Акцыя "Ваша любімая беларуская кніга"


Для папулярызацыі беларускай літаратуры цэнтральная раённая бібліятэка арганізавала акцыю пад назвай "Ваша любімая беларуская кніга". Асноўнай задачай гэтай ініцыятывы было высвятленне, якія творы беларускіх пісьменнікаў найбольш папулярныя сярод чытачоў, а таксама абуджэнне цікавасці да беларускай літаратуры.

У рамках раённага месячніка папулярызацыі беларускай літаратуры "Беларуская кніжная хваля" была арганізавана выстава "І вечным застанецца слова...", на якой былі прадстаўлены найбольш папулярныя кнігі, адабраныя па выніках першага этапу акцыі. Акрамя гэтага, былі арганізаваны тэматычныя паліцы, прысвечаныя розным жанрам беларускай літаратуры і якія знаёмяць чытачоў з творчасцю як вядомых, так і пачынаючых аўтараў.
Работнікі бібліятэкі прапануюць чытачам запоўніць невялікую анкету, дзе яны называюць сваю любімую беларускую кнігу і аўтара, а таксама, магчыма, коратка тлумачаць свой выбар. На спецыяльным стэндзе «Сцяна меркаванняў» чытачы пакідалі стыкеры з назвамі любімых кніг. Па завяршэнні акцыі бібліятэкары склалі рэйтынг папулярнасці: сфармавалі спіс самых папулярных сярод чытачоў беларускіх кніг і аўтараў. У яго ўвайшлі класікі: Якуб Колас, Янка Купала, Іван Шамякін, Іван Мележ, Уладзімір Караткевіч і сучасныя аўтары. Акцыя паказала, што цікавасць да беларускай літаратуры вялікая як сярод старэйшага, так і сярод маладога пакалення.
0-02-05-868e680d8419eb5bcfed9507cada669b66afbdf5b40a7a4ab9449806b2f0b330_21cacc95ee19a101.jpg
0-02-05-8d6df71515c89c033ae3cca2483cc4db6d9c63e14d9e9215b428ded111d9714d_46036757b8b7070.jpg0-02-05-8f023b660a5b8d355cc7af1b72a8912ca165de62657cb3e8070e2192fb31d5d7_143e18d5c033ea0a.jpg
0-02-05-09fb2ba8cbf7cdcabbe7db69e2a55b5fb7e5847a73ec7ab2c15d547b8430a39c_45ccd5fc521de229.jpg0-02-05-f366292abc51957b673de5ca4a5149c57fe066f19fd1a81aca543f5b56ab9558_ac5f96ce30dad0a4.jpg
0-02-05-d5d509d7b78d4f53e9bfa339d25496ff7b3c42f72876686d8f5b591b283b2624_21e91864bce52b09.jpg0-02-05-bff35947e7d3e4d029cc4de6a3bcba4df2d9245ad47f88c978fdc56c7f2b8998_8ac71a22f4fe4e2a.jpg
0-02-05-b0663ed14ac1950876870613f38424c790da32a3723297c375221b66c9d7a80c_88b03ddc1e09706f.jpg0-02-05-21333f9172592404764b44f56ee13fff24fcb690e5ae7ac9bb3becee553dc43c_305588b616c839bd.jpg
0-02-05-80d2f5ec6224afc95dcea730806c10977f0b010ea5c376e3237bfda7d3601c5d_891bb95d7be51640.jpg0-02-05-04bfc1c36fbacdb05dbd279d88d3cc59888b652059cdf3ce0d5242e3c9507a51_8f3ae4e9fb89a7ea.jpg
0-02-05-47dbea80cc1725057a8c07bb9ab6a411d341fe7bc542db6c7c17d3232652923d_33c8c330d2054069.jpg