Гульня-вiктарына "Знаўцы беларускай лiтаратуры"
У рамках Тыдня "Тыдзень кнiгi, добры дзень!" бiблiятэкар філіяла "Олтушская сельская бібліятэка" правяла iнтэлектуальную гульню-вiктарыну "Знаўцы беларускай лiтаратуры", у якой прынялi актыўны ўдзел школьнiкi сярэдняга ўзросту.
Гульня праходзiла ў некалькi этапаў i была накiравана на выяўленне ведаў па беларускай лiтаратуры, ад класікі да сучасных аўтараў. Дзецям былi прапанаваны пытаннi рознай ступенi складанасцi, якiя закраналi бiяграфii пiсьменнiкаў, змест твораў, а таксама лiтаратуразнаўчыя тэрмiны.

Кибербезопасность