26 Мая 2017
Выстава “Францыск Скарына: друкар, мысляр, творца” з серыі “З глыбінь вякоў”: да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання



2017 год у Беларусі праходзіць пад знакам 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Амаль 500 гадоў назад, 6 жніўня 1517 года, у Празе Францыскам Скарынам на старажытнабеларускай мове была выдадзена першая ва ўсходніх славян друкаваная кніга “Псалтыр”.
Да гэтай памятнай даты ў Маларыцкай раённай бібліятэцы запланавана шмат мерапрыемстваў. Нядаўна тут для наведвальнікаў была арганізавана выстава “Францыск Скарына: друкар, мысляр, творца” з серыі “З глыбінь вякоў”. Пазнавальнымі для наведвальнікаў сталі многія матэрыялы, прадстаўленыя на ёй. Гэта, напрыклад, цікавыя кнігі, прысвечаныя асобе Францыска Скарыны і яго эпосе, навуковыя даследаванні, а таксама манаграфіі і вучэбныя дапаможнікамі, дзе расказваецца пра жыццё і дзейнасць знакамітага сына зямлі беларускай.
_DSC6563.JPG_DSC6564.JPG