Патрыятычная гадзiна "Я ганаруся, што я з Беларусi"


Напярэдадні свята вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у філіяле "Чарнянская сельская бібліятэка" прайшла патрыятычная гадзiна "Я ганаруся, што я з Беларусi".

Бібліятэкар гаварыла дзецям аб тым, што любоў да Радзімы і гонар за яе ва ўсе часы з’яўляліся адметнымі рысамі сапраўдных патрыётаў, таму што толькі ў павазе да мінулага і будучага сваёй краіны магчыма станаўленне грамадзяніна. Нашы суайчыннікі, дзе б яны не былі, ніколі не павінны забываць, што яны беларусы. Прысутныя глядзелі фільмы "Бібліятаксі" і пра Боркі. Адказвалі на пытанні аб сімвалах і дасягненнях нашай краіны.

0-02-05-a8e4af7519e55b1bed77d7cc09d586f9ef471f90eac4586214e1aae7dfdd186b_a27aa5f18d038aba.jpg0-02-05-cf7d49af59be20600101b153df7e448734b00e211a134b91ed9c8ce1a0d5279e_31950fc1c94c21de.jpg
0-02-05-fd72a92144ab76ad53d8edea173f2252701bc8f418d8235b133f79a495a0f773_e5f74c7d24613a09.jpg0-02-05-4a5ca6e9e1684b518fbe72b4570904c934d98f5d4c258ed499575a8fbfd0e34f_2cfbad7e48b1974d.jpg