Перавое


Вёска ў Арэхаўскім сельсавеце, за 24 км на паўднёвы захад ад Маларыты.

Утварылася ў выніку перасялення пасля Вялікай Айчыннай вайны некалькіх хутароў (адзін з іх — Перавое) у адно месца.

Ёсць пачатковая школа (12 вучняў), магазін.

У 1998 г. 48 двароў, 137 жыхароў.

(Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на / рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – 507 с.,[8] л.іл.) 

Вёска Перавое заснавана ў 1813 годзе. Пан Дуброўскі, які жыў у Арэхаве, выселіў сюды на своеасаблівую катаргу Міхаіла Пятровіча Бягезу за тое, што апошні не захацеў рабіць на яго. Месцам ссылкі быў непраходны лес. 3 цягам часу лес пачалі выкарчоўваць і па канале сплаўляць на станцыю ў Маларыту. У лесе была курная хата, дзе жылі рабочыя. Кіраваў імі ляснік-наглядчык, прозвішча якога было Перавой. На месцы леснічоўкі з цягам часу вырасла вёска.

На 1.01.2020 года - 33 двары, 66 жыхароў.

                                                    Бібліяграфічны спіс

1. Максимук, С. Родительский дом — надёжный причал / Светлана Максимук // Голас часу. — 2018. — 27 кастрычніка (№ 82). — С. 4.

Иван и Екатерина Демчуки создали семью три года назад и живут сегодня в д. Перовое Малоритского района. Иван в этом году взял в аренду три гектара земли, задумав посадить голубику, посеять зерновые. О их молодой семье и сельскохозяйственных хлопотах.

2. Максімук, С. 36 гадоў — любімай справе / Святлана Максімук // Голас часу. — 2016. —10 жніўня (№ 61). — С. 4.

Любімая прафесія Вольгі Харытонаўны Бягезы — бібліятэкар. Аб жанчыне.

3. Максімук , С. І акрылялася душа / Святлана Максімук // Голас часу. — 2014. — 31 мая (№ 41). — С. 3.

Свята ў вёсцы Перавое з удзелам аўтаклуба, раённай бібліятэкі, Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Як гэта было?

4. Максімук , С. Пяцідзясяты май Церашчукоў / Святлана Максімук // Голас часу. — 2012. — 11 ліпеня (№ 52). — С. 3.

Вольга Паўлаўна і Сцяпан Апанасавіч Церашчукі з вёскі Перавое жывуць разам ужо 50 год. Аб іх.

5. Максімук, С. Сапфіравая старонка ў кнізе сямейнага жыцця / Святлана Максімук // Голас часу. — 2012 — 25 лютага (№ 16). — С. 2.

45-гадовы юбілей сямейнага жыцця адзначылі Марыя Трафімаўна і Якаў Мацвеевіч Бягезы з в. Перавое.

6. Навумчык, М. І. Вёсцы — 200 гадоў! / Мікалай Навумчык ; фота аўтара // Голас часу. — 2013. —  6 лістапада (№ 86). — С. 3 : фота.

Аб святочных мерапрыемтвах ў вёсцы Перавое.

7. Навумчык, М. Прыклад для іншых юнакоў / Мікалай Навумчык // Голас часу. — 2018. — 2 чэрвеня (№41). — С. 9.

Сяргей Ярмалюк з в. Перавое Маларыцкага раёна дэмабілізаваўся з Узброеных Сіл: аб службе і планах на будучыню.

8. Пархамук, А. Аптымістычны настрой - галоўны лекар / Анатоль Пархамук // Голас часу. — 2017.  — 16 жніўня (№ 62). — С. 4.

Аб жыцці пенсіянеркі Марыі Сцяпанаўны Бягезы з вёскі Перавое.

9. Яцушкевич, Е. Крест памяти / Екатерина Яцушкевич // Голас часу. — 2018. — 20 кастрычніка (№80). — С. 9, 10.

Фотоснимок креста, на котором выдолблена надпись "Похоронен польский партизан. 1944 год, 20 мая" и находится он в деревне Перовое Малоритского района,в редакцию районной газеты "Голас часу" прислал читатель и просил рассказать об истории его возникновения. Корреспонденты обратились к старожилам деревни: М.С. Бегезе, Н.Демчук. Их воспоминания.

10. Яцушкевіч, К. Мядовы спас мёду прыпас / Кацярына Яцушкевіч // Голас часу. — 2018. — 11жніўня (№60). — С. 10.

Аб пчалярскіх справах майстра Паўла Пархамука.


Назад