24 Марта 2017
Інфармацыйны ўрок "Францыск Скарына - першадрукар і асветнік"



2017 год – гэта год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Бібліятэкары Маларыцкай раённай бібліятэкі задумалі правесці з нагоды гэтай падзеі цыкл мерапрыемстваў. 
23 сакавіка быў праведзены  інфармацыйны ўрок "Францыск Скарына - першадрукар і асветнік". Размова ішла пра Кнігу кніг – Біблію, яе значэнне ў гісторыі чалавецтва. Вядучая, бібліятэкар  Ніна Сцяпанаўна Сіжук, правяла  для вучняў старэйшых класаў Маларыцкай СШ№1 экскурс у гісторыю, паведала аб распаўсюджванні Бібліі ў Беларусі, адзначыла ролю Ф.Скарыны ў выданні і перакладзе Бібліі на старабеларускую мову.  
ИНКА 020.jpg
ИНКА 023.jpg
ИНКА 028.jpg
ИНКА 034.jpg