Краязнаўчы ўрок "Роднае карэнне"


9 лістапада бібліятэкар філіяла "Макранская сельская бібліятэка" падрыхтавала для дзяцей краязнаўчы ўрок "Роднае карэнне".

Размова вялась аб роднай вёсцы, цудоўных людзях, якія жывуць у ёй, несказана прыгожай прыродзе вакол. Усе разам разглядалі альбомы гісторыі вёскі Макраны, успаміналі сваіх знакамітых землякоў, у тым ліку, загінуўшых на шляхах вайны. Бібліятэкар старалась данесці да прысутных думку, што родная зямля заўсёды застанецца самай роднай і гэта трэба памятаць.

0-02-05-4951d7c0c41cb6b90706e76d814f369174992e556afc01d04cfa4df8d29282f9_544d9d78478752c7.jpg0-02-05-f0f1778f26241e72d310780fdd01069db8c70de042a85a2c26b00a8d69b92462_5bbf0be1fb0677c0.jpg