Літаратурнае знаёмства «З думай аб жыцці»
26 лістапада наша краіна адзначыць 95-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Творчасць Уладзіміра Караткевіча – выключная з’ява ў беларускай літаратуры XX стагоддзя. Ён стаў першым беларускім пісьменнікам, які пачаў пісаць у жанры гістарычнага дэтэктыву. З нагоды юбілею пісьменніка бібліятэкар філіяла «Мельнікская сельская бібліятэка» 22 лістапада правяла літаратурнае знаёмства «З думай аб жыцці», прысвечанае памяці Уладзіміра Караткевіча. Чытачы пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка, а таксама з творамі класіка.


Кибербезопасность