Кніжная экспазіцыя “Народ наш адзінствам ганарыцца”, прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
3 ліпеня беларускі народ шырока адзначае Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Да гэтай даты каля цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавана кніжная экспазіцыя “Народ наш адзінствам ганарыцца”, якая адлюстроўвае асноўныя акцэнты ідэалогіі беларускай дзяржавы.
На ёй прадстаўлены матэрыялы, якія раскрываюць асноўныя вехі развіцця Беларусі, як незалежнай дзяржавы. Адметнай рысай выставы з'яўляецца жанравая рознабаковасць: энцыклапедычныя даведнікі, грамадска-палітычныя, навукова-папулярныя, мастацкія выданні. Прыцягвае таксама ўвагу і літаратура аб развіцці краіны на сучасным этапе.
Не менш цікавыя і змястоўныя матэрыялы прадстаўлены ў другой частцы экспазіцыі “Край мой там, дзе Рыта льецца”, дзе экспануецца шэраг унікальных краязнаўчых матэрыялаў на папяровых носьбітах, сабраных і апрацаваных бібліятэкарамі ў розныя гады.

Кибербезопасность