Гістарычная вандроўка "Жывая спадчына"


Бібліятэкар Чарнянскай сельскай бібліятэкі правяла гістарычную вандроўку "Жывая спадчына", дзе ішла размова аб мінулым і сённяшнім часе вёскі  Чарняны  з вучнямі 4 класа. Дзеці глядзелі стужкі пра родную вёску,  адказвалі на пытанні віктарыны "Мая Беларусь".
Родная вёска... Што можа быць лепш за вёску, дзе ўсё так знаёма і блізка: кожны лісток, кожны кусцік нагадвае пра дзяцінства. Чарняны — гэта ёсць самае выдатнае, што ёсць на свеце. Бібліятэкар лічыць, што толькі ў гэтым дзіўным кутку нашай вялізнай краіны такое крышталёва чыстае паветра, такая буйная дыяментавая раса...
003.jpg
004.jpg
006 (1).jpg
007.jpg
005 (1).jpg