Гульня-падарожжа “Гучы, роднае слова”
23 студзеня ў сценах цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла гульня-падарожжа “Гучы, роднае слова” ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!”.
Мерапрыемства было накіравана на выхаванне пачуцця любові і павагі да роднай мовы, да мовы сваіх продкаў. Хлопцы і дзяўчаты 10 "Б" класа СШ № 2 падзяліліся на тры команды і на працягу гульні выконвалі розныя цікавыя заданні: "Знайдзі пару“, "Крыжаванка", "Паліглоты", "Літаратурны вальс", "Выправі памылку". Асабліва цікавай для ўдзельнікаў гульні была магчымасць папрацаваць у якасці перакладчыкаў. Старшакласнікі змаглі паспрабаваць “на смак” беларускую мову і адчуць асалоду ад гучання родных слоў.
Кибербезопасность


