Акцыя «Беларускі скарб»
20 лютага, напярэдадні Дня роднай мовы ў аддзеле абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі, прайшла займальная акцыя «Беларускі скарб», каб яшчэ раз далучыцца да вытокаў народнай творчасці.
Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для наведвальнікаў незвычайны інтэрактыў: чытачам было прапанавана зазірнуць у чароўны куфэрак, які хаваў у сабе мноства народных загадак. Наведвальнікі з задавальненнем адгадвалі іх, а самые кемлівыя і актыўныя чытачы атрымалі прызы – цікавыя кнігі. Дзякуем усім, хто завітаў да нас у гэты дзень і папоўніў скарбонку беларускай мовы!




Кибербезопасность