Лешніца


Вёска ў Велікарыцкім сельсавеце, за 26 км на поўнач ад Маларыты. У мінулым у складзе Велікарыцкай воласці, затым гміны. У 1860-я гады 69 рэвізскіх душ (32 мужчыны, 37 жанчын), адносіліся да маёнтка Руда, уладання памешчыка Ягміна, сельская грамада Велікарыцкая. У 1905 г. 172 жыхары, у 1921 г. — 14 двароў, 77 жыхароў, у 1930 г. — 27 двароў.
Ёсць дом сацыяльна-бытавых паслуг, магазін.
У 1998 г. 25 двароў, 52 жыхары.
Існуе легенда, быццам назва вёскі паходзіць ад таго, што па колькасці жыхароў гэта была самая малая з усіх навакольных вёсак, як бы лішняя. Другое меркаванне: «лішка» ці «злішка» — зямля пры валочным абмеры ў XVI ст., якая перавышала адну валоку і яе нельга было прырэзаць суседу, тады яна прыдавалася да валокі. На такой «лішніцы», магчыма, асеў першы пасяленец будучай вёскі. 

(Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на / рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – 507 с.,[8] л.іл.) 

У вёсцы было менш жыхароў, чым у астатніх суседскіх вёсках.  Лешніца была як бы лішняя, таму і такая назва вёскі.

(Са слоў старажылаў)

Братская могила жертв фашизма..jpg

Братская могила жертв фашизма


На 1.01.2020 года -  22 двары, 29 жыхароў.

                                            Бібліяграфічны спіс

1. Максімук, С. ...Дзе адпачывае душа / Святлана Максімук // Голас часу. —  2016. — 24 жніўня. — С. 8. 

2. Навумчык, М. Ці была царква ў в. Лешніца? / Мікалай Навумчык // Голас часу. — 2011. — 10 верасня. — C. 7.  

3. Яцушкевіч, К. Духмяны хлеб бабулі Галіны / Кацярына Яцушкевіч // Голас часу. — 2017. — 6 снежня. — С. 5.  

4. Яцушкевіч, К. Прыцяжэнне роднай зямлі / Кацярына Яцушкевіч // Голас часу. — 2017. — 9 верасня. — С. 6.


Назад