Літаратурная гульня “Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю”


19 лютага ў філіяле “Мельнікская сельская бібліятэка” да Міжнароднага дня роднай мовы прайшла літаратурная гульня “Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю”.

У час мерапрыемства дзецi пазнаёмiлiся з гiсторыяй і культурай роднай мовы, прынялi ўдзел у конкурсах “Назаві адным словам»”, “Перакладчык»”. Разам разгадвалi лiтаратурную крыжаванку, выбiралi беларускiя словы, расказвалi, што яны абазначаюць. Завяршылася мерапрыемства знаёмствам з кнiжнай выставай “Роднай мовы гук чароўны”.
1771503976495.jpg1771503976511.jpg
1771503976528.jpg1771503976480.jpg
1771503976464.jpg