Літаратурная вандроўка “Падарожжа па беларускіх казках”


У філіяле "Хаціслаўская сельская бібліятэка" для дзяцей пачатковых класаў праведзена мерапрыемства “Падарожжа па беларускіх казках”, якое пачалося са знаёмства з багаццем беларускай фальклорнай спадчыны.
Бібліятэкар расказала пра розных казачных персанажаў: лясных духаў, чараўніц, мудрых звяроў і смелых герояў. Не толькі распавяла, але і паказала ілюстрацыі з розных выданняў беларускіх народных казак. Дзеці з захапленнем слухалі "Пра дзеда і бабу", "Залатую яблыньку" і іншыя папулярныя казкі. Асабліва спадабалася інтэрактыўная гульня "Адгадай казку па прадмеце", дзе трэба было па апісанні ці паказанай рэчы адгадаць, з якой казкі гэты прадмет ці персанаж. Мерапрыемства спрыяла папулярызацыі беларускай культуры і развіццю цікавасці да чытання ў дзяцей.
0-02-05-d550a7702be26d780bc041859ab04b260382bfed6d71ce9ed59ee046f342227e_d0489e4d239c8e88.jpg
0-02-05-601873c977d15b5cf1881298d6027a3b0456640000862bf2da256f201426d80d_bb5c9357744ead56.jpg0-02-05-f4e666a03cdeed3354f857d2aeeaaf55ae5037a09e10eba0acc850f683d784cd_46be8eaecd3e11b.jpg
0-02-05-4ca32e4fcb603684675f1329cf1dc4cd49b197f1fa8f5946c3490f05a94f5a27_63a8f81fe2292660.jpg