Паэтычная старонка "І прыйдзе новых пакаленняў на нашы месцы грамада"
Бібліятэкар Чарнянскай сельскай бібліятэкі правяла ўдзельнікаў мерапрыемства па паэтычнай старонцы "І прыйдзе новых пакаленняў на нашы месцы грамада".
З усіх славянскіх народаў беларусы, напэўна, найдаўжэй чакалі з'яўлення сваіх нацыянальных песняроў. Расія ўжо мела А.Пушкіна, Украіна -Т.Шаўчэнку, Польшча - А.Міцкевіча...
Нібы адчуваючы нейкую віну за шматвекавую цяжкую і маркотную долю Беларусі, 140 гадоў назад Бог шчодра кінуў сваю зорную іскру адразу ў дзве душы сялянскіх сыноў - і успыхнулі дзве найярчэйшыя зоркі беларускай літаратуры: Янка Купала і Якуб Колас. Успыхнулі, каб паказаць усяму свету, што ёсць такі народ, што ёсць такая мова.
7 ліпеня адзначаецца 140 год з дня нараджэння Янкі Купалы. У сувязі з гэтай датай бібліятэкар сабрала маленькіх чытачоў, каб пазняёміць іх з жыццём і творчасцю паэта. Падчас сустрэчы дзеці з захапленнем слухалі яго вершы, адказвалі на пытанні віктарыны "Што вы не ведаеце пра Янку Купалу?" і пазнаёміліся з самымі нечаканымі біяграфічнымі фактамі з яго жыцця.

Кибербезопасность