Час эрудыта «Хто шмат чытае, той шмат ведае»
Выхаванне любові і павагі да роднай мовы і культуры пачынаецца з маленства. І вялікую ролю ў гэтым цяпер для дзяцей адыгрываюць кнігі. 6 лютага ў філіяле «Мельнікская сельская бібліятэка» адбыўся час эрудыта «Хто шмат чытае, той шмат ведае». Бібліятэкар пазнаёміла рабят з творамі беларускіх аўтараў, навінкамі беларускага друку, якія маюцца ў бібліятэцы. У час мерапрыемства юныя чытачы выканалі заданні некалькіх конкурсаў і адказалі на вялікую колькасць пытанняў. Інтэлектуальная гульня патрабавала ад хлопчыкаў і дзяўчынак увагі і шпаркасці рэакцыі.



Кибербезопасность