23 Октября 2018
Вечар-сустрэча “Роднай зямлі прысвячаю”



Бібліятэкар Ляхавецкай сельскай бібліятэкі прыняла ўдзел у сустрэчы з пісьменнікамі Берасцейшчыны Аляксеем Філатавым, М. Аляхновічам і мясцовым паэтам М. Пацеюком, якая прайшла ў Ляхавецкай сярэдняй школе. Мерапрыемства прысвечалася году малой Радзімы.

Была арганізавана кніжная выстава “Зямлі роднай дарую свае таленты”, дзе былі прадстаўлены кнігі мясцовых паэтаў і паэтаў Берасцейшчыны. Майстры слова расказалі пра сваю творчасць, пра планы на будучае, пазнаёмілі з кнігамі. Дзеці падрыхтавалі праграму, дзе чыталі вершы паэтаў, спявалі песні, пакладзеныя на іх вершы. 
сустрэча.jpg
Филатов.jpg
Аляхн..jpg