Кніжная выстава "Родная мова – тое, што нас яднае"


Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. У файе раённай бібліятэкі супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання арганізавана кніжная выстава "Родная мова  – тое, што нас яднае".
Для нашага народа родная мова – беларуская. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.
Некаторыя людзі ўспамінаюць пра беларускую мову і беларускамоўныя кнігі, на жаль, толькі напярэдадні Дня роднай мовы. Але ў нашай бібліятэцы такая літаратура карыстаецца попытам і не губляе свой прэстыж на працягу ўсяго года.
“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова”.                                                 Змітрок Бядуля
11l.jpg