Конкурс «Родная мова, лепшы сябр», у межах праекта «Кожная пятница – роднае, сваё!»
У філіяле “Хаціслаўская сельская бібліятэка” прайшоў цікавы і пазнавальны літаратурны конкурс пад назвай «Родная мова, лепшы сябар». Мерапрыемства было прысвечана ўшанаванню роднай мовы і развіццю цікавасці да беларускай літаратуры сярод юных чытачоў, школьнікаў малодшых класаў (2–3 кл.)
Удзельнікі конкурсу змагаліся ў веданні беларускай лексікі, прыгадвалі прыказкі і прымаўкі, складалі вершы і дэкламавалі любімыя радкі беларускіх паэтаў. Атмасфера свята была напоўнена цеплынёй і любоўю да роднага слова. Усе ўдзельнікі паказалі выдатныя веды.



Кибербезопасность