Турнір знаўцаў роднай мовы "Размаўляем па-беларуску"


У філіяле "Чарнянская сельская бібліятэка" адбыўся турнір знаўцаў роднай мовы "Размаўляем па-беларуску".

Мэта мерапрыемства – садзейнічанне паглыбленню ведаў вучняў пра гістарычную і культурную спадчыну Беларусі, пра багацце роднай мовы, выхаванне павагі да іх. Вучні паказалі свае веды: удзельнічалі ў віктарынах, рабілі пераклады з рускай мовы на беларускую, успаміналі выказванні беларускіх пісьменнікаў. Напрыканцы мерапрыемства кожны выказаў свае шчырыя адносіны і павагу роднай мове.
0-02-05-c798a7805daba6591d26335f952d04ef89ff52db3baff1e037aa1dd25370a741_299ba7be3b6b2699.jpg0-02-05-e56c0aef3c44baf0544b88e959867db6443e6960b46d85f29c566c8796a677d6_7ea4225f0416d20b.jpg
0-02-05-cac9b26a69670ea6ac6e5a6763cfdfe89580337bff5193af5404314ca2748c49_e263e672d0db7c7c.jpg0-02-05-efdf1eea234839331384302201870bc36c5df904d47d8f0889bb273045435895_e823d52d164e52c.jpg
0-02-05-d87578e465ca4254b129cefbd902c964a37ddfc66b0e832eeb431d9ea3d05605_35c5390f0551dd28.jpg