Прэзентацыя кнігі “Гісторыя малой радзімы. Вёска Чарняны”.
Ужо не адзін год аддзел бібліятэчнага маркетынгу разам з бібліятэкамі раёна рэалізуе праект “Летапіс населеных пунктаў Маларытчыны”. У гэтай серыі ўжо падрыхтаваны і выдадзены такія кнігі, як “Вёска Олтуш. Гісторыя і сучаснасць”, “Летапіс вёскі Арэхава”, “Летапіс вёскі Пажэжын”, “Мая ціхая радзіма. З гісторыі вёскі Брадзяцін”, “Беларусам я завуся, вёскай Радзеж ганаруся” і інш. Нядаўна з’явілася чарговая выданне − “Гісторыя малой радзімы. Вёска Чарняны”. Кніга складаецца з некалькіх раздзелаў: “Адкуль у вёскі імя”, “Гісторыка-архіўная даведка Чарнянскага сельсавета”, “З гісторыі населенага пункта”, “Культурнае жыццё”, “Адукацыя”, “Дзіцячы сад”, “З гісторыі мясцовага калгаса”, “Гісторыя стварэння Чарнянскага лясніцтва”, “Чарнянскі шкляны і крыштальны заводы”. У выданні таксама паказаны перыяд Вялікай Айчыннай вайны, расказваецца пра тых, хто ваяваў у Афганістане, прыводзяцца гіпотэзы паходжання назвы населенага пункта, цікавыя звесткі пра аграгарадок. Напрыклад, у Чарнянах асноўнымі з’яўляюцца прозвішчы Кулічык, Карабчук, Астапук і Клебановіч. У пераважнай большасці ўсе іх носьбіты – родзічы.
“Гісторыя малой радзімы. Вёска Чарняны” праілюстравана фотаздымкамі, зробленымі ў розныя гады, а таксама ўспамінамі чарнянцаў. Аўтарамі летапісу вёскі з’яўляюцца мясцовыя жыхары. Увесь матэрыял сабрала бібліятэкар Чарнянскай бібліятэкі Алена Анішчук. Яго апрацавалі і сістэматызавалі Людміла Гарысюк і Галіна Кучына. 16 лютага адбылася прэзентацыя зборніка, на якой прысутнічалі: старшыня Чарнянскага сельскага Савета Аляксандр Васільевіч Пятручык, мясцовы краязнаўца Анатоль Фёдаравіч Ніканчук, настаяцель Чарнянскай царквы айцец Мікалай, былая настаўніца рускага языка і літаратуры Чарнянскай СШ Таццяна Мікалаеўна Нікольская, былы кінамеханік Чарнянскага СДК Паляшчук Марыя Міхайлаўна, былая заведуючая Чарнянскага яслі-сада Наталля Мікалаеўна Літвінская, былы старшыня прафсаюзнай арганізацыі калгаса ім. Крупскай Павел Паўлавіч Міцюк, памочнік ляснічага Чарнянскага лясніцтва Леанід Яўстаф’евіч Міхалькевіч,
мясцовы паэт Уладзімір Мікітавіч Данілюк и старажылы вёскі.

















Кибербезопасность