Напрыканцы мерапрыемства кожны яе ўдзельнік атрымаў памятку аб мерах прафілактыкі хваробы.

Навумчык, М. І. Маіх радкоў няма без Беларусі / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2016. - 26 лістапада (№91). - С.7.
Сустрэча-з-Т.Ефлаковай-для-сайта-300x186.jpg
На Брэстчыне працягваецца абласны бібліятэчны месячнік папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі”. Да яго актыўна падключыліся і ўсе бібліятэкі Маларытчыны. Для наведвальнікаў арганізаваны разнастайныя прэзентацыі і кніжныя выставы, агляды літаратуры беларускіх выдавецтваў і паэтычныя гадзіны, дні беларускамоўнай кнігі і вусныя літаратурныя часопісы…
Месячнік, на думку яго арганізатараў, павінен паспрыяць удасканаленню, паглыб­ленню і развіццю традыцый, якія склаліся. Асноўная работа падчас яго правядзення скіравана на літаратурнае краязнаўства. Яно цяпер усё больш набывае выражаны сацыяльны характар, яго змест знаходзіцца ў прамой залежнасці ад праблем, якія паўсталі перад сучасным грамадствам.
У раённай бібліятэцы ў рамках месячніка арганізавана выстава “Свет ведаў кніга адкрывае”, прайшлі ўжо гадзіна та­лерантнасці і гадзіна “праблемнай” размовы “Адміністрацыйная адказнасць моладзі”. Цяпер ідзе падрыхтоўка да літаратурнага свята “На мове, сэрцу зразумелай”. У дзіцячай бібліятэцы адбылася сустрэча вучняў СШ №2 райцэнтра з мясцовай паэткай Таццянай Ефлаковай (на здымку). У Дарапеевіцкай бібліятэцы для вучняў 2-3 класаў прайшоў дыспут “Жыла-была казка”, у Арэхаўскай сельскай бібліятэцы – хіт-парад беларускіх казак “Родныя казкі – на ўсе часы падказкі” для вучняў 3-га класа, у Мельніцкай сельскай бібліятэцы – гульня-віктарына “У краі­не беларускіх казак” і арганізаваны літаратурна-паэтычны вернісаж “Калі радок дыктуе пачуцці”.
 
мокраны.jpg
Максімук, С.А. Як маладыя мы былі  / Святлана Максімук // Голас часу. - 2016. - 16 лістапада (№88). - С.3. 
       Кожную нядзелю ў Макранскай бібліятэцы збі­раюцца разам чытачы-пенсіянеры на вячэрнія пасядзелкі. Гутараць, успамінаюць мінулыя падзеі. Неяк у некага з’явілася думка арганізаваць выставу старых фотаздымкаў, якія раскажуць пра гісторыю вёскі. Рэалізацыяй ідэі занялася бібліятэкар Тамара Мікалаеўна Максімук. 
Яна папрасіла вяскоўцаў пагартаць свае сямейныя альбомы і прынесці ў бібліятэку старыя здымкі. На просьбу адгукнуліся многія. Шмат цікавых фотакартак адшукалі Марыя Аляксееўна Бойка, Таццяна Васільеўна Палівода, Надзея Васільеўна Любчык, Ніна Паўлаўна Пакутная, Надзея Дзмітрыеўна Пашук. “Як маладыя мы былі…” – гэты выраз паўтаралі ўсе, хто з цікавасцю разглядваў чорна-белыя, пажаўцелыя ад часу фота з мінулага. Ён даў назву выставе, якая пачала дзейнічаць на мінулым тыдні ў Макранскай бібліятэцы.
Для вяскоўцаў-пенсіянераў такая выстава стала “машынай часу” ў маладыя гады, магчымасцю пабачыць на фотаздымках сябе, сваіх сяброў, суседзяў, аднавяскоўцаў, пагутарыць аб тым, як склаўся лёс кожнага, успомніць вясковыя святы і калгасныя будні. А для юных чытачоў бібліятэкі выстава – гэта прыемная магчымасць паказаць сваім сябрам на старым здымку бабулю ці дзядулю, самім зазірнуць у даўні час.  

Максімук, С.А. У садзе, агародзе і на кніжнай паліцы / Святлана Максімук // Голас часу. - 2016. - 12 кастрычніка (№79). - С.3.   
У апошні час садаводствам і агародніцтвам заняліся многія. На прысядзібных участках трывала “прапісаліся” і паспяхова растуць не толькі агуркі, таматы, пацісоны, кабачкі,балгарскі перац, але нават баклажаны і цеплалюбівыя кавуны. Садаводамі і агароднікамі сталі людзі розных прафесій. Рабоце на Презентация1.jpgпрысядзібным участку яны аддаюць шмат часу, сіл, але далёка не заўжды знаёмыя з асновамі агратэхнікі вырошчвання раслін, а таму і дапускаюць розныя памылкі. Дапамагчы вяскоўцам запоўніць прабелы ў ведах вырашыла Олтушская бібліятэка. Тут у час збору ўраджаю з’явілася выстава “У садзе, агародзе і на кніжнай паліцы”. Літаратура, змешчаная на ёй, дазволіла знайсці аматарам агародніцтва адказы на самыя розныя пытанні: як абуладкаваць свой прысядзібны ўчастак, рацыянальна выкарыстоўваючы яго невялікую плошчу, што, калі і як высаджваць у садзе і агародзе, як даглядаць за раслінамі, каб атрымаць багаты ўраджай, а яшчэ, як захаваць да наступнай вясны ўсё, што падарыла прырода і прыгатаваць з садавіны і гародніны смачныя і карысныя стравы.  Асаблівы каларыт выставе кніг дадала паліца з дарамі восені. Перцы, кукуруза, кавуны, гарбузы, вінаград, яблыкі, грушы і многая іншая садавіна і гародніна, якую бібліятэкару Галіне Шахрай дапамаглі сабраць чытачы Лідзія Назарук і Ніна Мікітчук, былі не толькі ўпрыгожаннем кніжнай выстаўкі, але і гасцінцам для чытачоў.   
  Літаратурай па садаводству і агародніцтву, як расказвае Галіна Якаўлеўна, цікавяцца многія. Але кнігі, якія стаяць на стэлажах, не заўжды заўважыць чытач. А вось калі арганізавана выстаўка ды яшчэ аформлена прыгожа, з густам, яе не абміне ні адзін наведвальнік бібліятэкі. Пагартаўшы часопісы, кнігі, многія знаходзяць вельмі цікавыя парады, карысныя падказкі. І, прачытаўшы адну кнігу, спяшаюцца за іншай, з якой пазнаёміла выстаўка.

Навумчык, М. І. Край мой там, дзе Рыта лъецца  / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2016. - 5 кастрычніка  (№77).  -  С.8. 
Презентация1.jpgУпершыню Маларыта згадваецца ў 1566г. у акце рэвізіі Берасцейскага стараства як каралеўская вёска Рыта Малая Палескай воласці ў Брэсцкім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. 

У 1795г. у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Маларыта ўвайшла ў склад Расійскай Імперыі: знаходзілася ў Брэсцкім павеце Слонімскай, з 1797г. – Літоўскай, а з 1801 г. – Гродзенскай губерні. Будаўніцтва чыгункі ў 1888г. станоўча адбілася на развіцці населенага пункта. У 1897г. тут пражывала 1275 жыхароў, было 203 двары, сельскае народнае вучылішча. Працавалі дзве лесапільні, шпалапрапітачны завод, цагляны завод, ветраны млын. У 1921-1939 гадах Маларыта знаходзілася ў складзе Польшчы. У 1970г. населенаму пункту прысвоены статус горада. 6 жніўня 1998г. зарэгістраваны герб горада ў Гербавым матрыкуле (рэестры) Рэспублікі Беларусь. Аўтарамі яго сталі Уладзімір Уладзіміравіч Папсуеў, член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, і Анатолій Абрамавіч Шпунт, гісторык. 
2016 год на Маларытчыне праходзіць пад знакам 450-годдзя з моманту першага ўпамінання райцэнтра ў гістарычных крыніцах. Да гэтай даты прымеркаваны розныя мерапрыемствы. Асабліва шчыруе ў гэтым накірунку раённая бібліятэка. Яе супрацоўнікі добра падрыхтаваліся да юбілейнай даты. 
На працягу года арганізоўваюцца кніжныя выставы па гісторыі горада, папаўняецца фонд бібліятэкі новай краязнаўчай літаратурай і перыядычнымі выданнямі, абліч­баваны шматлікія дакументы па краязнаўстве, падрыхтаваны прэзентацыі, краязнаўчыя альбомы, прысвечаныя юбілею горада, відэаматэрыялы па гісторыі Маларыты, створаны поўнатэкставыя базы дадзеных “Вялікая Айчынная вайна ў Маларыцкім раёне” і “Наш любімы горад Маларыта”, сістэматычна арганізоўваюцца краязнаўчыя інфармацыйна-пазнавальныя мерапрыемствы. 
-На сайце Маларыцкай ЦБС (http://maloritalib.by) пастаянна папаўняюцца новым матэрыялам рубрыкі “Выставы майстроў Маларытчыны”, “Выданні раённай бібліятэкі”, “Краязнаўчы каляндар”, “Літаратура пра Маларытчыну”, “Паэты і пісьменнікі роднай зямлі”, “Маларытчына праваслаўная”, “Медыятэка Маларытчыны”, “Прэзентацыі аб родным краі”, “Вуліцы нашага горада”, – гаворыць Галіна Кучына, загадчыца аддзела маркетынгу. – Нядаўна з’явілася новая рубрыка “Іх імёны ў гісторыі краю”. Мэта яе – знаёмства з гісторыяй горада праз знаёмства з яе землякамі, а таксама выбар найбольш вядомых у Маларыце асоб, якія аказалі пазітыўны ўплыў на развіццё горада, яго гісторыю і культуру. Таксама з’явілася новая рубрыка “Збор помнікаў і воінскіх пахаванняў Маларытчыны”. Папулярызуюць краязнаўчыя веды і праз рэкламна-інфармацыйную акцыю “За ведамі пра Маларыту – у бібліятэку!”, аказанне кансультацыйнай дапамогі наведвальнікам па пытаннях краязнаўча-асветніцкай дзейнасці, распаўсюджванне друкаванай прадукцыі, якую выдае наш аддзел. 
Да юбілею горада ў чытальнай зале раённай бібліятэкі арганізавана выстава “Край мой там, дзе Рыта льецца”. На ёй прадстаўлена шмат пазнавальнай інфармацыі пра Маларыту. Выстава выклікала цікавасць у маларытчан.

Навумчык, М. І. Прафесія вечная — бібліятэчная  / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2016. - 28  верасня (№75).  - С.8.
 - У паўсядзённых клопатах не заўважаеш, якое хуткаплыннае наша жыццё. Даты, падзеі… Падзеі, даты… І вось ужо — шаноўны юбілей. Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы — 70! Для гісторыі – гэта ўсяго адно кароткае імгненне,і зусім юны ўзрост для захавальніцы вечнасці. З маленькай хаты-чытальні бібліятэка ператварылася ў сапраўдны цэнтр духоўнасці і культуры. Сёння гэта сховішча класічных твораў, кніжных навінак, свежай перыёдыкі, нарматыўна-прававых дакументаў.
DSC0630-для-чсайта-300x187.jpg

Сем дзясяткаў – гэта своеасаблівая мяжа, якая дае магчымасць падвесці вынікі, параўнаць, а таксама ўспомніць тых, хто ўнёс уклад у станаўленне і развіццё бібліятэкі.  Да вызвалення Заходняй Беларусі ад белапалякаў у Маларыцкім раёне з культурна-асветных устаноў налічвалася тры клубы, дзве хаты-чытальні, дзве бібліятэкі ў горадзе. Адна з іх была пры гміне і ёю карысталася невялікая колькасць заможных людзей, у асноўным – палякі. Кнігі тут былі толькі на польскай мове. Другая бібліятэка была заснавана па ініцыятыве “Рускага народнага аб’яд­нання” і знаходзілася ў доме рабочага чыгункі Мікалая Канстанцінавіча Кубаеўскага. Фонд яе складаў усяго 500 экзэмпляраў. Бібліятэка ў доме Кубаеўскага існавала з 1930 па 1939 год. Працаваў у ёй увесь гэты час жыхар горада Іван Віктаравіч Апідовіч. Акрамя легальнай бібліятэкі ў доме М.К. Кубаеўскага, была яшчэ і нелегальная асабістая бібліятэка ў Васіля Рудзіцкага, якой карысталіся многія жыхары горада і навакольных вёсак. У жніўні 1946г. была арганізавана Маларыцкая раённая бібліятэка. Першая яе загадчыца – Таццяна Ткачова. У розныя гады раённую бібліятэку ўзначальвалі Эльвіра Прахадская, Клаўдзія Клугіна, Вольга Сачанюк, Ніна Луцук, Надзея Курдзюк. 

70-годдзе Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі стала значнай падзеяй у культурным жыцці раёна. Да юбілейнай даты ва ўстанове стартавала PR–акцыя “Юбілей як нагода заявіць пра сябе” з мэтай прыцягнення да бібліятэкі ўвагі мясцовага насельніцтва. Напрыклад, быў арганізаваны шэраг цікавых кніжных выстаў у фае бібліятэкі, скіраваных на папулярызацыю прафесіі бібліятэкара… Завяршальным акордам святкавання юбілею стаў урачысты сход, на які нядаўна сабраліся ўсе тыя, хто быў і застаецца звязаны з кнігай. Адметнасцю мерапрыемства стала тое, што яе галоўнымі героямі былі не толькі цяперашнія работнікі бібліятэкі, але і ветэраны працы. Вітаючы прысутных, Вадзім Шпет­ны, намеснік старшыні рай­выканкама, адзначыў: - Біб­ліятэкары адыгрываюць важную ролю у жыцці раёна. Павышэнне духоўнасці і маралі – найгалоўнейшая задача для грамадства, і прыемна ўсведамляць, што ў гэтым накірунку калектыў Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі дасягнуў значных вынікаў. - Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры, – гаварыў на сустрэчы Андрэй Гарбацэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. – Цяпер бібліятэка – гэта не толькі месца, дзе захоўваюцца кнігі. Яна з’яўляецца шматфункцыянальнай установай, выконвае шэраг сацыяльна значных задач, прадастаўляе грама­дзя­нам доступ да інфармацыі і ведаў, у тым ліку да апошніх дасягненняў сусветнай і айчыннай навукі, стварае ўмовы для духоўнага і маральнага развіцця чытачоў. Праца бібліятэкараў толькі на першы погляд непрыкметная, малазначная, але вельмі неабходная і важная. Шмат цёплых і шчырых слоў у адрас прысутных пра­гучала з вуснаў цяперашняга кіраўніка раённай бібліятэкі Наталлі Кузьміцкай.   Апладысментамі прысут­ныя віталі на мерапрыемстве ветэранаў бібліятэчнай справы: Галіну Іванаўну Корд, Яўгенію Канстанцінаўну Кня­зеву, Веру Іванаўну Крысіну, Тамару Фёдараўну Дзікавіцкую, Людмілу Кан­стан­цінаўну Бескаравайную, Святлану Генадзьеўну Губарэвіч, Ганну Мікалаеўну Дайнэка. Падчас мерапрыемства Валянціна Ібрагімава, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі, узнагароджана Граматай Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта, а Галіна Кучына, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу, – Граматай Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў. Граматай і падзякамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ўзнагароджаны Вера Наўрасюк, загадчыца аддзела камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду, Ніна Сіжук і Дзіяна Пашкевіч, бібліятэкары ад­дзела абслугоўвання і ін­фармацыі. Святочны настрой сходу надавалі выступленні Яўгеніі Наўрасюк і Алега Самасюка.

Максімук, С.А. Свет праз стагоддзі слаўных імёнаў  / Святлана Максімук // Голас часу. - 2016. - 14 верасня (№71). - С.3. 
DSC0468-для-сайта.jpg
Пачатак верасня ў Беларусі – асаблівы. З ім на нашу зямлю прыходзіць урачыстасць, прысвечаная памяці асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, найбольш значных асоб, якія праславіліся не столькі на палях бітваў, дзяржаўнай службе, колькі сваім падзвіжніцтвам на ніве духоўнай. Гэта – Дзень беларускага пісьменства, свята, увасабленне адзінства друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, пераемнасці духоўных традыцый. Гэта ўрачыстасць у гонар слынных асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, якія заклалі падмурак беларускай адукацыі і пісьменства.
“Свет праз стагоддзі слаўных імёнаў”. Пад такою назваю ў фае дзіцячай бібліятэкі райцэнтра была арганізавана выстава, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства. На ёй былі прадстаўлены мастацкая, навуковая і публіцыстычная літаратура пад 2 рубрыкамі: “Спачатку было слова”, “Азбука духоўнага жыцця”. На выставе таксама можна было пазнаёміцца з аўдыязапісамі на праваслаўную тэматыку.


библиотека-020-для-сайта-300x217.jpg

Максімук, С. Квэст-гульня для юных чытачоў / Святлана Максімук // Голас часу. - 2016. - 27 жніўня (№66). - С.3.

Сённяшнія юныя чытачы бібліятэкі зусім не падобныя на тых, што былі нават дзесяцігоддзе назад. Рухомыя і актыўныя дзеці, якія прывыклі  да хуткай змены падзей, пошуку інфармацыі з розных крыніц, кнігу яны ўспрымаюць па-іншаму. А таму і работа бібліятэкараў з новым пакаленнем чытачоў змянілася. 

Пераканала ў гэтым квэст-гульня “Кніга адзначае юбілей”, якая стала завяршэннем праекта “Летачытанне з забавамі”. Яго рэалізоўвала на працягу лета раённая дзіцячая бібліятэка. Стартаваў праект напрыканцы чэрвеня. Хлопчыкі і дзяўчынкі, наведваючы бібліятэку, чыталі кнігі, разгадвалі рэбусы і красворды, прымалі ўдзел у разнастайных дзіцячых мерапрыемствах.11 вучняў паспяхова прайшлі шлях ад “Навічка” да “Кніжнага боса” і былі запрошаны на заключную квэст-гульню. Яна сапраўды зацікавіла дзяцей. Выконваючы заданне за заданнем, юныя чытачы ўспаміналі творы, якія былі прачытаны летам, знаёміліся з гісторыяй напісання і галоўнымі героямі кніг, якія сёлета адзначаюць свае юбілеі. Прычым гэтае знаёмства адбывалася не ў сценах дзіцячай бібліятэкі, а на вуліцы. Тут былі і кніжныя паліцы, і мальберт, на якім разам з мастаком Мікалаем Дземідзюком дзеці малявалі казачных герояў, і фланэлеграф, дзе складаліся пазлы галоўнага дэвізу гульні. Атрымаць кожны з пазлаў было няпроста. На стэлажах, у вызначаных заданнем кнігах юныя чытачы знаходзілі падказкі, у маршрут гульні ўваходзілі і дарослая бібліятэка, і навакольная тэрыторыя. Калі ўсе заданні былі выкананы, хлопчыкі і дзяўчынкі як пераможцы праекта атрымалі падарункі. Між іншым, за актыўны ўдзел у праекце былі ўзнагароджаны Вольга Тырыня, Ілья Велюшаў, Тоня Багута, Дзіма Самасюк, Юля Цяліпка з СШ № 1, Наташа Кір’янава з СШ № 2, Даша Сарачук і Дзіма Сарачук з раённай гімназіі і Аня Рагальская, якая на лета прыязджала ў Маларыту з Мінска.

пикет-007-для-сайта.jpg

Падалінская,  Д. Чытаць - гэта сучасна / Дар'я Падалінская  // Голас часу. - 2016. - 24 жніўня (№65). - С.4.
Да Года культуры грамадскае аб’яднанне “БРСМ” распрацавала рэспубліканскі патрыятычны праект “Кніга.BY”. Яго мэта – распаўсюдзіць у маладзёжным асяродку “бук­кросінг” – рух, што аб’яд­ноўвае людзей, якія любяць чытаць і жадаюць дзяліцца кнігамі не толькі з сябрамі, блізкімі, але і з незнаёмымі людзьмі. Раённы камітэт маладзёжнага аб’яднання сумесна з цэнтральнай раённай бібліятэкай паклапаціліся, каб у маладых людзей Маларытчыны таксама з’явілася магчымасць прыняць удзел у гэтым праекце.
Ажыццяўленне раённага патрыятычнага праекта “Кніга.BY” пачалося напрыканцы чэрвеня ў час святкавання Дня моладзі. Тады ўпершыню “свабодная” паліца з кнігамі была выстаўлена ля гарадскога Дома культуры. З таго часу паліцы для кнігаабмену з’яўляліся ў грамадскіх месцах горада не раз. Стаць буккросерам можна і проста наведаўшы раённую бібліятэку.
- Асноўная ідэя праекта ў тым, – расказвае першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Надзея Пстыга, – што чалавек можа ўзяць пачытаць са свабоднай паліцы кнігу, якая яму падабаецца, а таксама прынесці свае кнігі. Кожнай кнізе прысвоены ўнікальны код. Зарэгістраваўшы яго ў групе “Мая БЕЛАРУСЬ – мой ВЫБАР” у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”(vk.com/belarus_vybor), можна пакідаць свае каментарыі і дзяліцца ўражаннямі аб прачытаных кнігах. Таксама на кнігах праекта размешчаны лагатып і апісанне алгарытму дзеяння.
Праект не абмяжоўваецца толькі кнігаабменам. Задачы яго разнастайныя. Напрыклад, сфарміраваць у моладзі патрэбу ў чытанні, духоўным і інтэлектуальным росце, развіваць літаратурныя і творчыя здольнасці, прыцягваць маладых людзей да культурна-асветніцкай дзейнасці бібліятэкі, павысіць чытацкую актыўнасць. Для гэтага ў рамках праекта для моладзі будуць арганізоўвацца майстар-класы, семінары, тэматычныя “круглыя сталы” з удзелам мясцовых пісьменнікаў, спецыялістаў бібліятэкі.

Рагін, Я. Ні дня без падзеі / Яўген Рагін // Культура. - 2016. - 16.07-22.07.2016 (№29). - С.9.
11-1 (1).jpg 
Чарговы праект — Маларыцкай ЦБС. У райбібліятэцы дзейнічае выстава “Магія любві і агню”. Гэта частка арт-праекта “Свет захапленняў”, распачатага ўстановай больш за чатыры гады таму. Максім Бескаравайны — каваль, больш за дваццаць работ якога прэзентуецца ў чытальнай зале. Пра гэта паведамляе наш сталы аўтар Мікалай Навумчык.

Навумчык, М. Дрэвы шчасця / Мікалай Іванавіч Навумчык // Настаўніцкая газета. - 2016. - 25 чэрвеня (№71).  -  С.7.

Максімук, С. Маларытчына ў навукова-папулярнай манаграфіі / Святлана Максімук // Голас часу. - 2016. - 22 чэрвеня (№47). - С.4
У рамках праекта “Гарады і раёны Брэстчыны: гісторыя і сучаснасць”, кіраўніком якога з’яўляецца доктар гістарычных навук, прафесар кафедры гісторыі славянскіх народаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна Андрэй Гарбацкі, ужо другі год рыхтуецца да выдання кніга, прысвечаная гісторыі Маларыцкага раёна. 
Над зборам матэрыялаў для яе працавала група аўтараў, сярод якіх доктар філасофскіх навук, дацэнт Вольга Іванчына, доктар геаграфічных навук, прафесар Канстанцін Красоўскі, доктар педагагічных навук, прафесар, акадэмік Расійскай акадэміі навук Марыя Жыгалава, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Свірыд, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Таццяна Сілюк, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Панько і многія іншыя вучоныя з Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Праводзячы навукова-даследчую работу, аўтары карысталіся дакументамі архіваў у Вільнюсе, Гродна, Мінску, Санкт-Пецярбургу. Быў сабраны багаты матэрыял па гісторыі, этнаграфіі, вывучана літаратурная спадчына. Рукапіс калектыўнай навукова-папулярнай ма­награфіі “Гарады і раёны Брэстчыны: гісторыя і сучаснасць. Маларыцкі раён” ужо гатовы і перададзены ў Маларыцкі райвыканкам. А на мінулым тыдні аўтарскі калектыў сустрэўся з кіраўніцтвам раёна, каб абмеркаваць пэўныя заўвагі, зрабіць дапаўненні. У творчым дыялогу прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Андрэй Гарбацэвіч, старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Бойка, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу райбібліятэкі Галіна Кучына і мясцовы краязнаўца Мікалай Баліцэвіч. Усе, хто пазнаёміўся з рукапісам, адзначалі, што навукоўцы шмат зрабілі, здабыты сапраўды каштоўны для раёна гістарычны матэрыял. Выданне, калі яно ўбачыць свет, стане найлепшым дапаможнікам настаўнікам гісторыі, геаграфіі, біялогіі, філалогіі, бо ўтрымлівае важную інфармацыю ад га­доў станаўлення раёна да сучаснасці, заснаваную на архіўных дакументах. Дапоўняць выданне цікавыя фотаздымкі. Кожны з удзельнікаў сустрэчы выказаў свае заўвагі, удакладненні і пажаданні. Усе яны, як абяцалі аўтары навукова-папулярнай манаграфіі, будуць улічаны.

Навумчык, М. Хрыстова нявеста : [ да 915-годдзя з дня нараджэння прападобнай Еўфрасінні,  і гуменні Полацкай] / Мікалай Іванавіч Навумчык // Ekklisia.by: афіцыйны  сайт Брэстской Епархіі  [Электроны рэсурс] .  — Рэжым доступу:  http://ekklisia.by/.  — Дата доступу:  17.06.2016.

Навумчык, М. Асяродак нацыянальнай культуры  / Мікалай Іванавіч Навумчык  // Голас часу. - 2016. - 8 чэрвеня. - С.8.

DSC1649-для-сайта.jpg
Падведзены вынікі заключнага тура рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. Маларыцкая цэнтральная раённая бібліятэка заняла II месца ў намінацыі “За пошукавую і даследчую работу”. Матэрыялы на конкурс былі падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу: Галінай Кучынай, загадчыкам, арганізатарам праектнай групы, Святланай Макарук, метадыстам, і Юліяй Казлоўскай, бібліятэкарам, а таксама Валянцінай Ібрагімавай, загадчыкам аддзела абслугоўвання.
Матэрыялы конкурсу прысвечаны мінуламу Маларыты і прымеркаваны да 450-годдзя горада.
–Перад супрацоўнікамі бібліятэкі была пастаўлена мэта: сабраць усё, што датычыцца краязнаўства, разам, – гаворыць Галіна Кучына, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу. – Работа з краязнаўчым матэрыялам стала своеасаблівым нашым брэндам. Між іншым, яна вядзецца пастаянна і планамерна на працягу ўжо амаль 20 гадоў. Кожнаму чалавеку, кожнаму народу трэба ўсведамляць сваё месца сярод іншых людзей і народаў. Гэта немагчыма без ведання гісторыі, без вывучэння культуры, звычаяў і традыцый сваёй Радзімы. Кожны чалавек звязаны з мінулым, сённяшнім і будучым сваёй краіны, таму неабходна, каб кожны з нас добра ведаў свае вытокі, гісторыю, культуру роднага краю. Матэрыялы, прадстаўленыя на конкурс, якраз і будуць гэтаму спрыяць. Між іншым, з імі можна будзе пазнаёміцца ў чытальнай зале раённай бібліятэкі.
Для захавання культурнай спадчыны, узбагачэння ведаў маларытчан аб родным горадзе супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу вырашылі стварыць матэрыялы па гісторыі роднага краю на электронных носьбітах. Імі падрыхтаваны ўжо відэафільмы: “Гэта мая Радзіма!”, “Тут Радзімы маёй пачатак”, “Застылая музыка Маларыты: гісторыя горада ў гісторыі будынкаў”, “На ўсё жыццё, на ўсе гады”, “Фільм пра горад у стылі РЭП”, “Чырвоная кніга Маларыцкага раёна”, а таксама прэзентацыі: “Падарожжа ў мінулае”, “Калі б будынкі загаварылі”.
– Ідэя напісаць гісторыю г.Маларыты ўзнікла даўно, – гаворыць Галіна Кучына. – Да нас пастаянна звяртаюцца студэнты ВНУ і ССНУ, навучэнцы ўстаноў адукацыі горада з мэтай вывучэння асобных аспектаў гісторыі райцэнтра і напісання рэфератаў. На жаль, напісана пра Маларытчыну вельмі мала, а асобна пра гісторыю горада – нічога наогул. Таму мы палічылі неабходным актывізаваць працу ў гэтым кірунку, заняцца даследчай дзейнасцю і выдаць свой варыянт летапісу горада. Бібліятэкары не проста вывучалі літаратуру, але і даследавалі сучасны стан нашага краю, усіх накірункаў яго жыцця: прамысловасці, эканомікі, сельскай гаспадаркі, адукацыі, медыцыны, культуры… Дапамагалі пісаць гісторыю гутаркі са старажыламі, дакументы бібліятэкі, падшыўкі мясцовай газеты “Голас часу” з 1953г., якія захоўваюцца ў раённай бібліятэцы, дакументы з архіваў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый (справаздачы), матэрыялы архіваў упраўлення капітальнага будаўніцтва райвыканкама, сямейных і асабістых… У выданні фіксуюцца падзеі з жыцця горада з 1566 года – даты першага ўпамінання ў гістарычных крыніцах пра населены пункт. Падзеі, якія адлюстраваны ў летапісе, ахопліваюць сацыяльна-эканамічнае жыццё, працоўныя дасягненні калектываў, будаўніцтва новых аб’ектаў, будынкаў, пераўтварэнне арганізацый, прадпрыемстваў, знамянальныя даты ў жыцці горада.

Зінчук, А. Прафілактыка "на колах" / Алена Зінчук // Голас часу. - 2016. - 4 чэрвеня. - С.4.
Изображение-043-для-сайта-300x168.jpg
Напрыканцы мая перасоўная бібліятэка (бібліобус) Маларыцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы сумесна з інфармацыйнай групай раённага аддзела ўнутраных спраў пад кіраўніцтвам Андрэя Гапоніка, якая арганізавана для садзейнічання сельскім пунктам аховы правапарадку, наведалася ў вёскі Брадзяцін, Багуслаўка, Хмялёўка. Тэмай сустрэчы з вяскоўцамі стала “Прафілактыка алкагалізацыі, сямейна-бытавых канфліктаў, ахова правапарадку”.
Загадзя аб гэтым мерапрыемстве былі праінфармаваны старшыні сельскіх Саветаў і жыхары вёсак. Работнікамі бібліобуса была арганізавана кніжная выстава “Алкаголь – выкрадальнік розуму і здароўя”, на якой былі размешчаны кнігі, перыядычныя выданні, цытаты і артыкулы з газет па прафілактыцы алкагалізму. Інспектар расказаў удзельнікам сустрэчы, што алкаголь – сацыяльнае зло, што амаль усе правапарушэнні ўчыняюцца ў стане алкагольнага ап’янення. Прывёў прыклады з жыцця нашага раёна, канкрэтнай вёскі. Растлумачыў меры адказнасці за адміністрацыйныя правапарушэнні, якія звязаны з незаконным захоўваннем і распаўсюджваннем спіртаўтрымліваючых рэчываў. Правёў ён размову і з тымі асобамі, якія знаходзяцца на ўліку ў міліцыі і мясцовай адміністрацыі. У вёсцы Хмялёўка ў сустрэчы з жыхарамі прыняў удзел старшыня Олтушскага сельскага Савета Вітольд Мечыслававіч Пяткевіч. У той дзень таксама наведалі пажылых грамадзян, высветлілі пытанні, што хвалююць мясцовых жыхароў. Інспектар распаўсюдзіў буклеты з інфармацыяй па прафілактыцы алкагалізму, крадзяжоў, разбояў.
Спадзяемся, што такая форма работы з насельніцтвам раёна прынясе карысць і атрымае падтрымку грамадзян.

Максімук, С. Кніга - сябар усёй сям'і // Голас часу. - 2016. - 4 чэрвеня. - С.2.
c3312b5-для-сайта.jpg
У рамках рэспубліканскай акцыі “Сямейнае чытанне”, якая праводзілася ў сакавіку-маі, у раённай дзіцячай бібліятэцы прайшоў конкурс чытання для ўсёй сям’і “Чытаем разам – гэта здорава”.
Акунуцца ў дзіўны кніжны свет разам з юнымі чытачамі бібліятэкары прапанавалі мамам і татам, бабулям і дзядулям. Тыя сем’і, якія больш актыўна чыталі, былі запрошаны на бенефіс сем’яў, дзе найбольш любяць кнігу, пад назвай “Мы ніколі не сумуем – з добрай кнігай мы сябруем”. Сем’і актыўных чытачоў – Кухцей, Зайцавы, Сасноўскія, Кульгаўчук, Разанка, Алесік – прынялі ўдзел у цікавай інтэлектуальна-забаўляльнай праграме і за сваё сямейнае сяброўства з кнігай атрымалі падарункі.

Навумчык, М. Дзеля бяспекі / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2016. - 18 мая. - С.2.
Сустрэча-для-сайта-300x186.jpg
Хутка пачнуцца летнія канікулы. Напярэдадні іх дзецям нялішнім будзе нагадаць пра правілы паводзін на дарогах.
- У мэтах прафілактыкі і прадухілення дарожных здарэнняў з удзелам дзяцей, – гаворыць Таццяна Крысіна, загадчыца Маларыцкай дзіцячай бібліятэкі, – у нас традыцыйна запланавана правядзенне шэрагу мерапрыемстваў. Адно з іх прайшло зусім нядаўна.
Урок прафілактычных паводзін “Ты на вуліцы адзін” з вучнямі 8 “А” класа СШ №1 правёў начальнік дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі райаддзела міліцыі Віталій Дашкевіч. Ён расказаў пра асноўныя накірункі работы службы ДАІ, прычыны дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, адказнасць за парушэнне правілаў дарожнага руху. Асаблівую ўвагу Віталій Пятровіч скіраваў на бяспеку паводзін на дарогах, язду на веласіпедах і скутарах, а таксама пра ўменне ведаць дарожныя знакі і дарожную разметку.
Напрыканцы сустрэчы была праве­дзена віктарына “Закон і я” і раздадзены памяткі прысутным “Як не дапусціць правапарушэнняў”. Акрамя таго, Віталь Дашкевіч адказаў на шматлікія пытанні вучняў.

DSC3279-для-сайта-300x188 (1).jpg
Навумчык, М. Дзяржаўныя сімвалы на фоне гісторыі / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2016. - 14 мая. - С.2.

Пад такою назваю на працягу больш чым паўтары гадзіны вялася размова за «круглым сталом» у чытальнай зале раённай бібліятэкі, якая была прымеркавана да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама, Андрэй Гарбацэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Уладзімір Бойка, старшыня Маларыцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, Сцяпан Герасімук, былы старшыня райвыканкама, Сяргей Папко, старшыня раённага грамадскага аб’яднання “Саюз афіцэраў”, Уладзімір Данілёнак, намеснік начальніка аддзела пагранічнай службы “Маларыта”, і інш. Цікавай і пазнавальнай стала сустрэча таксама і для вучняў 10-ых і 11-ых класаў раённай гімназіі і СШ №1. Між іншым, яна пачалася выкананнем усімі прысутнымі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Затым адбыўся прагляд відэафільма, што расказваў пра гісторыю Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, якія сталі разам з Дзяржаўным гімнам галоўнымі сімваламі суверэннай Беларусі.
За герб і флаг беларусы прагаласавалі на рэферэндуме ў 1995г.
Напрыканцы сустрэчы Валянціна Ібрагімава, загадчыца аддзела абслугоўвання, расказала пра герб г.Маларыты, звярнула ўвагу на тое, што 2016 год для нашага раённага цэнтра юбілейны – спаўняецца 450 гадоў з часу першага яго ўпамінання ў гістарычных дакументах.
– Герб, флаг, гімн яднаюць нас як грамадзян Беларусі, дэманструюць адзінства і агульную волю, а таксама сімвалізуюць павагу да продкаў, вернасць традыцыям, жыццеўстойлівасць, працавітасць і надзею на шчаслівую будучыню, – гаворыць Вадзім Граф, вучань 11 “Б” класа раённай гімназіі, уладальнік дыплома ІІІ ступені трэцяга (абласнога) этапу сёлетняй рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі.

DSC2974-для-сайта-300x228.jpg
Навумчык, М. Як навучыцца адрозніваць дабро ад зла / Мікалай Іванавіч Навумчык  // Голас часу. - 2016. - 12 мая. - С.6. 

Пад такой назвай у дзіцячай бібліятэцы г.Маларыты прайшла гадзіна давяральнай размовы. На сустрэчу з протаіерэем Віктарам Паляціла былі запрошаны вучні 5 “А” класа СШ №1.

Што такое дабро і што такое зло? Гэта вечнае, актуальнае і надзённае пытанне, над якім людзі разважаюць на працягу ўсёй гісторыі свайго існавання. Мы ведаем, што Бог зла не тварыў. Калі так, то чаму існуе яно, зло? І што трэба лічыць дабром? Ці ўсё, што здаецца добрым і прыемным, з’яўляецца такім на самой справе? Ці можна, робячы дабро роднаму, любімаму, блізкаму чалавеку, пакрыўдзіць, абразіць і нават прынізіць яго? І ці можа дабро быць жорсткім, бязлітасным? Пра ўсё гэта ішла зацікаўленая размова падчас сустрэчы са святаром.
Пяцікласнікі выказвалі свае меркаванні. Дабро, на іх думку, у першую чаргу звязана з уменнем спачуваць, радавацца, суперажываць, адгукацца на пачуцці іншых. Гэта яшчэ і спагадлівасць, чуласць, шчырасць, імкненне і жаданне рабіць прыемнае, добрае іншым. Зло – гэта войны і здрада, зай­здрасць і прагнасць, абыякавасць, эгаізм, падман, п’янства, калі моцны крыўдзіць больш слабага, малодшыя не паважаюць старэйшых, дарослыя не клапоцяцца пра дзяцей…
- На жаль, – гаварыў айцец Віктар Паляціла, – зло каварнае і вельмі распаўсюджана ў свеце. Яно маскіруецца, яго бывае цяжка распазнаць. Наша жыццё – няспынная барацьба дабра са злом. І ў гэтым змаганні павінна быць больш рашучасці і смеласці.
Напрыканцы сустрэчы благачынны адказаў на пытанні прысутных, а Таццяна Крысіна, загадчык дзіцячай бібліятэкі, парэкамендавала пяцікласнікам пачытаць кнігі з серыі “Дзецям пра…” выдавецтва Беларускай праваслаўнай царквы.
На здымку: сустрэча ў дзіцячай бібліятэцы г.Маларыты протаіерэя Віктара Паляціла з вучнямі СШ №1.
Изображение-014-для-сайта-300x298.jpg
Навумчык, М. Выцінанкі ад Настассі / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2016. - 12 мая. - С.8. 
У чытальнай зале Маларыцкай дзіцячай бібліятэкі цяпер можна пазнаёміцца з выставай “Папяровая фантазія”, дзе прадстаўлены выцінанкі, адзін са старажытных відаў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гледзячы на арыгінальныя работы, не скажаш, што іх аўтарам з’яўляецца сямікласніца Настасся Красіенка, вучаніца Мельніцкай базавай школы. Маляўнічае ўражанне застаецца надоўга. Прыгожа і велічна, незвычайна і запамінальна. Сапраўдная гармонія хараства! Звяртаюць на сябе і рэалістычнасць вырашэння фігур, складанасць сюжэту.
-На персанальнай выставе экспануецца толькі 30 маіх выразанак з паперы, – гаворыць Настасся. – Шмат вольнага часу цяпер прысвячаю любімаму захапленню. Выцінанкай сур’ёзна займаюся ўжо амаль 4 месяцы. Пачынала дзеля цікавасці са звычайных сняжынак, якія выразала пад Новы год, каб упрыгожыць шыбы вокнаў дома, дзе жыву. Паспрабавала – атрымалася прыгожа. Мама станоўча ацаніла мае работы, пахваліла. Гэта і стала своеасаблівым штуршком для творчасці. Потым “выцінаначная” справа сур’ёзна зацягнула. Мне падабаецца ўласнаручна ствараць цуды. Пераканана, што для занятку любімай справай дастаткова жадання.
Настасся Красіенка таксама добра малюе. Гэтым дзяўчына займаецца з 4 класа. У школе да нядаўнага часу працаваў гурток, якім кіраваў Эдуард Засухін. Ён вучыў дзяцей маляваць, даваў канкрэтныя парады, адкрываў невядомы свет ведаў, развіваў пачуццё прыгожага, эстэтычнага густу, фантазіі. Пастаянна заняткі Эдуарда Анатольевіча наведвала і Настасся. Шмат чаго яна пераняла ад свайго настаўніка. Таму некаторыя выцінанкі цяпер Настасся выразае па сваіх малюнках.
- Колькі часу займае праца над адной выцінанкай?
-Па-рознаму атрымліваецца, – кажа Настасся. – Калі простыя, то 3-4 гадзіны затрачваю. Над больш складанымі ажурнымі ўзорамі, бывае, заседжваюся і па 2-3 дні. Многія эскізы (узоры) для выцінанак пазычаю з інтэрнэту.
-У будучым ты, Настасся, напэўна, станеш мастаком?
-Не, – смяецца мая субяседніца. – Я таксама займаюся яшчэ і спортам (мнагабор’ем). Пабывала ўжо на спаборніцтвах у Віцебску, Маладзечне… Калі не атрымаецца стаць прафесійнай спартсменкай, то буду спрабаваць паступаць вучыцца ў ВНУ Міністэрства ўнутраных спраў. Аднак, выцінанкай займацца не перастану.

Навумчык, М. "Беларускай мовы смак" / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2016. - 7 мая. - С.7. 

Так называецца чарговы зборнік мясцовай паэтэсы Лідзіі Гаўрылюк, які падрыхтаваў і выдаў аддзел бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай ЦБС. У невялікім па памерах зборніку змешчаны 22 вершы, напісаныя на беларускай мове ў 2015 і 2016 гадах. У Лідзіі Сцяпанаўны гэта ўжо 5-ы па ліку зборнік. Першы з іх пад назваю “…но жить иначе просто не хочу!” убачыў свет у 2006г. У 2008г. Лідзія Гаўрылюк парадавала чытачоў яшчэ адным зборнікам вершаў “За цябе, Беларусь, буду Богу маліцца”. Выніковым стаў і 2010г. Тады аддзел бібліятэчнага маркетынгу выдаў яе “Кропелькі вечнасці”. Наступныя 2 гады для Лідзіі Сцяпанаўны таксама сталі плённымі ў творчым плане, бо з’явіўся яшчэ адзін зборнік “Дарога – жыццё”.
І вось “Беларускай мовы смак”. Пасля прачытання застаецца пачуццё асалоды ад сустрэчы з паэтычным словам. Напісаны вершы на роднай мове сакавіта, прыгожа, каларытна. Чытаеш і ствараецца ўражанне, што льецца нейкая ціхая мелодыя, даўно знаёмая, прыемная, мілагучная, якая ласкае зрок і слых. Паэтэса пільна падбірае, нібы узважвае кожнае слова, каб дакладней, паўней і больш ёміста ахарактарызаваць нейкую з’яву, падзею, працэс. Напрыклад, цікавымі падаюцца такія радкі:
Ляжаць за спіною гады, як снапы…
Захавала памяць з асалодай
Родныя маленства берагі…
Альбо:
Бываюць словы, як цвікі.
Пранізваюць да болю,
Як быццам вострыя клыкі
Звяроў, што ў няволі…
А вось як вобразна і маляўніча паэтэса піша пра ўзрост чалавека, які ўжо даўно не ў пары маладосці. Ён у Лідзіі Гаўрылюк асацыіруецца з восенню:
Падкрадзецца ціха-ціха на падвор’е,
І без запытанняў, хочам мы ці не,
Ў нас пазычыць сілу, прыгажосць, здароўе,
Нават нейкім сумам душу ахіне.
Серабром бліскучым пафарбуе скроні,
Забярэ салодкі сон наш уначы,
Міма нашай волі затрымцяць далоні…
Ад такога лёсу не, не ўцячы.
У вершах Лідзіі Гаўрылюк створана шмат яскравых і запамінальных вобразаў на аснове ўласных назіранняў, абагульненняў, філасофскіх разваг над жыццём:
Прайшоўся дожджык з навальніцай,
Як быццам злодзей уначы,
Баяўся некуды спазніцца,
Таму зямлю не прамачыў.
Жыццё як пар, так хуценька знікае,
Зрываецца, як ліст пажоўклы з дрэў,
І як касцёр, што ціха дагарае,
Аднак жа ён кагосьці абагрэў.
У жыцці таксама, людзі,
Было звеку і век будзе.
Нам таго не мінаваць:
Усё, што сеем, будзем жаць!

* * *
Лідзія Сцяпанаўна нарадзілася і вырасла ў в.Ляхаўцы. У свой час жанчына працавала ў Доме быту вышывальшчыцай, кандытарам, цяпер – поварам у адных з дзіцячых садкоў горада. Першыя вершы яна напісала яшчэ ў дзяцінстве, друкавалася ў раённай газеце “Голас часу”. Лідзія Гаўрылюк цяпер таксама захапляецца яшчэ і маляваннем, любіць іграць на гітары, акардэоне. У сям’і Лідзіі і Мікалая Гаўрылюкоў васьмёра дзяцей: Андрэй, Веніямін, Данііл, Ірына, Інеса, Маргарыта, Мацвей, Давід. Многія свае вершы напісала жанчына менавіта для іх.


DSC3044-для-сайта.jpg
Навумчык, М. Святочны перезвон / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2016. - 30 красавіка. - С.1.  
Заўтра ў праваслаўных вернікаў Вялікдзень, светлае Хрыстова Уваскрэсенне – самае доўгачаканае і радаснае, старажытнае і важнейшае хрысціянскае свята. Да Вялікадня праваслаўныя вернікі падрыхтоўваюць сябе духоўна сямітыднёвым постам. Раней у суботу ўсе, хто мог, ішоў на начное богаслужэнне ў храм. Напярэдадні свята асвячаюць у царкве “пасху” – хлеб (пірог), фарбаваныя курыныя яйкі, мяса, сыр… Звычай мае пэўны сэнс, таму што пасля Вялікага посту і малітвы вернікі разгаўляюцца асвячоным чырвоным яйкам, якое сімвалізуе крыжовыя пакуты Ісуса Хрыста, уваскрэсенне з мёртвых, пераход ад смерці да жыцця, аб­наўленне і ўратаванне. Затым ядуць асвячоны хлеб, мяса, сыр, як напамін аб нябачнай прысутнасці Уваскрэслага Хрыста, які разам з апосталамі таксама ўжываў простую ежу.
Да Вялікадня падрыхтаваліся і бібліятэкі раёна. Запланава­на правядзенне шматлікіх мера­прыемстваў, сустрэч са святарамі благачыння… У Маларыцкай ЦБС напярэдадні свята разгарнулася выстава-інсталяцыя “Велікодны перазвон”, якая знаёміць на­вед­вальнікаў з праваслаўнымі традыцыямі яго святкавання, з гісторыяй ўзнік­нення.

Навумчык, М. Як навучыцца адрозніваць дабро ад зла // Ekklisia.by: официальный сайт Брестской Епархии  [Электроны рэсурс] .  — Рэжым доступу:  http://ekklisia.by/.  — Дата доступу:  28.04.2016.

Дворак,Н. Падарожжа ў кніжную краіну // Голас часу. - 2016. - 27 красавіка. - С.6.

День православной книги в аг. Ляховцы  // Ekklisia.by: официальный сайт Брестской Епархии  [Электроны рэсурс] .  — Рэжым доступу:  http://ekklisia.by/.  — Дата доступу:  24.04.2016.
Навумчык, М. Асяродак нацыянальнай культуры / Мікалай Іванавіч Навумчык  // Голас часу. - 2016. - 6 красавіка. - С.2.
Падведзены вынікі абласнога тура рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры".
- Перад супрацоўнікамі бібліятэкі была пастаўлена мэта: сабраць усё, што датычыцца краязнаўства, – гаворыць Галіна Кучына, – у аддзеле бібліятэчнага маркетынгу. Работа з краязнаўчым матэрыялам стала своеасаблівым нашым брэндам. Між іншым, яна не носіць эпізадычны характар, а вядзецца пастаянна і планамерна на працягу ўжо многіх гадоў. Любы праект нараджаецца з ідэі, упэўненасці ў яго значнасці і жадання атрымаць станоўчы вынік. Мы сфармулявалі галоўную ідэю нашага праекта так: “Спасцігаючы, ствараць і захоўваць”.
- Перад тым, як прыступіць да стварэння праекта па краязнаўстве, – кажа Святлана Макарук, – мы сабралі і сістэматызавалі ўсю краязнаўчую літаратуру, папкі, альбомы, пака­зальнікі, фотаальбомы з краязнаўчых куткоў сельскіх бібліятэк-філіялаў, стварылі новыя фактаграфічныя папкі ў электронным рэжыме па тэмах, якія не былі прадстаўлены раней, а таксама ўвялі новыя старонкі ў летапіс гісторыі г.Маларыта. Краязнаўства ў раённай бібліятэцы ахоплівае некалькі накірункаў дзейнасці, сярод іх – гістарычны, геаграфічны, ваенна-патрыятычны, літаратурны, экалагічны, рэлігійна-грамадскі і інш. Але галоўным усё ж такі застаецца інфармаванне чытачоў аб розных краязнаўчых матэрыялах.
- Да інфармацыйных рэсурсаў бібліятэчнага краязнаўчага абслугоўвання адносіцца сукупны краязнаўчы фонд і даведачна-бібліяграфічны апарат, – дадае Юлія Казлоўская. – Кніжны фонд раённай бібліятэкі налічвае 45145 экзэмпляраў на розных носьбітах інфармацыі, 330 з іх – краязнаўчага характару. У Маларыцкай ЦБС вядзецца краязнаўчая картатэка артыкулаў і электронная картатэка “Краязнаўства”. База дадзеных электроннай картатэкі складае 3112 запісаў.
Праект, які заняў I месца ў абласным туры конкурсу, абагульніў вопыт і, безумоўна, дасць стымул для далейшага развіцця.


DSC01397-для-сатйа.jpg
Навумчык, М. Субяседнікі маёй душы / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2016. - 6 красавіка. - С.6. 

У Дварышчанскай сельскай біблія­тэцы прайшла сустрэча “Субяседнікі маёй душы”  з удзелам протаіерэя Уладзіміра Страхі, настаяцеля Праабражэнскай царквы в.Олтуш.  Святар падкрэсліў вялікую духоўна-ас­вет­ніцкую і выхаваўчую ролю кнігі ў жыцці чалавека і выказаў упэўненасць, што яна будзе запатрабавана заўжды, нягледзячы на навукова-тэхнічны прагрэс. Бо кніга – крыніца мудрасці, ведаў. Большасць людзей старэйшага пакалення яшчэ і дагэтуль ставіцца да кнігі, як да хлеба, як да чагосьці святога. Далей бібліятэкар Наталля Алесік зрабіла агляд праваслаўнай літаратуры, якая ёсць цяпер у фондзе бібліятэкі. Яна акцэнтавала ўвагу прысутных на тым, што ў старажытныя часы кнігі асабліва шанавалі, зберагалі, бо яны шмат каштавалі і перапісваліся ад рукі. Наведвальнікі Дварышчанскай сельскай бібліятэкі цяпер таксама могуць пазнаёміцца і з выставай “Праз кнігу – да духоўнасці”, якая расказвае пра гісторыю хрысціянства на Беларусі, пра архітэктурныя праваслаўныя храмы-помнікі краіны, яе святых.

Навумчык, М. Брацкі саюз дзвюх дзяржаў / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2016. - 2 красавіка. - С.1.

Изображение-014-для-сайта1.jpg
У гэтыя дні ў фае Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавана тэматычная выстава “Брацкі саюз: Беларусь і Расія”.
Яна прымеркавана да Дня яд­нання народаў Бела­русі і Расіі. Змешчаныя тут часопісы, кнігі і асобныя пуб­лікацыі яшчэ раз пераконваюць у тым, што наро­ды больш моцныя тады, калі яны разам. Гісторыя Беларусі і Расіі ідзе з глы­бінь стагоддзяў. Нашы дзяр­жа­вы маюць шмат роднаснага: гістарычныя карані, падобны лёс, традыцыі, агульныя перамогі і на­быт­кі. А цесныя духоўныя, гістарычныя, гуманітарныя, эканамічныя сувязі, стасункі і супрацоўніцтва спрыяюць развіццю сяброўскіх адносін паміж народамі. 2 красавіка – гэта не проста каляндарная дата, а своеасаблівае свята векавой еднасці краін праз жыццёвыя каштоўнасці і арыенціры, культуру, а таксама людскія лёсы.
На арганізаванай выставе ў Маларыцкай ЦБС пабывалі вучні 11-ых класаў раённай гімназіі. Затым Валянціна Ібрагімава, загадчык аддзела абслугоўвання, расказала старшакласнікам пра тое, што дало яднанне дзвюм дзяржавам, яе народам. Брацкі саюз, як падкрэслівалася ў час гутаркі, створаны быў найперш з мэтай павышэння дабрабыту народаў Беларусі і Расіі.
Навумчык, М. Субяседнікі маёй душы / Мікалай Іванавіч Навумчык // Ekklisia.by: официальный сайт Брестской Епархии  [Электроны рэсурс] .  — Рэжым доступу:  http://ekklisia.by/.  — Дата доступу:  30.03.2016.
Луцык, Д. Буккросінг па-маларыцку // Голас часу. - 2016. - 30 сакавіка. - С.5.
Навумчык, М. Чытаю я, чытай і ты! / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2016. - 26 сакавіка. - С.2.

Навумчык, М. Чытаю я, чытай і ты! / Мікалай Іванавіч Навумчык // Культура. - 2016. - 19 сакавіка. - С.10-11.

У Маларыцкай ЦБС пачалася дабрачынная акцыя “Падары бібліятэцы кнігу”. Яна прымеркавана да Дня славянскага пісьменства.
Амаль у кожнай сям’і ёсць прачытаныя і незапатрабаваныя кнігі, да якіх мала хто ўжо звяртаецца. Што з імі рабіць? Ёсць выйсце і з гэтай сітуацыі. Непатрэбныя аднесці ў бібліятэку.
— Такую акцыю мы праводзім не ў першы раз, — кажа Валянціна Ібрагімава, загадчык аддзела абслугоўвання Маларыцкай ЦБС. — У пераважнай большасці жыхары горада прыносяць выданні, якія ўбачылі свет адносна нядаўна, 3 — 7 гадоў таму. Гэта кнігі, якія добра захаваліся, іх прыемна ўзяць у рукі. Не меншую асалоду і задавальненне, пераканана, яны прынясуць і для душы. Цяпер найбольш ахвяруюць мастацкую літаратуру на любы густ: раманы (любоўныя, дэтэктыўныя, фантастычныя, гістарычныя ў першую чаргу), аповесці, вершы беларускіх аўтараў. Прыносяць таксама і літаратуру рэлігійнай тэматыкі. На яе заўсёды знойдуцца чытачы.
Самыя вялікія “ўклады” на кніжныя паліцы агульнага карыстання ўнеслі Вольга Шахава, Марыя Ярыга, Ларыса Суворава, Таццяна Кашэпа, Ганна Байдук, Наталля Котава, Алег Крыкота, Ірына Баршак, Віталія Сезік, Кацярына Пацяюк… 

Изображение-010-для-сайта.jpg
Навумчык, М. Мудрасці бясконцая крыніца / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2016. - 23 сакавіка. - С.2.
Да Дня праваслаўнай кнігі ва ўстановах адукацыі і культуры Маларытчыны былі прымеркаваны розныя мерапрыемствы.
Напрыклад, у Макранскай сельскай біблія­тэцы-філіяле для вучняў мясцовай школы прайшло мерапрыемства “Рэлігія – крыніца даб­рыні і чысціні”. Яно пачалося з лекцыі іерэя Сергія Капанькі, настаяцеля храма ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы в.Макраны. У час сустрэчы размова зайшла пра значэнне кнігі і рэлігіі для духоўнага вы­ха­вання чалавека. Затым айцец Сергій падарыў кожнаму з прысутных праваслаўны малітваслоў і невялічкі абразок Прасвятой Багародзіцы “Подательница ума”. Дзеці таксама зацікавіліся і прытчамі, якія прагучалі і прымусілі задумацца над пытаннямі быцця. Пасля бібліятэкар Тамара Максімук расказала пра духоўную літаратуру, якая ёсць у фондах бібліятэкі, пазнаёміла з некаторымі праваслаўнымі выданнямі.
У чытальнай зале раённай бібліятэкі прай­шоў “круглы стол”. З 10-класнікамі СШ №2 райцэнтра сустрэўся протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны цэркваў Маларыцкага раёна, настаяцель Мікалаеўскай царквы Маларыты, кандыдат багаслоўскіх навук. Падчас мерапрыемства святар выказаў заклапочанасць тым, што моладзь цяпер зусім мала чытае, што друкаваная кніга, на вялікі жаль, саступае захапленню камп’ю­та­рам ці мабільным тэлефонам. Гэта дрэнна, бо праваслаўная кніга з’яўляецца крыніцай бясконцай мудрасці. Яна здольна наталіць духоўную смагу, перасцерагае ад неабачлівых учынкаў.
Напрыканцы сустрэчы благачынны ад­ка­заў на пытанні ўдзельнікаў “круглага стала”.

Луцык, Д. Чытаем усей сям'ёй // Голас часу. - 2016. - 19 сакавіка - С.2.

З чарговай выставай творчых работ “Падарункі сваімі рукамі” з серыі “Свет хобі” можна пазнаёміцца ў чытальнай зале раённай бібліятэкі. Аўтар прадстаўленых работ – Валянціна Ібрагімава, загадчык аддзела абслугоўвання Маларыцкай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы. 

Изображение-012-для-сайта-150x150.jpg Навумчык, М. Падарункі сваімі рукамі / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2016. - 19 сакавіка. - С.4.

- На выставу я прадставіла 50 работ-падарункаў да розных свят: Новага года, вяселля, Дня нараджэння, 8 Сакавіка, дня закаханых… – гаворыць Валянціна Піліпаўна. – Усе яны зроблены ўручную. Дзвюх аднолькавых рэчаў няма. Яны розныя па аб’ёме, памерах, колеравай гаме, але гарманічна ўпісваюцца ў любы інтэр’ер і, як мне здаецца, ствараюць адчуванне незвычайнасці і чароўнасці. Усё, што прадстаўлена на выставе, зроблена ў асноўным з паперы, картону і нітак.

- З чаго ўсё пачалося? 

- Мы рыхтаваліся да вяселля дачкі Эльвіры, – успамінае Валянціна Піліпаўна. –Хацелася зрабіць ёй незвычайны падарунак. Для гэтага давялося пераглядзець шмат кніжак па рукадзеллю, інтэрнэт-сайтаў. У рэшце рэшт, узнікла ідэя “зрабіць” жаніха і нявесту сярод кветак у альтанцы. Падарунак атрымаўся арыгінальным і эксклюзіўным, многім спадабаўся. Гэта натхніла на далейшы пошук і творчасць. 

Цяпер Валянціна Ібрагімава, калі ёсць вольны час, творыць. З рознага матэрыялу ў яе атрымліваюцца розныя рэчы, аднак усе аднолькава прыгожыя.
- Бяруся за справу толькі тады, калі ёсць натхненне, нейкая ўнутраная патрэба, – прызнаецца Валянціна Піліпаўна.
- Відаць, у Вас ужо шмат падарункаў назбіралася?
- Усё раздорваю родным, блізкім мне людзям, калегам. Каб арганізаваць гэтую выставу, давялося збіраць раней падоранае.
Між іншым, усе выставы, якія арганізуе раённая бібліятэка, афармляюцца пры непасрэдным удзеле Валянціны Ібрагімавай. Яна дае парады, падказвае. Гэта таксама тычыцца і абласных, рэспубліканскіх творчых конкурсаў, у якіх прымае ўдзел Маларыцкая ЦБС.

Навумчык, М. Мудрасці бясконцая крыніца / Мікалай Іванавіч Навумчык // Ekklisia.by: официальный сайт Брестской Епархии  [Электроны рэсурс] .  — Рэжым доступу:  http://ekklisia.by/.  — Дата доступу:  18.03.2016.


10-2.jpg
Навумчык, М. Што табе падарыць / Мікалай Іванавіч Навумчык // Культура. - 2016. - 17 лютага. - С.7.
Маларыцкая ЦБС не перастае здзіўляць чытачоў запамінальнымі мерапрыемствамі. Апошняе таму пацвярджэнне — выстава творчых работ “Падарункі сваімі рукамі” з серыі “Свет хобі”, якая працуе ў чытальнай зале раённай бібліятэкі.
Аўтарам прадстаўленых работ з’яўляецца Валянціна Ібрагімава, загадчык аддзела абслугоўвання Маларыцкай ЦБС.
— Я прадставіла 50 твораў — падарункаў да розных святаў: Новага года, вяселля, дня нараджэння, 8 Сакавіка, дня ўсіх закаханых — кажа Валянціна Піліпаўна. — Усе яны зроблены ўласнаруч, і дзвюх аднолькавых рэчаў няма. Падарункі розныя па аб’ёме, памерах, колеравай гаме, але гарманічна ўпісваюцца ў любы інтэр’ер ды, як мне здаецца, ствараюць адчуванне незвычайнасці і чароўнасці. Усё, што прэзентавана на выставе, зроблена ў асноўным з паперы, картона і нітак.
Дарэчы, мерапрыемствы, якія арганізуе раённая бібліятэка, афармляюцца пры непасрэдным удзеле Валянціны Ібрагімавай. Гэта тычыцца і абласных, рэспубліканскіх творчых конкурсаў, у якіх прымае ўдзел Маларыцкая ЦБС.

Братчук, Г. Наша Наташа // Голас часу. - 2016. - 16 сакавіка. - С.5. 

библиотека-и-срельба-007-для-сайта.jpg
Луцык, Д. Не па людзях. а па метрах...// Голас часу. - 2016. -13 лютага. - С.3.
Па тоне, што быў зададзены з першых хвілін сустрэчы прадстаўнікоў КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” з жыхарамі раёна ў чытальнай зале раённай бібліятэкі, было зразумела: новыя тарыфы на камунальныя паслугі, а таксама новаўвядзенні ў прадастаўленні іх жыллёва-камунальнай гаспадаркі, усхвалявалі многіх. Таму да размовы з камунальнікамі гараджане прыйшлі падрыхтаваныя. Хто з “жыроўкамі”, хто з багажом інфармацыі з перыядычнага друку, а хто з пытаннямі, адказы на якія павінны былі даць начальнік абаненцкага аддзела Таццяна Касянюк і бухгалтар па разліках Марыя Ярыга.
Аб тым, што жыллёва-камунальныя плацяжы вырастуць, гавораць адразу некалькі дакументаў: Указ Прэзідэнта ад 31 снежня 2015 г. № 535 «Аб прадастаўленні жыллёва-камунальных паслуг”, пастанова Савета Міністраў, на падставе якой падаткі на дабаўлены кошт на газ і электраэнергію давядзецца плаціць насельніцтву, а таксама дзеючы Указ № 550, згодна з якім кожны год тарыфы ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы могуць павышацца на 5 до­ла­раў ЗША. Таму перш за ўсё грамадзян цікавіла, наколькі вырасце “камуналка” ўжо ў студзені, якімі будуць новыя тарыфы на ваду, каналізацыю, цеплазабеспячэнне. Спецыялісты прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі агучылі новыя лічбы, зацверджаныя Брэсцкім аблвыканкамам, якія сведчаць, што тарыфы на ваду і каналізацыю павялічыліся больш чым у 3 разы. На 30 працэнтаў узраслі тарыфы на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і водазабеспячэння. У выніку, калі раней насельніцтва кампенсавала толькі 30 працэнтаў выдаткаў на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дык цяпер гэтая лічба прыблізіцца да 80 працэнтаў.
Шмат пытанняў у грамадзян выклікаў і Указ Прэзідэнта № 535. Згодна з ім з паслугі “тэхнічнае абслугоўванне” выключаюцца прыбіранне і асвятленне месцаў агульнага карыстання. Цяпер гэта тры асобныя паслугі. Прычым тарыф за тэхнічнае абслугоўванне, куды ўваходзіць падтрыманне ў спраўным стане канструктыўных элементаў пабудовы, інжынерных сістэм і г.д., застаецца нязменным – 994,9 рубля за метр квадратны агульнай плошчы. А вось за санітарнае ўтрыманне дадатковых памяшканняў дома і асвятленне месцаў агульнага карыстання давядзецца плаціць асобна. Прычым кошт гэтых паслуг будзе прапарцыянальным плошчы кватэры. Чым больш квадратных метраў, тым большай будзе аплата. З гэтым нязгодныя тыя, хто жыве ў двух-трохпакаёвых кватэрах.
-Я жыву адна, плошча маёй кватэры больш за 60 квадратных метраў. Чаму я па­вінна плаціць больш за іншых? – абуралася пенсіянерка. – У некаторых двухпакаёвых кватэрах жывуць і па пяць чалавек, адпаведна і смецяць яны больш, а плаціць будуць менш!
Аднак яе пытанне засталося рытарычным, бо на мясцовым узроўні могуць толькі даводзіць і тлумачыць прапісаныя Указам палажэнні.
Калі гаварыць пра прыбіранне пад’ездаў, новым Указам жыльцам дадзены выбар: ці працягваць карыстацца паслугамі работнікаў жыллёва-камунальнай гаспа­дар­кі, ці ўбіраць самастойна. Але ёсць адна ўмова: калі хоць адзін з жыльцоў не згодны прыбіраць пад’езд сваімі сіламі, дык на платнай аснове гэтую паслугу ўсё ж будуць аказваць камунальнікі. Па настроі прысутных няцяжка было зразумець, што плаціць за часам няякаснае, не­своечасовае прыбіранне яны не жадаюць. Марыя Іванаўна ж адначыла, што цяпер, калі за паслугу давядзецца плаціць самім жыльцам, дык і патрабаванні іх да прыбіральшчыка будуць большымі. Калі ж жыльцы аднагалосна прымаюць рашэнне прыбіраць самастойна, ніяк не азначае, што правяраць санітарны стан пад’езда ніхто не будзе. Гэта ўваходзіць у абавязкі санітарна-эпідэміялагічнай службы. Прыбіраць пры­дваровыя тэрыторыі па-ранейшаму будуць работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі за кошт мясцовага бюджэту.
Калі адносна прыбірання пад’ездаў за жыльцамі застаецца выбар, дык за асвятленне месцаў агульнага карыстання давядзецца плаціць без усялякіх “але”. У кожным доме ўсталяваны агульныя лічыльнікі электраэнергіі. Таму, чым менш часу свеціць лямпачка, тым менш давя­дзецца плаціць за электраэнергію ў цэлым. У прыватнасці, аплата будзе залежаць ад плошчы кватэры. Але пры жаданні затраты на асвятленне жыльцы могуць зменшыць самастойна.
 Напрыклад, устанавіць датчык руху, каб святло загаралася толькі тады, калі ў пад’езд заходзіць чалавек. А вось з суседзямі, у падвалах якіх працуюць маразільныя камеры, халадзільнікі, іншыя электрычныя прыборы, якія спажываюць шмат электраэнергіі, разбірацца давядзецца самім жыльцам.
Больш падрабязна даведацца аб новых паслугах жыллёва-камунальнай гаспадаркі і плаце за іх, вызначыцца з тым, як бу­дзе праводзіцца санітарнае прыбіранне пад’ездаў, насельніцтва зможа ў час схо­даў, якія ў хуткім часе павінны прайсці з жыльцамі ўсіх дамоў.

 Крысіна, Т.Ф. Беларусь: вядомая і невядомая // Голас часу. - 2016. -10 лютага. - С.2.

Інфармацыйна-пазнавальны праект пад такой назвай распрацавала дзіцячая бібліятэка. Ён прымеркаваны да Года культуры. Мэта распрацошчыкаў праекта – рознабакова пашырыць веды школьнікаў аб роднай краіне, выклікаць у іх цікавасць да незвычайных і малавядомых фактаў.

У розныя часы ў грамадстве фарміруюцца свае, уласцівыя менавіта гэтай эпосе, каштоўнасці. Але любоў да Радзімы, веданне гісторыі краіны, шанаванне культурных каштоўнасцей, павага да традыцый свайго народа з’яўляюцца той нітачкай, якая злучае пакаленні. У студзені ў дзіцячай бібліятэцы для вучняў 5”А” і 8 “А” класаў СШ № 1 прайшлі інфармацыйна-пазнавальныя ўрокі “Дзе звычаі шануюць – там шчасліва жывуць”. Мерапрыемства было падрыхтавана па кнізе даследчыка духоўнай культуры беларускага народа Івана Іванавіча Крука “Сімволіка беларускай народнай культуры” . Размова ішла пра самыя распаўсюджаныя беларускія абрады і сімволіку некаторых традыцыйных рытуалаў.
У 2016 годзе наш горад адзначае свой 450-гадовы юбілей. На працягу года ў дзіцячай бібліятэцы запланавана правесці мерапрыемствы “Мілы горад сэрцу дарагі: краязнаўчы рукзачок”, “Маларыта – вандроўка ў часе: краязнаўчае падарожжа”, “Рысы любімага горада: мазаіка цікавых фактаў”. Спадзяемся, што запланаваная работа дапаможа школьнікам папоўніць веды пра родны горад і ў цэлым пра нашу краіну.

Кучына Г.У. Гісторыя ў стыле РЭП / Галіна Уладзіміраўна Кучына // Культура. - 2016. - 6 лютага. - С.6.

У рамках праекта “Наш любы горад Маларыта” (да 450-годдзя паселішча) цягам 2014 — 2015 гадоў праведзена карпатлівая работа па падрыхтоўцы юбілея. Маларыцкая цэнтральная бібліятэка назапасіла досвед працы па зборы, захоўванні і перадачы ад пакалення да пакалення інфармацыі аб культурнай спадчыне. Праект закліканы надаць новы стымул развіццю краязнаўчай дзейнасці. 
Супрацоўнікі бібліятэкі збіраюць усё, што тычыцца мінуўшчыны, у сваім цэнтры краязнаўства. Гэта брэнд нашай бібліятэкі. Работа з краязнаўчым матэрыялам мае не эпізадычны характар, а вядзецца стала і планамерна на працягу многіх гадоў. Перад тым, як прыступіць да яе, мы сабралі і сістэматызавалі ўсю краязнаўчую літаратуру, папкі, паказальнікі, фотаальбомы ў краязнаўчым кутку, адрэдагавалі даведачны апарат па краязнаўстве, стварылі новыя фактаграфічныя папкі ў электронным выглядзе па тэмах, якія не былі прадстаўлены раней. Супрацоўнікі праектнай групы ЦРБ вядуць работу па выяўленні і зборы краязнаўчых матэрыялаў. Для гэтага выкарыстоўваюцца бібліяграфічныя і літаратурныя крыніцы, архіўныя матэрыялы, апавяданні старажылаў. Вынікам стала выданне кнігі аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, а таксама стварэнне гарадскога летапісу. Падрыхтаваны альбомы пра гісторыю гарадскіх будынкаў, пра сённяшнюю Маларыту.
Фонд медыярэсурсаў бібліятэк недастатковы, а мультымедыйныя праекты дапамагаюць вырашыць гэтую праблему: з’явілася магчымасць прэзентаваць маларытчанам матэрыялы цэнтральнай бібліятэкі. Здольнасць камп’ютара падаваць інфармацыю адначасова ў выглядзе тэксту, графікі, гуку, відэа дазваляе ствараць прэзентацыі, відэаролікі і нават фільмы. Медыятэхналогіі, у адрозненне ад звычайных сродкаў, значна пашыраюць магчымасці бібліятэкараў. Ёсць нават фільм пра горад, дзе тэкст чытаецца ў стылі рэп.
У практыку краязнаўчай работы трывала ўвайшлі цыклы выстаў, слайд-падарожжаў, відэааглядаў, краязнаўчых субот, урокаў краязнаўства, якія праводзяцца па вызначанай праграме (работа арганізавана так, што на змену выпадковым эпізадычным дзеям прыходзіць паслядоўнае і сістэмнае раскрыццё самых важных тэм). У пошуках найноўшых шляхоў пашырэння краязнаўчых матэрыялаў бібліятэка часта выходзіць за межы ўласна бібліятэчных форм. У адносінах да краязнаўчай работы гэта заканамерна.
З 2013 года ў ЦРБ дзейнічае праект “Пяць хвілін з бібліятэкай”, у рамках якога забяспечваецца шырокае інфармаванне аб наяўнасці ва ўстанове бібліятэцы краязнаўчых матэрыялаў, аб правядзенні значных мерапрыемстваў. Усё гэта здзяйсняецца праз мясцовую газету, абласное і раённае радыё, з якімі мы шчыльна супрацоўнічаем.
Маларыцкая цэнтральная раённая бібліятэка сёлета адзначае 70-годдзе. Яшчэ летась мы стварылі цікавую экспазіцыю, прысвечаную развіццю бібліятэчнай справы ў горадзе. Прадстаўлены фотаздымкі, матэрыялы з архіва і за 70 гадоў. Размешчаны матэрыялы аб першых бібліятэкарах, ветэранах бібліятэчнай справы, актыўных чытачах, аповеды супрацоўнікаў аб працы з дня заснавання і да сёння. Супрацоўнікі праектнай групы “Мой любы горад Маларыта” падрыхтавалі і 18-хвілінны мультымедыйны відэаролік да 70-годдзя Маларыцкай раённай бібліятэкі.

DSC1519-для-сайта.jpg

Навумчык, М. Пакланіцца вёсцы
 / Мікалай Іванавіч Навумчык // Голас часу. - 2016. - 3 лютага. - С.8. 
 
У аддзеле бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай цэнтра­ліза­ванай бібліятэчнай сістэмы выдадзены чарговы (ужо 38-ы па ліку) зборнік мясцовага паэта пад назвай “Вёсцы я прыехаў па­кланіцца…” Яго аўтар – маларытчанін Пётр Пальчук.

Пётр Іванавіч вучыўся ў Бра­дзя­цінскай васьмігадовай школе, затым закончыў Брэсцкі будаўнічы тэхнікум. Спачатку працаваў у г.Ганцавічы, адкуль быў прызваны на службу ў армію. У чэрвені 1975 г. уладкаваўся ў Маларыцкую ПМК-98, дзе працаваў майстрам, прарабам, старшым прарабам.
У Пятра Пальчука гэта першы паэтычны зборнік.
- Пётр Іванавіч, калі сталі пісаць вершы?
- Першы твор напісаў, калі вучыўся ў 6 класе. Любоў Апановіч, настаўніца рускай мовы і літаратуры, у якасці дамашняга задання неяк прапанавала напісаць верш пра восень. Ён, на думку Любові Паўлаўны, атрымаўся ў мяне лепшым, чым у маіх аднакласнікаў. Гэта натхніла, надало нейкі стымул для творчасці. Праўда, толькі на пэўны час. Затым зрэдку пісаў вершы, калі служыў у арміі. Больш натхнення з’яўлялася, калі дзеці пачалі хадзіць у дзіцячы сад. Для іх прыдумваў невялікія чатырохрадкоўі для выступлення на ранішніках. А затым жыццё закруцілася-завярцелася, узніклі новыя праблемы, якія неабходна было вырашаць. Не да вершаў стала.
- А што прымусіла зноў узяцца за пяро і пісаць вершы?
- Напэўна, жыццё, – смяецца Пётр Пальчук. – У 2014 г. я выйшаў на заслужаны адпачынак. На пенсіі чалавек таксама павінен займацца нечым карысным для сябе. Каб не марнаваць вольны час, пачаў пісаць вершы. Тым больш, што тэмы для іх на кожным кроку падказвала само жыццё. Да некаторых раней напісаных вершаў вяртаюся, перачытваю, праўлю іх. Кожны верш – уласна перажытае, асэнсаванае, думанае-перадуманае.
Дэбютным для Пятра Пальчука стаў 2015 г. У лютаўскім выпуску літаратурнага аб’яднання “Над рэчанькай Рытай”, якое існуе пры раённай газеце “Голас часу”, быў надрукаваны яго першы верш…
Амаль усё, што выйшла з-пад пяра Пятра Іванавіча за мінулы год, і ўвайшло ў зборнік. А гэта – 57 вершаў, у якіх ён са шчырасцю, непрыхаваным хваляваннем расказвае пра сябе, родныя сэрцу мясціны, бацькоў, задумваецца над пытаннямі вайны і міру, адказнасці чалавека за свае ўчынкі і паводзіны. Па-філасофску асэнсоўваючы зямныя справы чалавека, паэт раздумвае пра вечнае. Аўтар спрабуе даць адказы на шматлікія надзённыя і актуальныя пытанні. Вершы не пакідаюць чытача абыякавым, бо напісанае паэтам кранае за душу.
Са зборнікам Пятра Пальчука “Вёсцы я прыехаў пакланіцца…” можна пазнаёміцца ў чытальнай зале раённай бібліятэкі.