25 Ноября 2019
Краязнаўчы круіз “Я тут жыву і край мне гэты дораг” (Арэхаўская сельская бібліятэка)




23 лістапада ў Арэхаўскай сельскай бібліятэцы чытачы-дзеці разам з бібліятэкарам Аленай Уладзіміраўнай адправіліся ў краязнаўчы круіз “Я тут жыву і край мне гэты дораг”.

Малая радзіма – край нашых продкаў, край працавітых людзей. Што мы ведаем пра сваё мінулае, пра гісторыю родных мясцін? Што мы можам сказаць пра навакольныя ўрочышчы, адкуль у іх тая ці іншая назва? Кожны чалавек павінен ведаць гісторыю родных мясцін, культурныя традыцыі свайго краю, вядомых землякоў-продкаў і суайчыннікаў.

Мерапрыемства было спланавана так, каб дзеці змаглі пашырыць свае веды пра родны край.  Быў арганізаваны прагляд відэфільма “Мая вёска Арэхава”, падрыхтаванага бібліятэкарам. Таксама удзельнікі круіза пазнаёміліся з літаратурай, якая размешчана на краязнаўчай выставе.  

20191018_171712.jpg

20191018_171620.jpg