Пазнавальнае падарожжа "Мой край завецца Беларусь"


У філіяле "Замшанская сельская бібліятэка" бібліятэкар правяла пазнавальнае падарожжа "Мой край завецца Беларусь", прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства было накіравана на паглыбленне ведаў пра гісторыю, культуру і традыцыі Беларусі, а таксама на выхаванне пачуцця патрыятызму і любові да роднага краю.
Удзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з багатай гісторыяй краіны,  даведацца пра выдатных людзей, якія праславілі Беларусь.
Бібліятэкар правяла віктарыну на веданне беларускай мовы, літаратуры і народных звычаяў. 
0-02-05-9640617177673008146519328e64094c231458dd48f79f8bacb4e4950fdbc1f8_c664977d99b5853d.jpg
0-02-05-24c023fd569bc84e65e0ed57dbc0b7a35cd841c13675d0446f5ffe5d1f747211_15a30142003cb176.jpg