Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы (Іван Луцэвіч) у дзіцячай бібліятэцы адбыліся купалаўскія чытанні «Ляціць, гучыць Купалаў голас”. Юныя чытачы пазнаёміліся з жыццём паэта. Чытанне вершаў “Хлопчык і лётчык”, “Сыны”, “Мой край”, "Юрачка", "Алеся" праводзілася з дапамогаю фланэлеграфа, які садзейнічаў вобразнаму ўспрыманню творчасці паэта. Вобразы, якія найбольш ярка запамяталіся, дзеці малявалі на асфальце. Дзень нараджэння Янкі Купалы супадае з народным святам Купалле. Існуе беларуская версія псеўданіма Янка Купала - ад імя Іван і назвы свята. Згодна прыкметам, у ноч на Купалу распускаецца кветка папараці, а той чалавек, які знойдзе яе, стане шчаслівым і багатым. Луцэвіч хацеў стаць для чытачоў гэтай шчаслівай кветкай. Кожны ўдзельнік мерапрыемства знайшоў сваю кветку папараці з вясёлымі прадказаннямі.








Кибербезопасность