Падарожжа па беларускіх казках «Казка – дабраты падказка»


У Чарнянскай сельскай бібліятэцы адбылося падарожжа па беларускіх казках «Казка – дабраты падказка».

Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з беларускай дзіцячай літаратурай. Сучасныя аўтары вучаць назіральнасці, любові да прыроды, сям’і і роднай зямлі, стараннасці і акуратнасці, ветлівасці і дабрыні. Разам з героямі кніг дзеці адправіліся у незвычайнае падарожжа. Яны пабывалі ў розных кутках нашай краіны, даведаліся шмат цікавага аб роднай прыродзе. 
IMG_20210305_130326.jpgIMG_20210305_132350.jpg