Літаратурны круіз «Падарожжа па кніжнаму сусвету»


7 лютага ў філіяле «Мельніцкая селькая бібліятэка» быў арганізаваны і праведзены літаратурны круіз «Падарожжа па кніжнаму сусвету». Юным чытачам для азнаямлення былі прапанаваны маляўніча-ілюстраваныя кнігі беларускіх аўтараў. Дзеці захоплена слухалі і з цікавасцю праглядалі прапанаваныя кнігі, бібліятэкар зачытвала ўрыўкі з апавяданняў і казак. Падчас круізу ўдзельнікі глядзелі мультфільмы, створаныя па матывах беларускіх народных і аўтарскіх казак, адказвалі на пытанні і разгадвалі загадкі.
1738926674000.jpg
1738926674030.jpg
1738926673965.jpg