Літаратурныя каруселі з беларускімі аўтарамі “Якога колеру восень?”
Літаратурныя каруселі з беларускімі аўтарамі “Якога колеру восень?” запрасілі вучняў СШ №1, СШ №2 у госці да самай каляровай пары года. Школьнікі пазнаеміліся з творамі вуснай народнай творчасці пра восень – адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі. Даведаліся аб тым, як назвы беларускіх месяцаў звязаны з прыроднымі з’явамі, якімі справамі нашы продкі займаліся у восеньскую пору на агародах і ў хатах. Агляд кніжнай выстаўкі пазнаёміў дзяцей са зборнікамі літаратурных твораў беларускіх аўтараў аб прыродзе.





Кибербезопасность