Інтэлектуальна-пазнавальная гульня «З любоўю да роднага слова»


4 лістапада ў філіяле «Мельнікская сельская бібліотека» у рамках акцыі «Карысныя канікулы» адбылася інтэлектуальна-пазнавальная гульня «З любоўю да роднага слова». Гульня складалася з цікавых конурсаў: «Народныя прыкметы», «Словы – хітруны», «Загадкі-жарты», «Усвеце казак», «Прадоўжы прыказку». Удзельнікі не толькі стараліся размаўляць на роднай мове, але і адгадвалі загадкі, перакладалі словы і словазлучэнні з рускай на беларускую мову, спаборнічалі ў конкурсе беларускіх прымавак і прыказак. Цікава і карысна прайшоў час.

 1762260234370.jpg

1762260234353.jpg
1762260234406.jpg