Агляд дзіцячай беларускай літаратуры "Зорны вяночак беларускіх пісьменнікаў і паэтаў"
Сучасная беларуская дзіцячая літаратура далучае падрастаючае пакаленне да агульначалавечых каштоўнасцей, да духоўных скарбаў народа, абуджае патрыятычныя пачуццi, заклiкае любiць свой край, берагчы яго непаўторную прыроду, паважаць чалавека працы, выхоўвае ў дзiцяцi лепшыя маральна-этычныя якасцi.
У філіяле "Дарапеевіцкая сельская бібліятэка" прайшоў агляд дзіцячай беларускай літаратуры. Бібліятэкар падрыхтавала выставу "Вялікае падарожжа з кніжкай беларускай" і пазнаёміла дзяцей з новымі творамі, з беларускімі пісьменнікамі і паэтамі. А яшчэ ўзнагародзіла Гулік Сафію, якая прымала ўдзел у конкурсе "Час чытаць кнігі на беларускай мове" і больш за ўсіх прачытала кніг на роднай мове.




Кибербезопасность