Фальклорнае падарожжа “Беларускі скарб”
У рамках акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё” дзіцяча-юнацкі сектар наведалі вучні 4-7 класаў Олтушскай СШ. Фальклорнае падарожжа “Беларускі скарб” прапанавала дзецям знаёмства з культурнай спадчынай Беларусі, з нацыянальнымі традыцыямі і звычаямі нашага народа, з рознымі жанрамі вуснай народнай творчасці беларусаў: загадкамі, прыказкамі і прымаўкамі, легендамі і казкамі. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, таму завяршылася турнірам знаўцаў “Словам родным размаўляю”.






Кибербезопасность