Турнір знаўцаў “Родная мова на пялёстках васілька”


У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі адбыўся турнір знаўцаў “Родная мова на пялёстках васілька”. У гульнявым мерапрыемстве ўдзел прынялі вучні 10 класса першай гарадской школы. Васілёк — сімвал Беларусі, а яго пялёсткі — гэта розныя грані нашай мовы: “Гісторыя”, “Песня”, “Каханне”, “Побыт”, “Спадчына”, “Старонкі мінулага”, “Сучаснасць”,“Будучыня”. Падчас мерапрыемства школьнікі цягнулі пялёсткі блакітнай кветкі і выконвалі заданні.
У кожнага ёсць сваё любімае беларускае слова, таму напрыканцы мерапрыемства школьнікі пісалі на пер'ях бусла – сімвала нашай краіны, свае любімыя беларускія словы. Гэта сімвалізавала жаданне, каб бусел данёс да кожнага жыхара нашай планеты, якая прыгожая наша беларуская мова.

0-02-05-51638b8c09a3b267025387f88a3ffb8239d27aba08a4e50384b52f9d0a8baf1d_adc799b66a348b62.jpg
0-02-05-b1423af9253dbd4763b008403e955d43e2542e6f5cf3d7df3a4cd1fca04715d1_8a120a0dcc81c695.jpg
0-02-05-e5e4ffc5702707edb5577295ac4ad1d8a18911260029cd6af320ce979edf7dba_aa46101fbcd1476f.jpg
0-02-05-d171f5678799f82a298c199bf9e33b6f8bbefa69e6b32a663cd8801e97844dd5_46e892605f700e69.jpg
0-02-05-20a4cf371301541f536c77abdf5e7259932092b45293709dc73457373b7f5286_6a9fb1cd3b010bdf.jpg
0-02-05-86e7516b5ac0b8f0f885822fe71ab30076941deabc044e77901d30270202dd94_2722aa6b405d6810.jpg
0-02-05-96482df422c408dad9a2618e1c569e976f0b2d7eea594dea0383dfc919e5c8a1_eb9e0ce62b73b58e.jpg