Гадзіна краязнаўства “Захавай залацінкі сваёй спадчыны” прайшла ў Арэхаўскай бібліятэцы.
На мерапрыемства былі запрошаны дзеці са школьнага лагера. Іх увазе прадстаўлена этнаграфічная выстава-экспазіцыя ”Мой куточак, як вяночак”, арганізаваная ў бібліятэцы. Удзельнікі пазнаёміліся з экспанатамі выстаўкі: прыладамі працы нашых продкаў. Успомнілі пра старажытныя промыслы беларусаў: ганчарства, бондарства, ткацтва. Паглядзелі відэастужку “Быт нашых продкаў”. Размаўлялі аб вуснай народнай творчасці – загадках, казках, прыказках і прымаўках. Пагулялі ў народныя гульні, вучыліся танцаваць народныя танцы.




Кибербезопасность