Гульня-віктарына "Беларусь у маім сэрцы"


У філіяле "Дарапеевіцкая сельская бібліятэка" прайшла гульня-віктарына "Беларусь у маім сэрцы". 

Падарожнічаючы завочна па Беларусі, дзеці паглыбілі свае веды пра Беларусь, праявілі пазнаваўчую актыўнасць. Мерапрыемства пачалося з гульні "Мема Беларусь", дзе дзеці ўзгадвалі архітэктурныя помнікі, сучасныя збудаванні, замкі і гэтак далей. Потым бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з новымі маляўнічымі кнігамі па тэме і правяла віктарыну. Віктарына садзейнічала развіццю патрыятызму, гонару за сваю краіну, павагі да гісторыі і культуры краіны.

IMG_20250119_153545.jpgIMG_20250119_153531.jpg

IMG_20250119_153721.jpgIMG_20250119_144907.jpg

IMG_20250119_144420.jpgIMG_20250119_144216.jpg