Бібліятэкары прынялі ўдзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства ў Івацэвічах


У трыццаць першы раз 31 жніўня і 1 верасня прайшоў Дзень беларускага пісьменства. Фестываль, які на гэты раз ладзіўся ў Івацэвічах, стаў святам адзінства друкаванага слова, літаратуры і народа.
Арганізатары падрыхтавалі насычаную і разнастайную праграму. На цэнтральнай вуліцы, якая стала пешаходнай зонай, размясціліся шматлікія тэматычныя пляцоўкі. Ля гарадскога Дома культуры ў вочы кінулася кампазіцыя “Дзеці лясной школы”, якая ўяўляла сабой хлопчыка і дзяўчынку з партызанскага атрада, якія чытаюць, і дэманстравала, што нават у цяжкія часы нашы дзеці цягнуліся да ведаў. Прыцягвалі ўвагу тэматычныя пляцоўкі: “Беларусь памятае”, “Зроблена ў Беларусі”, “Сучасная Беларусь”, прысвечаныя Канстытуцыі нашай краіны і 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва, а таксама – выставы “Мой дом”, прысвечаная Якубу Коласу, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і “З Купалам – у сэрцы”, прысвечаная гісторыі музея і асноўным этапам жыцця і творчасці паэта, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Шмат станоўчых уражанняў засталося ад наведвання пляцоўкі дзяржаўных выдавецтваў “Беларусь”, “Мастацкая літаратура”, “Звязда”, “Адукацыя і выхаванне”. Запомнілася літаратурная пляцоўка музеяў устаноў адукацыі “Мой край – мой гонар”.
0-02-05-e69f74a490d5e35b32d8154bc7b8dfc2bb3d39e49db91e73e132424c0fd8a627_a7519293cfc6d130.jpg
0-02-05-8010782f14e039b0bebf600f160e5ca220fc530fc9fb9948237d5115a00437eb_6ec66b0fceb0bdb8.jpg

Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай РЦБС Галіна Кучына: "Дзень беларускага пісьменства я наведваю не першы раз. Убачанае і пачутае ў Івацэвічах выклікала шмат станоўчых эмоцый. Найперш – гэта чарговая сустрэча з не толькі з калегамі, абмен з імі вопытам работы, абмеркаванне планаў на будучае, але і з пісьменнікамі. Была магчымасць таксама паглядзець кніжныя навінкі, патрымаць іх у руках, пагартаць.

0-02-05-193baa06a78ce1041047cc7a49a896a7647abbca548df8e6229d648d6780320b_d4729566fdf5a07e.jpg
На фота: Загадчык аддзела маркетынгу Маларыцкай РЦБС Кучына Г.У.; дырэктар Баранавіцкай ГЦБС Рудкоўская Т.А., дырэктар Баранавіцкай РЦБС Лайша Т.М.

У адным з павільёнаў на XXXI Дні беларускага пісьменства была прадстаўлена і Маларыцкая раённая  бібліятэка. На банерах “Праекты публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці” былі размешчаны два праекты.

0-02-05-5f5064890074bcfb7ed169290c3d3dff24617c56e7dbac30acf5e44bbc00b193_a61a2ae4ee75dab1.jpg2.jpg

Першы з іх – “Маларыта: маленькі горад – вялікая гісторыя”. Па QR-кодзе можна  хутка перайсці на інтэрнэт-праект, дзе размешчана цікавая інфармацыя пра Маларыту. Гэта своеасаблівая энцыклапедыя ў электронным варыянце. Яна пастаянна папаўняецца інфармацыяй па 14 раздзелах: “Легенды”, “Сімволіка горада”, “Вуліцы нашага горада”, “Мікратапаніміка”, “Маларыцкі народны касцюм”, “Рамёствы”, “Грачаны хлеб”, “Гісторыя горада” (на беларускай і рускай мовах), “Кіраўнікі раёна”, “Краязнаўцы”, “Славутасці”, “Відэа”. Асаблівы гонар – раздзел “Майстры народнай творчасці”. У ім у алфавітным парадку размяшчаюцца фотаздымкі, а таксама звесткі пра 73-х майстроў раёна: якім відам мастацкай дзейнасці яны займаюцца, з якімі матэрыяламі працуюць, расказваецца і пра асаблівасці творчай манеры кожнага майстра, тэматыку яго вырабаў.
Увазе наведвальнікаў фестывалю быў прадстаўлены і патрыятычны праект “Марш па дарогах памяці”, які прымеркаваны да 80-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта – каталог помнікаў, воінскіх пахаваннях, магіл ахвяр фашызму Маларыцкага раёна. QR-коды адкрываюць поўнае апісанне канкрэтнага помніка ў электронным выглядзе. Гэта дае магчымасць распрацоўкі індывідуальнага маршруту і самастойнага наведвання кожнага памятнага месца. Я назірала, што ва ўдзельнікаў і гасцей свята была пэўная цікавасць да нашых праектаў, бо яны сканіравалі сваімі мабільнымі тэлефонамі QR-коды. Магчыма, гэта паспрыяе турыстычнай прываблівасці нашага краю".

0-02-05-691f20fe72500afaa841f9267d817d5ff3738a0e98cfbd51591e2c44ed57f979_f88779bf140f8ef2.jpg
0-02-05-7b6ef0dc529cf4bdb76e14f9e5fd500e2ca03c24d693b1f59a8eedfec4f00135_efd88afcf64e8638.jpg

                                                                                                           Мікалай НАВУМЧЫК.