Свята "У госцi да Купалы"
2 ліпеня ў Гвозніцкай сельскай бібліятэцы праведзена свята "У госцi да Купалы" да юбілею аднаго з самых вядомых беларускіх пісьменнікаў, заснавальніка сучаснай беларускай літаратуры Янкі Купалы.
У кожнага народа ёсць песняры, прарокі, што сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю, даючы мэту і сэнс існавання не аднаму пакаленню. Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў такім сімвалам з’яўляецца Янка Купала.
Дзеці падчас мерапрыемства інсцэніравалі верш “Мужык”. Чыталі ўрыўкі з паэмы “Бандароўна”. У бібліятэцы была падрыхтавана выстава твораў, прысвечаных жыццю і творчасці Я. Купалы “Пясняр зямлі беларускай”.








Кибербезопасность