22 Ноября 2019
Творчая сустрэча "Родны край, я цябе апяваю"



У рамках абласнога месячніка папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі” ў чытальнай зале  цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла творчая  сустрэча   "Родны край, я цябе апяваю"  вучняў раённай гімназіі з Мікалаем Пацеюком (аўтар паэтычных зборнікаў “З-пад буслінага крыла” Душой не пакрывіць”), Уладзімірам Данілюком (“Сярод людзей”, “Не пакідай мяне”) і Генадзем Мішчуком (“Чалавечы век”, “Ля клёнаў і бяроз).

Падчас мерапрыемства аўтары коратка расказалі пра сваё жыццё і шлях у “паэты”, прачыталі вершы, даўно напісаныя і новыя, напоўненыя тонкім гумарам, любоўю да роднага краю, хваляваннем за лёс сучаснай вёскі.  Без Бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць. ... Гэтыя пранікнёныя радкі — выражэнне любові да роднага краю, бацькоўскай зямлі, бо для кожнага з нас зямля — самая ласкавая і непаўторная. І дзе бы мы ні апынуліся пазней, у якіх бы цудоўных палацах-музеях ні пабывалі, мы заўсёды будзем чакаць сустрэчы са сваёй радзімай.  Гэтыя знаёмыя з маленства мясціны, дзе мы жывем, — часцінка таго вялікага і святога, што мы называем словамі «Айчына», «Бацькаўшчына»...

Напрыканцы сустрэчы Мікалай Пацяюк, які яшчэ з’яўляецца і кіраўніком літаратурнага аб’яднання “Над Рэчанькай Рытай”, якое існуе пры раённай газеце “Голас часу”, запрасіў тых, хто спрабуе свае сілы ў літаратурнай творчасці, прыходзіць на пасяджэнні літаратурнага аб’яднання.

_DSC2799.JPG_DSC2812.JPG_DSC2815.JPG_DSC2832.JPG_DSC2852.JPG_DSC2836.JPG_DSC2854.JPG_DSC2872.JPG