Вёска, цэнтр Олтушскага сельсавета, на беразе Олтушскага возера, за 15 км на паўднёвы захад ад Маларыты. У мінулым цэнтр Олтушскага войтаўства (XVI — XVIII ст.), Олтушскай воласці, затым гміны.
За 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на ўзвышшы сярод сасновага бору, каля дарогі, у 1930-х гадах знаходзілі крамянёвыя наканечнікі коп’яў, мноства дробных апрацаваных крамянёў — разцы, нажы. Крамяні са слядамі апрацоўкі знаходзілі таксама на беразе Олтушскага возера каля паўднёвай ускраіны вёскі.
У 1566 г. у сяле Олтуш 31 двор, 79 сем’яў. Звесткі пра Олтуш ёсць у рэвізіі Берасцейскай эканоміі пад 1668 г. 26 лістапада 1679 г. — рэвізорны ліст на Олтушскую царкву, 10 красавіка 1685 г. — прывілей Яна III, які пацвярджае памянёны ліст. 1724, 1742, 1786 гг. — інвентары сяла Олтуш, 1792 г. — прывілей караля Станіслава Аўгуста свяшчэнніку Сымону Паўловічу на каад’юторыю царквы Прэабражэння Гасподня ў Олтушы.
У 1860-я гады ў Олтушы налічвалася 391 рэвізская душа (201 мужчына, 190 жанчын) маёнтка Олтуш памешчыка Маймескула, сельская абшчына Олтушская, была царква, народнае вучылішча. Да маёнтка Олтуш у 1860-я гады належала 1536 рэвізскіх душ (744 мужчыны, 792 жанчыны) у вёсках Олтуш, Ланская, Ганна-Спаская, Нікольская. У 1862 г. адкрыта земскае народнае вучылішча. У 1886 г. 53 двары, 572 жыхары, царква, вучылішча, карчма, за 7 км цагельны завод. У вучылішчы ў 1886 г. навучалася 66 дзяцей, у 1890 г. — 68 вучняў, з іх 2 дзяўчынкі. Настаўнікам працаваў Іван Крышань. У 1905 г. у сяле Олтуш налічвалася 815 жыхароў, у маёнтку Олтуш — 30 жыхароў, у 1921 г. — 43 двары, 299 жыхароў, з іх 285 праваслаўных, 4 католікі, 10 іўдзеяў. У 1930 г. 117 двароў.
Помнік XVIII ст. — драўляная царква. Каля вёскі знаходзіцца Олтушскае радовішча будаўнічых пяскоў.
Прэабражэнская царква, пабудавана ў 1783 г., драўляная.
Ёсць сярэдняя школа (265 вучняў), дзіцячы сад, сельскі дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, бальніца, аптэка, тры магазіны, ашчадная каса, кафэ, лясніцтва, ветучастак.
У 1998 г. 252 двары, 682 жыхары.
Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на /
рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – 524 - 525
Зараз зусім не тое, як тады адбывалася. Нават ужо пры маёй памяці. Тады слухалі ўважліва, каб запамятаць, пераказаць іншым. Цікава было даведацца, як жа даўней жылі, што на зямлі рабілася. Цяпер жа... Парагочуць у твой бок, калі нешта гаварыць пачнеш, або ўвогуле слухаць не стануць.
Той князь, яго звалі Олтуш, прывёў людзей на нашу зямлю не таму, што шукаў лепшага месца. Бяда з іхняй краінай вялікая здарылася. Войска татарскае з усходу як пайшло, дык якім бы ты харобрым ні быў, усё роўна не адбіўся б. I не таму, што стаміўся ці меч ступіўся, а таму, што надта ж многа ворагаў было. Бачылі калі, як падчас паводкі па рацэ вада струменіць? Ну вось, дык здараецца, што яна на сваім шляху ўсё змывае, знішчае i далёка куды заносіць. Нават асілак дуб, які таўшчэразнасцю i аграмаднасцю ствараў уражанне непарушнага дрэва, не вытрымліваў i з каранямі ляцеў услед за вадою, адно толькі пакручваўся, нібы лазінка. Бо што зробіш, калі сіла сілу зламала! Так i з Олтушам атрымалася.
Мужна змагалася ягоная дружына, родны край баронячы, мацярок, старых ды дзяцей сваіх грудзьмі засланяючы. Ды як ні бараніліся, з кожным днём усе меней i меней заставалася вояў у князя. I тыя амаль што ўсе параненыя, а хто нават не раз i не два – болей. Не выпускалі з рук зброі смелыя дружыннікі, храбрыя вяскоўцы i гараджане, з ёю i паміралі. Літасці ад крыважэрнага ворага не жадалі, каб потым у рабстве пакутаваць ды каб здзекаваліся над табою каму толькі ні захочацца. Адаб'юць адзін наступ чужынцаў ад сцен сваёй крэпасці, наваляць іхніх тpyпaў цэлыя горы, а тыя праз гадзіну нейкую зноў лезуць. Начальнікі ix падганяюць дзе крыкам, дзе бізуном, а хто не надта паварочваўся, таго i плазам шашкі падштурхоўвалі. Равуць наступаючыя, гарлаюць, каб страху болей было, — i на сцены. Заб'еш двух-трох, нават у пераліку на кожнага абаронцу, а няпрошаных гасцей не паменшае, бо на месцы загінуўшых свежых людзей прысылаюць.
У Олтуша i ў ягонай дружыны такой магчымасці не было. Упадзе вопытны i спрактыкаваны ў абароне i бітвах дружыннік, то на яго месца станавіўся гараджанін-рамеснік ці селянін. Потым месцы забітых сталі займаць жанчыны, падлеткі, але i ix не міналі стрэлы ворагаў. Праз нейкіх пару тыдняў i такой замены-дапамогі ў рэзерве ў князя не было. Разумеў ён, разумелі ягоныя вoi, што яшчэ дзень-другі i воpaгi ўварвуцца ва ўмацаванне. Такі закон вайны, тут нічога не папішаш, нічога не зменіш. Вырашылі да апошняга чалавека трымацца. А ўжо i сена для коней, i стрэлы, i ежа для людзей заканчваюцца.
Сабраў Олтуш ycix людзей, якія ў жывых засталіся, акрамя варты, вядома, якая на сценах за ворагам сачыла, абвёў ix вачыма i нічога не сказаў, адно толькі ўздыхнуў цяжка. Ды i што можна было сказаць, гледзячы на абаронцаў, якія ад стомленасці i ран ледзьве на нагах трымаліся?
– Выстаім, княжа! – рашуча загаварыў высокі чалавек з завязанай галавою. – Да апошняга часу нашага выстаім, каб на тым свеце не сорамна было сябрам i паплечнікам у вочы глядзець! Кожны смерць дастойную прыме! Хай не думаюць чужынцы, што аблогаю нас даканаюць! Гэта наша зямля, i не будзе на ёй спакою ім, пакуль мы жывыя! Мёртвыя сораму ні перад кім не маюць, але жывыя павінны змагацца.
– Добра сказаў чалавек, – вымавіў Олтуш, – добра. Дзякуй вам, людзі. На іншае я i не спадзяваўся. Але мы яшчэ паваюем...
Яшчэ дзён колькі трымаліся абаронцы, яшчэ многіх ворагаў знішчылі, але i ix ужо лічаныя адзінкі засталіся. Сабраў князь зноў ycix разам, каб развітацца, падзякаваць у апошні раз, бо упэўненасці ў тым, што наступны дзень пратрымаюцца, не было. Ужо i не стаяў ніхто – сядзелі. Олтуш слова першым трымаў, як i належыць князю:
– Ну вось i ўсё, мае дарагія. Прыйшла i наша апошняя часіна...
Але яго пepaбiў нейчы надтрэснуты голас:
– Прабач, княжа. Прабач, будзь ласкавы, выслухай.
– Гавары, браце, зараз мы усе роўныя. Няма тут нi тых, хто пануе, нi тых, над кім панаваць. Смерць ycix прыраўняе, гавары.
– Я тут ужо cваім сябрам гаварыў, ды з ix толькі адзін, акрамя мяне, у жывых... Яны i прапанавалі мне табе ўсё сказаць. Справа ў тым, што тут, у крэпасці, ёсць падземны ход. Ідзе ён ажно за раку, у Цёмны лес. Ведаю крыху, як прайсці, бо мой нябожчык бацька ключнікам быў i мне яшчэ ў дзяцінстве лаз паказваў. Загінуць, канешне, мы можам. I зробім гэта з належным гонарам. Але ж род наш тады перарвецца. Не лепшая гэта справа. Можа б ты, княжа, з жанчынaмi, якія яшчэ жывыя, з дзецьмі прайшоў i схаваўся... Мы б прыкрылі... I князь жывы быў бы, i жанчыны... I род па-новаму ажыў бы...
– Праўду гаворыш, чалавеча, праўду, – цixa, але настойліва загучалі галасы.
– Не, не пайду! І супакойцеся! Сорамна князю людзей сваіх кідаць на расправу! – сурова запярэчыў Олтуш.
– А можа, усе разам паспрабуем, – прагучаў зуciм яшчэ дзіцячы галасок.
Павісла цішыня, якую перарваў сам князь.
– А што, можна паспрабаваць! Bopaгi не думаюць нават, што мы можам уцячы. Мы ж тым часам з-пад самага носу дзёру дамо, – насмешліва скончыў Олтуш.
Праз кароткі час ярка запалалі драўляныя будыніны ў крэпасці. У адказ на гэта голасна ўзвылі ўзрадаваныя вopaгi. Яшчэ б, iм падалося, што нечаканы пажар дапаможа без лішніх ахвяр захапіць i так ужо надакучыўшую цвярдыню.
Тым часам ацалелыя абаронцы, прабраўшыся праз падземны ход пад ракою, былі ў бліжэйшым лесе i адтуль сачылі за падзеямі.
Князь прыняў дзіўнае, здавалася б, рашэнне:
- Пойдзем не туды, куды кіруюць захопнікі, а, наадварот, да ix у тыл. Недзе ж павінна скончыцца іхняя навала. Не можа такога быць, каб усю зямлю запаланіла гэтая брыдота.
I пайшлі не спяшаючыся, адпачываючы, бо навокал былі чужынцы. Узбадзёраныя людзі ажылі, павесялелі. Не баяліся i ў сутычку з невялікім атрадам ворага ўступіць, што i здаралася не раз па дарозе.
Знайшлі такі край, дзе татары праехалі не затрымліваючыся, і спыніліся. Вырашылі тут перачакаць навалу, а потым вярнуцца ў родныя мясціны. Але жыццё інакш распарадзілася: памёр князь Олтуш, памерлі ягоныя паплечнікі, а тыя, хто застаўся, – людзі маладыя, здаровыя – нікуды так і не рушылі, засталіся назаўсёды. Вёску сваю назвалі Олтуш, па імені чалавека, які іх сюды прывёў. Праўда, некаторыя гавораць, што олтушамі звалі ўсіх прыйшоўшых жыхароў. Хто ж яго ведае, дзе тая праўда схавана.
Олтуш // Брэстчына: Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў /
Склад. запіс. апрац. А.М. Ненадаўца. – Мн.: Беларусь, 1995. – С.347-350. – (Мой родны кут)
***
Яны паводле падання і палажылі пачатак сяла Олтуш, пасяліліся на беразе возера ў выгадных месцах.
Первым рыбаком і паляўнічым быў паводля падання нехта Еўтух, які даў назву свайму месцапражыванню ад свайго імя "Еўтуш'е", а пасля пачалі называць Олтуш. Час узнікнення вёскі Олтуш можна аднесці да ХVI стагоддзя, а ў ХVII стагоддзі Олтуш ужо прадстаўляў сабой вялікае сяло. Галоўным заняццем сялян былі земляробства і жывёлагадоўля.
Малапрадукцыйная пясчаная і балотная Палеская глеба патрабавала вялікай працы, а ўраджай быў невялікі. Адзенне выраблялі з даматканага палатна, абуўкай былі лапці, якія шылі самі. На ўсю вёску было 2-3 пары сапог, якія адзявалі толькі па святам. Скураны абутак лічыўся абавязковай прыналежнасцю вясельнага ўпрыгожання, вось чаму ўсе, хто жаніўся, адзявалі адны і тыя ж боты.
У 1850 годзе памешчык вёскі Олтуш Сяргей Парошын у камерцыйных цэлях рассяліў частку сялян вакол возера ў трох месцах. Гэтыя новыя вескі атрымалі назву: Ланская, Ганнаспасская і Нікольская. Вёскі гэтыя атрымалі назву такую, таму што ў 1796 годзе Кацярына Вялікая ўручыла "Олтушский ключ" за ваенныя заслугі генералу Ланскому і яго жонцы Ганне. Іх імёнамі і названы вёскі.
"Олтушский ключ" уключаў тады вялікую тэрыторыю, састаўляючы 20000 дзесяцін зямлі. У яго склад уваходзілі Олтуш, Маларыта, Збураж, Хаціслаў і іншыя вёскі.
У 1859 годзе маёнтак Олтуш быў перададзены калежскаму саветніку Аляксею Калістратавічу Маймескулу, потым маёнтак пераходзіў да яго сыноў і ўнукаў. Жыхары вёскі памятаюць апошняга з Маймескулаў - Аляксандра.
На тэррыторыі Олтушскіх могілак стаіць і сёння помнік тых часоў - царква, пабудаваная Маймескуламі. У гэтай царкве (жыхары называюць яе капліцай) у спецыяльным склепе стаяць труны, дзе пахаваны Маймескул і члены яго сям’і. Пасля Аляксандра Маймескула валодаў маёнткам Олтуш памешчык Васіль Радзіонаў. Памешчык Васіль меў дачку Кацярыну (якая выйшла замуж за румынскага палкоўніка) і двух сыноў. Дзмітрый быў слабага розуму. Ён падмануў брата, тайна прадаў маёнтак паляку Пекутоўскаму з Варшавы, атрымаў грошы і выехаў з Олтуша. Брат Васіль застаўся жыць у доме пакуль не прыехаў Пекутоўскі і не выгнаў яго, паказаў дакументы, што ўладар маёнтка Олтуш цяпер ён, Пекутоўскі. Ён і з'яўляўся ўладальнікам маёнтка Олтуш да 1939 года. Пісьмовых дакументаў аб жыцці роданачальніка сяла Олтуш Еўтуха не захавалася. Аднак жа няма повада сумнявацца ў дакладнасці народнага падання аб яго існаванні.
(Са слоў старажылаў)
ЛЕГЕНДА ПРА ТОЕ, ЯК ДВА ПАНЫ ВОЗЕРА ДЗЯЛІЛІ
Селі іграць аппошнюю партыю і зноў пан Арэхаўскі прайграе. Гора, канешне, так прайграцца, але слова шляхціча мацней, чым тое гора. Прыйшлося аддаваць Олтушскаму пану палову возера свайго. Толькі пытанне – як падзяліць возера? Тут адказ прыйшоў камусьці на розум – а давайце межавым знакам паставім пасярод возера вялікі валун? Нічога не паробіш – неяк зацягнулі той валун на возера, ды паставілі. Тая частка возера, што злева ад камня – засталася Арэхаўскаму пану, а справа – Олтушскаму.
Праўда то было ці не, але і зараз стаіць на возеры нібыта той валун і выглядае з-пад хваляў возера.
(Запісана са слоў А. І. Дземядзюка)
Адна з легенд расказвае пра тое, што некалі ў нашым краі пасяліўся дзяк Еўтух. Быў ён чалавек вельмі мудры і адукаваны. І да яго часта звярталаліся за парадай людзі з навакольных вёсак. І нават, калі ўзнікала нейкая іншая патрэба, каб наведаць нашу вёску, людзі казалі: “пайду да Еўтуха”. Так за вёскай і замацавалася назва “Еўтуш’е”, якая з цягам часу асеміліравалася ў назву “Олтуш”.
Зразумела, гэта толькі легенда. але быў час, калі гэтая версія была мала што не адзінай. Таму вельмі хочацца звярнуць увагу на тое, што тут некалькі спрошчана падаюцца моўныя працэсы. Па законах мовы, хутчэй назва “Олтуш” магла стаць назвай “Еўтух”, чым наадварот. Нам не сустракалася ніводнага прыкладу ў мове, каб гук [ў] быў заменены на гук [л]. Наша заходне-палеская гаворка хучэй наадварот замяняе [л] на [в]. Старыя людзі і па сённяшні дзень кажуць: “Пойду до Овтуша”. Жыхароў нашай вёскі называюць “овтушці”.
Уплывам рускай мовы гэту з’яву таксама нельга патлумачыць. Нават у дакументах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаецца Олтушскае возера менавіта як “Олтушскае”: “Каторая мяжа тае Кабылкі да возера Олтушскага, а ад возера Олтускага да возера Арэхаўскага”, а жыхары нашай вёскі – олтушцы: “… і паведамілі, што на той сасне былі межавыя знакі, аднак іх высяклі олтушцы…”
Другая легенда расказвае пра князя Олтуша, які, уцякаючы ад ворагаў, прывёў сюды свой народ. “І спадабаліся князю Олтушу гэтыя мясціны: возера, поўнае рыбы, лясы, поўныя звяроў, лугі з высокімі травамі. І вырашыў князь абаснавацца тут са сваім народам. Але ворагі высачылі князя з яго людзьмі. І выйшаў князь на бой, і быў забіты. А возера тое, на беразе якога біўся князь, назвалі ў яго гонар Олтушскім. А вёску сваю назвалі прышлыя людзі Олтуш, так, як звалі іх князя”. Цікава, што гэтая легенда нагадвае версію навукоўцаў, зыходзячы з якой назва Олтуш ідзе з пермскай мовы.
Беларускі вучоны Іван Ласкоў прытрымліваецца гіпотэзы, што продкамі беларусаў былі не славяне і нават не балты, а фіна-ўгорскія плямёны, роднасныя сучасным комі, комі-пермякам і удмуртам. Падставы для такіх меркаванняў яму даюць лінгвістычны аналіз многіх беларускіх тапонімаў, некаторыя асаблівасці фанетыкі і лексікі беларускай мовы. Так, напрыклад, у комі-пермяцкай мове ёсць заўсёды мяккі гук [дз’], заўсёды цвёрды гук [дж], і нават іх гук [в] акустычна блізкі да нашага [ў]. Да таго ж у беларускай мове, сцвярджае І. Ласкоў, ёсць сотні пермяцкіх слоў: шурпаты, шэрань, бадыль, багна і г.д.
Як сведчаць гістарычныя дакументы, яшчэ ў 12 стагоддзі на берагах ракі Олт (прыток Дунаю, Румынія) існавала вобласць літва. На шляху ад Олта да Беларусі сустракаецца немала пермскіх гідронімаў. А значыць, заключае І. Ласкоў, племя літва прыйшло ў Беларусь з берагоў ракі Олт. Олт у перакладзе “балоцісты балотны”, а літва – “балотнае племя”. Такім чынам, жывучы на балотах па Дунаю і Олту, “літва” і ў Беларусі заняла балоцістую мясцовасць.
Да пачатку 14 ст. летапісная літва поўнасцю славянізіравалася. Этнонім літва поўнасцю пераходзіць спачатку на аўкштайтаў, а затым на жамойтаў. А на тэрыторыі Беларусі так і засталіся назвы з асноваю – олт: Олтуш, Олта, Волта.
Сувязь гэтых назваў з Олтам прызнае і вядомы беларускі тапаніміст В. А. Жучкевіч.
Память о войне.
Мемориальные объекты и памятные места войны
Братская могила

Собственник – Олтушский сельисполком
Находится: Брестская обл., Малоритский район, аг. Олтуш, около здания по ул. Советская, 64.
Захоронены 18 известных и 84 неизвестных военнослужащих.
В 1960 году на могиле установлена скульптура из гипса, изображающая офицера Советской Армии с биноклем в руках.
Имя человека/имена людей или наименование события/событий, которым посвящён памятник, расширенное описание истории: Будько Пётр Борисович, Будько Юрий Тихонович, Грядинский Алексей Лукьянович, Дмитриев Николай Михайлович, Жулин Дмитрий Васильевич, Кайдан Алексей Алексеевич, Козлов Пётр Фёдорович, Полуткин Николай Иванович, Сайков Ефим Яковлевич, Шульга Мирон Григорьевич, Гаймаков Савелий Леонтьевич, Ковалёв Николай Ефимович, Королёв Сергей Иванович, Крень Георгий Макарович, Машков Николай Антонович. Захоронение произведено в августе 1944 года.
Курган Славы

Шифр – №113Д000516, категория ценности – «3».Собственник – Олтушский сельисполком
Находится: Брестская обл., Малоритский район, д. Карпин, 2 км на юго-запад от деревни, южный склон Меловой горы.
Захоронены 49 известных военнослужащих, 4 неизвестных, 5 неизвестных участников сопротивления.
В 1969 году на могиле установлена мемориальная мозаика из керамической плитки, изображающая держащую ствол автомата кисть руки.

В 1969 году, в честь 25–летия со дня освобождения Беларуси, на могиле воинов насыпан курган.

На могиле установлен памятник с именем погибшего. Изготовлен в 1986 году.
Братская могила


Д. Олтуш. Деревенское кладбище. Захоронение произведено в 1942 г. На могиле установлен памятник из бетона. Памятник установлен в 1965 г.
Назад