Відэаагляд навінак беларускай літаратуры


У філіяле "Хаціслаўская сельская бібліятэка" для чытачоў арганізаваны відэаагляд навінак беларускай літаратуры, які  быў накіраваны на азнаямленне чытачоў з самымі свежымі творамі айчынных аўтараў, якія папоўнілі кніжны фонд бібліятэкі.

Быў прадстаўлены шырокі спектр жанраў: ад сучаснай прозы і паэзіі да гістарычных раманаў і дзіцячай літаратуры. Кожная кніга была апісана з акцэнтам на яе сюжэт, тэматыку, аўтарскі стыль і магчымую цікавасць для розных катэгорый чытачоў.
101419811_0.jpg